|
Волевыяўленьне
"У Расеі ў найбліжэйшы час ня будзе ніякага рэфэрэндуму", —
прамовіў Аляксандар Вешнякоў. На расейскай тэлевізіі поўнай
хадой разгортваецца кампанія ўласных выбараў —думскіх і
прэзыдэнцкіх. Мочаць у прыбіральнях камуністаў, тэрарыстаў і
лібэралаў; для пратэстнага электарату піяраць Жырыноўскага;
астатнім трэба соты раз давесьці, што Пуцін — адзіны кандыдат.
Расея занятая. Беларусь мае час да наступнае вясны.
У Піцеры, сярод імпэрскае фэерыі, натоўпу замежных гасьцей і
заклікаў �Расею — у Эўропу!� (пасьля якіх памятлівага эўрапейца
прабіраюць дрыжыкі), Аляксандар Рыгоравіч, напэўна, усё адбумваў,
як бы правесьці які-небудзь канстытуцыйны рэфэрэндум толькі ў
Беларусі.
Чыноўнікі на месцах нібыта ўжо атрымалі распараджэньне ня браць
адпачынку ў жніўні—верасьні; пачалася плянавая зачыстка трэцяга
сэктару й прэсы; грамадзкія настроі зандуюцца рэгулярнымі працёкамі
інфармацыі, а аналітыкі прадказваюць фармулёўкі пытаньняў і вынікі
галасаваньня.
Гульня досыць рызыкоўная: пратэстныя настроі ў грамадэтве вельмі
высокія, як у 1994-м, і хопіць неспадзяванае дэтанацыі, каб сытуацыя
выбухнула. Ключавая перавага рэжыму — у яго няма ні
арганізацыйнай, ні пэрсанальнай альтэрнатывы. Якраз у гэтым
моманце і заключаецца пагроза чарговае �элегантнае перамогі�.
Рэфэрэндум павінен ператварыцца ў беларускае волевыяўленьне —
дзеля гэтага пратэстныя настроі мусіць рэалізаваць нацыянальны рух.
Па-першае, трэба аб'яднаць перад рэфэрэндумам найбольшую
колькасьць менавіта незалежных сілаў; па-другое, ясна заявіць пра
свае амбіцыі — узяць уладу ў краіне пасьля Лукашэнкі; па-трэцяе,
вылучыць лідэраў і. нарэшце, арганізаваць кампанію маштабнае
агітацыі й адкрытага супраціву для мабілізацыі гіганцкага патэнцыялу
незадаволенасьці. Калі рэфэрэндум будзе мець прарасейскі зьмест —
зьвязаць Лукашэнку з Расеяй і атакаваць іх абаіх. Калі Лукашэнка
вырашыць пагуляць у інтэграцыю з Эўразьвязам, заявіць: �Мы самі
гатовыя зрабіць Эўропу ў Беларусі!� — і будаваць альтэрнатыву на
максымальных эўранастроях. Задача нацыянальнага руху на такім
рэфэрэндуме — выйсьці зь яго адзіным, моцным, з рэйтынгам ня
меней за 30% і статусам новай апазыцыі.
Момант спрыяльны: Расея на год практычна выключаная зь беларускіх
працэсаў. Амэрыка й Эўропа толькі й чакаюць, каб зрабіць стаўку на
альтэрнатыву. А народ гатовы ісьці за тым, хто мае волю й веру. За
лідэрам.
Беларускія палітыкі будуць мець падчас рэфэрэндуму цудоўны шанец.
Хваля волевыяўленьня можа раскруціць рэальнага нацыянальнага
кандыдата ў прэзыдэнты ў 110 разоў лепш, чым любая палаткавая
акруга.
Пытаньне толькі ў адным — ці хопіць на гэта ў некага зь цяперашніх
лідэраў асабістае волі. |

