|
Трымайце сьцяг вышэй 7 чэрвеня 1995 г. на стадыёне Дынама зборная Беларусі выйграла ў аднаго з грандаў сусьветнага футболу, зборнай Галяндыі, —1:0. Роўна праз восем гадоў, 7 чэрвеня 2003 г. нашы сустракаліся на тым жа Дынама з тымі ж галяндцамі — і прайгралі 0:2. Адзінае адрозьненьне ў гэтых дзьвюх гульнях, якое дагэтуль стаіць у мяне ўваччу. — сотні бел-чырвона-белых сьцягоў. ужо забароненых Лукашэнкам, на трыбунах у 95-м. І мора чырвона-зялёных сёлета. Тады, у год ганебнага рэфэрэндуму, дэпрэсія нацыянальнага руху была вельмі падобнай да сёньняшняй. Калі зьбілі дэпутатаў ад апазыцыі, з пратэстам на плошчу выйшлі колькі дзясяткаў актывістаў; на Дзяды-95 ля будынку КДБ, дзе выступалі яшчэ Пазьняк і Быкаў (!), сабралася чалавек трыста; а на выбарах у Вярхоўны Савет XIII скліканьня ня быў абраны ніводзін фронтавец. Адчуваньне поўнае паразы й безнадзёгі трымцела ў паветры. І я добра памятаю, чаму ў тую восень 95-га прыйшоў на Варвашэні, 8, ва Ўправу БНФ: гэта было адзінае месца ў Менску, дзе на ўваходзе застаўся лунаць бел- чырвона-белы сьцяг. НІхто й уявіць сабе ня мог, што празь некалькі месяцаў увесну 96-га выбухне хваля шматтысячных маніфэстацыяў. Але сьцяг падымалі на кожным пікеце — каб даць сыгнал адкрытага супрацьстаяньня. Сьцьвердзіць знак, можа, далёкае, але перамогі. Сёлета, калі мы фактычна страчваем астатні сымбаль незалежнасьці — нацыянальную валюту, большасьць апазыцыйных структураў ужо адмаўляецца ад вулічных акцыяў як мэтадаў супраціву. Партыі й рэгіёны мігруюць у бок сыстэмнае палітыкі. Нават хартысты з сваім мітынговым Іміджам, засноўваючы новы рух. абвясьцілі, што змаганьне пойдзе за месцы ў палатцы. Партыйныя й сіне-зорныя штандары. а часам і чырвона-зялёныя дэпутацкія значкі паўсюль замяняюць сабой бел-чырвона-белы сьцяг. Праўда, як паказваюць сацыялёгія і футбол. вынік горшы, чым у 1995-м. Сымбалічны ўзровень супраціву — знакавыя акцыі. мінімальныя пікеты, вывешваньне сьцягоў на ўгодкі, Курапацкая абарона й нават адстойваньне назвы станцыі мэтро — рэч надзвычай важная й паказальная. Гэта не імітацыя і не піяр. Гэта эфэкт прысутнасьці Беларусі. Гэта сыгнал, што пасьля дзевяці гадоў рэжыму нехта яшчэ гатовы ўстаць на ўвесь рост. Бо калі мы зьнікаем з вуліцы — будзьце пэўныя, па нашыя душы хутка пачнуць прыходзіць ужо дахаты. Ведаеце, чаму пратэстны настрой беларусаў застаецца на ўзроўні бурклівага шэпту і папяровых адсоткаў? Ды проста, пакуль дзеячы апазыцыі сядзяць ціха і, не падымаючы галавы, рыхтуюцца да чарговых выбараў, народ сабе думае: О-о. нават адмарозкі ў кусты пахаваліся. Значыць, зусім гамон. — і прыгінаецца яшчэ ніжэй. Бел-чырвона-белы сьцяг, што цудоўным чынам узьнікаў як заклік да наступу ў вырашальныя моманты беларускай гісторыі, — гэта белая палатніна з крывёю ўкрыжаванага Ісуса, йта перамога, у якую трэба верыць. Хочаце перамагчы? Трымайце сьцяг вышэй! |

