Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Паўлу Севярынцу зноў скарацілі адпачынак

Сёньня апазыцыйны палітык Павал Севярынец, які пакараны абмежаваньнем свабоды й працуе на лесапункце ў Полацкім раёне, атрымаў трохдзённы адпачынак.

Паколькі асуджаны ня меў парушэньняў рэжыму, ён павінен быў атрымаць 5 дзён адпачынку, але, як і мінулым месяцам, адміністрацыя спэцкамэндатуры скараціла яго да трох дзён.
Адпачываць Павал Севярынец будзе ў Віцебску, дзе жывуць бацькі. Пры гэтым яму забаронена выяжджаць за межы гораду.
Былога лідэра “Маладога фронту” асудзілі на 2 гады абмежаваньня свабоды за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэфэрэндуму. Палітык ужо прабыў на так званай “хіміі” трынаццаць з паловаю месяцаў.


Радыё Свабода

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier