Спіс

Гэта ў Магілёве ўсё мераюць на кілямэтры. «Тры кілямэтры шчасьця», – казалі мне пра маладую беларускамоўную сям’ю, у якой нарадзіўся сын. «О-о, дзесяць кілямэтраў праблемаў», – так у двух словах аналізуюць стан справаў у мясцовай дэмакратычнай кааліцыі. «Яму да патрыёта сто кілямэтраў», – а гэта пра вядомага земляка, які апошнім часам усё часьцей гаворыць пра незалежнасьць. І ўдакладняюць: «Паўзком. На каленях».Гэта ў Магілёве ўсё мераюць на кілямэтры. «Тры кілямэтры шчасьця», – казалі мне пра маладую беларускамоўную сям’ю, у якой нарадзіўся сын. «О-о, дзесяць кілямэтраў праблемаў», – так у двух словах аналізуюць стан справаў у мясцовай дэмакратычнай кааліцыі. «Яму да патрыёта сто кілямэтраў», – а гэта пра вядомага земляка, які апошнім часам усё часьцей гаворыць пра незалежнасьць. І ўдакладняюць: «Паўзком. На каленях».

Цяпер у Магілёве на «хіміі» сядзіць маладафонтавец Артур Фінькевіч. Самага маладога палітвязьня штодня прыходзяць падтрымаць магілёўцы, прыяжджаюць менчукі. Чытаю пра гэта і згадваю, як пару гадоў таму адзін з тамтэйшых адраджэнцаў безнадзейна махнуў рукой: «Э-э, ды тут нікому нічога ня трэба. Усе самі сабе, хата з краю. Якая салідарнасьць, пра што ты гаворыш… Дзе яна?» – і дзьмухнуў у паветра, і разьвёў рукі ў бокі: няма.

Год адседкі на лесанарыхоўках – самы час, каб спраўдзіць, ці існуе беларуская салідарнасьць. Зьмерыць яе ў Малым Сітне. Па-магілёўску – у кілямэтрах.

Кожны візыт, кожны госьць, хто й адкуль, у мяне ў асобным сшытку запісаны. Больш за 260 чалавек. Лічу, колькі праехаў каторы зь іх – сюды й дахаты, – падсумоўваю і атрымліваю неверагодную лічбу 120 000 кілямэтраў.

Тры зямныя экватары! Беларускай салідарнасьцю ў адным асобна ўзятым выпадку і толькі за год, аказваецца, можна тройчы абярнуць зямны шар!

Нават з найбліжэйшага Полацку дасюль далекавата – 50 км. Але менавіта полацкая салідарнасьць усе гэтыя месяцы давала мне і хлеб надзённы, і духовую ежу. Міждэнамінацыйная дэлегацыя полацкіх хрысьціянаў (праваслаўны, каталік ды ўніят з уніяткаю) завезла сюды бульбы й гародніны, а ў дадатак і ката Партызана. Сябры незалежнага прафсаюзу «Шкловалакно» ці не штомесяца прыяжджалі з пакункамі харчу ды вопраткі, арганізатары агратурызму зь Мёраў – зь вясковымі прысмакамі. Лідэры мясцовай апазыцыі Аляксей Трубкін ды Васіль Главацкіх забясьпечвалі газэтамі. Каталіцкая пісьменьніца Ірына Жарнасек прывозіла посную ежу ды вітаміны. Грэка-каталікі перадавалі рэлігійную літаратуру. Самым жа частым госьцем быў пісьменьнік Вінцэсь Мудроў зь нязьменным «свабодаўскім» дыктафонам.

Віцебская салідарнасьць, у сваю чаргу, дамагалася для мяне адпачынкаў і арганізоўвала транспарт. Немагчыма апісаць, колькі разоў бацькі падымалі на вушы ветрынскую, полацкую і віцебскую міліцыю пасьля кожнага парушэньня ці абмежаваньня маіх правоў. Падчас аднаго з такіх вэрхалаў уражаны опер са спэцкамэндатуры прызнаўся: «Самая моцная партыя, Павал Канстанцінавіч, – партыя бацькоў». Сябра сям’і Вадзім Баршчэўскі, Хрыстафор Жэляпаў, лідэр абласнога Фронту Кастусь Смолікаў штораз садзіліся ў машыны ды ехалі да Сітна. Валер Шчукін (пасьля якога любога барадатага наведніка сустракаюць захопленыя воклічы сіценцаў: «О! Аляксеіч!»), Яраслаў Берніковіч з Глыбокага, каталіцкія, уніяцкія, пратэстанцкія сьвятары з Полацкага ды Лепельскага раёнаў зрабіліся ў Малым Сітне ўжо сваімі.

Больш за ўсё наведнікаў было зь Менску. Сталічная салідарнасьць арганізавала ў глухой лясной вёсцы агмень цывілізацыі. Рэдакцыя «Нашай Нівы» прывезла сюды побытавую тэхніку ды аптэку лекаў; генэрал Фралоў – тэлевізар, маладафронтаўцы – радыёпрымач; дэлегацыя беларускага ПЭН-цэнтру на чале з Уладзімерам Някляевым, Лявонам Баршчэўскім, Уладзімерам Коласам ды Ўладзімерам Арловым – цэлую бібліятэку мастацкай літаратуры; ініцыятыўная група БХД – кубамэтар кансэрваў (састаўлены ў масіўную вежу проста на падлозе, ён яшчэ доўга выклікаў у сіценцаў сьвятарнае трапятаньне: «А што, Амэрыка ўсіх, хто ў вашай партыі, так забясьпечвае?!»). Падзеі Плошчы, быццам на тэлеэкране, мне паказвалі запісаныя фільмам на ноўтбуку… Вячаслава Сіўчыка, які сябры з «Бацькаўшчыны» прывезьлі разам са сьвяточным сталом (!). Доўга сьмяяліся з прапановы занесьці такі сэрвіс у рэестар паслугаў МУС… Сіценцы й алешчынцы хаваліся ад камэры Юр’я Хашчавацкага, унікалі аб’ектыву фотаапарата Пётры Васілеўскага, скардзіліся на начальства ў мікрафоны Генадзя Барбарыча, Тацяны Мельнічук ды Аляксандра Старыкевіча; узгадвалі, што кніжкі Арлова стаяць у іхняй бібліятэцы, і ня верылі, што гэта ходзіць па лузе ён сам. Маладафронтаўцы й зуброўцы – гурбы камуфляжнае моладзі зь бел-чырвона-белымі значкамі ды шаўронамі – пакідалі ўражаньне, што ў вёску ўвайшоў сапраўдны беларускі партызанскі атрад і ўлада перамянілася.

Ну, а як сустракалі Аляксандра Мілінкевіча (кавалькада зь некалькіх машынаў, каманда суправаджэньня на чале зь Сяргеем Калякіным, фотаўспышкі) – лепш за ўсё сьведчаць вынікі алешчынскіх праймэрыз, дзе адзіны атрымаў 70% галасоў супраць 10% у Лукашэнкі. Падчас другога, нядаўняга візыту сп.Аляксандру ў вёсцы проста не давалі праходу: прасілі дапамагчы з рамонтам хаты, падняць леспрамгас, павысіць заробкі…

Панаехала гасьцей і з астатніх абласьцей. Эвангельскі пастар з Койданава цэлы дзень чакаў мяне з Полацкай царквы; мае дзядзькі з Гомельшчыны дабіраліся сюды двое сутак; берасьцейскія маладафронтаўцы арандавалі мікрааўтобус, каб ехаць 700 кілямэтраў праз усю краіну, а гарадзенцы на чале з Паўлам Мажэйкам прывезьлі з сабою польскую тэлевізію (адзін зь мясцовых п’янтосаў, падняўшыся з канавы, растапырыў рукі й крычаў апэратару: «Здымай! Я тут жыву!..»).

А хто-ніхто дабіраўся сюды й з-за мяжы. Пратэстанты-прадпрымальнікі ехалі з Кіева, каб абмеркаваць беларускую палітычную сытуацыю. Францускія й амэрыканскія журналісты рабілі кола зь Менску, каб пацікавіцца быцьцём сіценскай глыбінкі. Прадстаўніку Швэцыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану, каб перадаць мне кнігі, давялося езьдзіць у Сітна двойчы – першы раз узімку яго разьвярнулі ўжо ў вёсцы, і толькі праз паўгоду, захаваўшы інкогніта, ён здолеў пранікнуць у засакрэчаныя гушчары беларуска-расейскай інтэграцыі. Пасьля візыту беларускіх студэнтаў, якія працуюць у Капэнгагене й чые нумары на аўтамабілі мяцовыя віжы зблыталі зь нямецкімі, у навакольлі быў абвешчаны сапраўдны алярм: «Немцы ў лесе!» Ледзь не дайшло да апэрацыі «Баграціён»…

Межаў артыкулу ня хопіць, каб пералічыць усіх, хто праехаў паўкраіны, каб выказаць сваю салідарнасьць. А яшчэ ж былі сотні лістоў ды пасылак – спадзяюся напісаць пра іх у наступным нумары.

Дарагія людзі! Вялізны дзякуй вам усім! Адведзіны Сітна пераконваюць: беларуская салідарнасьць здольная накарміць, апрануць, абараніць і натхніць кожнага, хто трапіў пад удар рэжыму.

Калісьці, у часы Майсея, Бог вызначыў габрэйскаму народу меру шляху да зямлі абяцанай. Свая такая мера, палічаная ў днях і кілямэтрах, пэўна, ёсьць і ў нас. Сьведчу: за апошні год толькі праездам празь Сітна беларусы яшчэ на 120 тысячаў кілямэтраў наблізіліся да нацыянальнага абуджэньня.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі