|
Інтэрвью Паўла Севярынца Беларускай рэдакцыі "Нямецкай Хвалі" За аргаанізацыю несанкцыянаванага выступа супраць
афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндума (кастрычнік 2004-га)
толькі ў жніўні 2005-га стаў былы лідар незарэгістраванай партыі Малады
Фронт "Палітхімікам". Чаму так шмат часу спатрэбілася ўладам, каб даказаць
віну, а менавіта, ўдзел у арганізацыі забароненага мерапрыемства? Па словах
Паўлa, за арганізацыю ён нават і не браўся: давялося брацца за кіраваньне.
У судзе усё роўна ў гэта не паверылі. Не паверылі і паслалі на два гады на
самую ўскраіну Беларусі ( 6 км ад мяжы з Пскоўскай вобласьцю), у вёску
Малое Сітна нарыхтоўваць дровы. Але, як аказалася, і ў гэтай сітуацыі
малады палітык знаходзіць шмат перавагаў. Пра гэта была нашая размова.
Што даў Вам гэты год жыцця ў месцы "не зусiм аддаленым", але, як аказалася, вельмi аддаленым? Гэты год быў годам духовага кшталтавання. Госпад Бог лепей ведае, дзе чалавеку трэба быць у той цi iншы момант. Мне, з мэтай удасканалення, значыць, трэба было пабыць год у высылцы. Гэты год быў для мяне годам творчасьцi. Паколькi апроч нататкаў у "Нашу Нiву", я займаўся яшчэ вялiкай кнiгай пра Беларусь; падрыхтаваў для друку зборнiк сваiх aртыкулаў i апавяданьняў; у рэшце рэшт рабiў занатоўкi, якiя чалавеку творчаму на тле цудоўнай Сiценскай прыроды самi сабой прыходзяць. Гэты год быў годам палiтыкi, сувязi з маiмi аднадумцамi па моладзевым руху, па хрысьцiянска-демакратычанаму руху. Хаця i не так iнтэнсiўна. Мяне вельмi ўсьцешыла, што за гэты год i Малады Фронт, i Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя паказалi сябе структурамi здольнымi самастойна, аўтаномна дзейнiчаць i дамагацца посьпеху. Гэта значыць, што гэта ўжо не структуры, у якiх усё залежыць ад аднаго чалавека, ад аўтара праекта цi заснавальнiка, а гэта жывыя дзейсныя рухi, якiя ўжо вызначаюць аблiчча сённяшняе i будучае беларускай палiтыкi. Гэты год быў i годам выпрабаваньняў. Натуральна, што i ўцiск уладаў, i ўмовы працы, i не зусiм звычайны палiтычны ландшафт (я маю на ўвазе кампанiю 2006 года), i перасьлед Маладога Фронта -- усё гэта было пэўным выпрабаваньнем, але, паўтаруся яшчэ раз, Бог кшталтуе тых людзей, якiм нешта дадзена ў гэтым жыцьцi i ў гэтай краiне. Гэты год быў для мяне годам сустрэчаў з вялiкай колькасьцю людзей. І тут, у Сiтна, з абсалютна новымi людзьмi, тымi, пра якiх, можа быць, мы не прачытаем, не пабачым i не пачуем нiколi ў праграмах тэлебачаньня i радыё, не прачытаем у Інтэрнэце, але гэтыя простыя людзi ёсць большасьцю беларускай нацыi. Зь імi было спаткацца вельмi цiкава. Каля трохсот чалавек на дадзены момант прыязджалi да мяне ў Малую Сiтну. Больш пяцiсот чалавек пiсалi лiсты, i гэта дало мне пэўную карцiну беларускай салiдарнасьцi. Калi яе вымяраць у лiчбах i ў адсотках (а я такiм аналiзам заняўся), то цяпер няма падставаў, каб сьцьвярджаць, што ў беларусаў няма салiдарнасьцi, што ў нашай ментальнасьцi не закладзена ўзаемадапамога. Закладзена! Беларуская салiдарнасьць здольная пракармiць, апрануць, абагрэць, натхнiць любога, хто патрапiў пад удар рэжыму. Цяпер я ў гэтым перакананы i магу давесьцi як факт. Для мяне многiя рэчы, сапраўды, былi адкрыцьцём. Тут, у глыбiнцы, якую штатныя палiтолагi, сацыёлагi (прычым як апазiцыйныя, так i дзяржаўныя) адносяць да тэрыторыi Лукашэнкi, я ўбачыў, што прыблiзна палова людзей пратэстуе ў той цi iншай форме. Палова людзей гатовая падтрымаць перамены, прычым гэта маладзейшыя, больш дзейсная палова. Разуменьне гэтага, мяркую, зьмянiла i мяне. То бок, трэба было прыехаць на веску, у Малое Сiтна, i толькi тут можна было зрабiць гэтыя высновы? Так. Гэта так. Год пражыць у весцы, думаю, што школа была б цудоўная для любога мэнэджэра i нават лiдэра беларускай дэмакратыi. Такi сэрвiс зараз практыкуе рэжым, рассылаючы лiдэраў i актывiстаў па хiмiях, па зонах, i мне здаецца, гэтым самым рыхтуе сваю пагiбель. А што зьдзiвiла Вас, калi Вы прыехалi, i чаму Вы зьдзiўляецеся па сёньняшнi дзень? Зьдзiвiла страшэнна глыбiня заняпаду беларускай вескi. Наколькi трыумфальныя оды на адрас аграрнай палітыкi Лукашэнкi можна пачуць у Беларусi, настолькi жахлiвым у Беларусi аказалася становiшча пры блiжэйшым разглядзе. Спойваньне вескi практычна татальнае. Разбураныя калгасы, саўгасы, фермеры дацiснутыя да такой ступенi, што не могуць нават выплацiць падаткi, залазяць у пазыкi. Людзi ня маюць нiякiх перспектываў, атрымлiваюць па пяцьдзесят даляраў i жывуць на гэтыя грошы. Гэта найбольш зьдзiвiла. І зьдзiвiла гэтаксама, што ў калысцы беларускай дзяржаўнасьцi, дзе тысячу гадоў таму пачыналася Беларусь як краiна, пачыналася пашырацца ў Беларусi хрысьцiянства ў радыюсе 30 кiламетраў, няма нiводнае царквы, касьцёла альбо малiтоўнага дома. Насаджанае бальшавiкамi бязбожжа, ваяўнiчы атэiзм пануе тут дагэтуль. Гэта зьдзiўляе ў Сiтна найбольш. Гэта ўсё наступствы сьвядомасцi, якую мы сёньня маем. У сувязi з гэтым пытаньне. Як зьмянiць сьвядомасьць? Раней Вы сцьвярджалi, што менавiта сьвядомасьць вызначае быцьцё. Што Вы параiце сёньняшняй апазiцыi, вашым паплечнiкам: якой павiнна быць праграма ў накiрунку па зьмене сьвядомасьцi? Найпершы рэцэпт, зьмена сьвядомасьцi ў эпоху iнфармацыйнай цывылiзацыi -- гэта масавыя кампанii. Зьмест гэтых масавых кампанiяў, у першую чаргу -- духовае апiрышча, апiрышча каштоўнасных катэгорый у душы кожнага чалавека, наданьне людзям веры, веры ў Бога, веры ў сваю краiну, веры ў самiх сябе, наданьне людзям любовi замест нянавiсьцi i страху, якiя пануюць зараз. I ўжо на гэтым стваральным падмурку, якi паклiканыя забясьпечыць, на мой погляд, хрысьцiянства, эвангелiзацыя разам з нацыянальным адраджэньнем, адраджэньнем нацыянальна-культурнай сьвядомасьцi, можна пераходзiць да сур’ёзных палiтычных рэчаў: модуляў сьвядомасьцi, такiх як дэмакратыя, мясцовае самакiраваньне, рэформы ... Ну вось Вы кажаце масавыя кампанii. Напрыклад, у анлайн-канференцыi 7-га лiпеня 2005 года Вы казалi што "выбары 2006-га мы, беларуская апазiцыя, мусiм пераўтварыць у масавую кампанiю нацыянальнага супрацiву". Чаму запланаваная кампанiя не адбылася? Цi ўсё ж яна адбылася? Мушу зазначыць, што масавая кампанiя нацыянальнага супрацiву адбылася. Пра гэта сьведчыць беспрэцэдэнтныя лiчбы затрыманых, арыштаваных i крымiнальных справаў. За ўсю папярэднюю гiсторыю беларускага незалежнага грамадства вы ня знойдзеце такiх прыкладаў: тысячы арыштаваных у дзень выбараў, сотнi актывiстаў штабоў сядзяць па турмах i прэвентыўна затрыманыя, дзесяткi крымiнальных справаў. Толькi па адным Маладым Фронце больш дзесяцi крымiналак. Гэта сьведчыць пра тое, што супрацiў выйшаў на вельмi iстотны, новы, ўзровень. Дзеяньне роўна супрацьдзеяньню. Моцныя рэпрэсii былi выклiканыя моцным супрацiвам самога грамадства. I iншая справа, што гэты супрацiў не ўдалося з абарончага перавесьцi ў наступальны. Не удалося паглыбiць яго ў сацыялягiчна заўважныя слаi народу. Не ўдалося пераўтварыць дзесяткi тысячаў людзей на плошчы ў сотнi тысячаў людзей са зьмененай сьвядомасьцю. Чаму не ўдалося? Першы шэраг прычынаў -- каштоўнаснага характару, духовага. Не хапiла веры, не хапiла волi ў першую чаргу лiдарам, тым, хто веў людзей. Другога парадку праблемы тэхналягiчныя: пачынаючы ад адсутнасьцi апаратуры на плошчы 19-га сакавiка i завяршаючы адсутнасьцю масавага накладу ўлетак з тлумачэньнем таго, што адбылося. То загаворым тады пра веру. З
2003-га года Вы ходзiце да праваслаўнай царквы. I як сапраўдны хрысьцiянiн
па ідэi павiнны малiцца ня толькi за родных, сяброў i паплечнiкаў, а таксама
за ворагаў i ўладу. Апошнiя два паняткi ў вашым выпадку супалi. Цi молiцеся
Вы, Павал, за вашых ворагаў? Аляксандра
Фарн |

