|
Прывід камунізму
Камунізм у Беларусі вяртаецца ў пачатковы стан — той самы, у
якім ён, быццам джын з бутэлькі, выбраўся калісьці з
Маніфэсту Маркса.
Усё радзей сустрэнеш у тралейбусе жывога артадокса, усё менш
бабулек з чырвонымі сьцягамі ля помніка Леніну 7 лістапада, дый
рэйтынг абедзьвюх кампартыяў ужо колькі гадоў, як генэральная лінія,
вагаецца каля статыстычнае хібнасьці.
Нават на выбарах у Расеі прывід камунізму ўжо не такі жахлівы: усе
ведаюць. што Зюганаў ніколі не пераможа, мала таго — будзе
найзручнейшай апазыцыяй.
Але адначасова чырвоная здань матэрыялізуецца ў калідорах
сёньняшняе беларускае ўлады. Адміністрацыйна-камандная сыстэма,
плянавая эканоміка зь дзяржаўнай маёмасьцю, афіцыйна савецкая
настальгія й левая рыторыка... Чырвань займае столькі ж месца ў
цяперашняй Беларусі, колькі й на дзяржаўным сьцягу. Лукашэнка мае
поўнае права абвесьціць: Прашу лічыць мяне камуністам!
Дзіўна. што пры гэтым пераемніца беларускай кампартыі. ПКБ
Калякіна, трапіла ў пяцёрку самых дэмакратычных партыяў апазыцыі.
Кажуць, што гэта ўжо зусім ня тыя камуністы, што яны больш
падобныя да эўрапейскіх сацыялістаў. Што Калякін тыповы
парлямэнцкі лідэр, які дасьць фору правым у сваім дэмакратызьме...
Можа, і так.
Але непамысна: як гэта — без пакаяньня за рэвалюцыйны тэрор,
калектывізацыю, Курапаты, разбурэньне храмаў... Бязь зьмены
лёзунгаў, арыенціраў і праграмаў... 3 партрэтамі Леніна й Сталіна..
Калі назіраеш апазыцыйныя шэсьці на той жа Ўкраіне, дзе чырвоныя
сьцягі зь сярпом-молатам ды партыйнымі іконамі 70-х мяшаюцца з
жоўта-блакітнымі ды УНСОўскімі палотнішчамі, — паціху, даруйце,
шызееш. Не хачу хадзіць на Дзяды ці Чарнобыльскі шлях разам з
фанатамі Палітбюро й НКВД! Не хачу ісьці агітаваць за супольны
брэнд ці супольны сьпіс з капэ-эсэсаўцамі! Моташна. Сярод
ідэйных камуністаў у Беларусі я дагэтуль бачыў толькі адно
выключэньне— Валер'я Шчукіна. І менавіта яго, калі памятаеце,
спадар Калякін выключыў з сваёй партыі за нацыяналізм.
У любых умовах існуюць скрайнія межы, за якімі дэмакратыя перастае
быць дэмакратыяй, палітыка — палггыкай, а апазыцыя — апазыцыяй.
Гэта фашызм, камунізм, анархізм і тэрарызм. Фашыстоўскія й
камуністычныя партыі трэба заканадаўча забараняць — інакш Гітлер
або Сталін робяцца адно пытаньнем часу.
Камуністы й камсамольцы, выйсьці з шэрагу!
Або кайцеся й ружавейце — або будзьце праклятыя, таварышы! |

