|
ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА НЕ АДПУСКАЮЦЬ У АДПАЧЫНАК Маці палітвязьня Тацьцяна Севярынец хвалюецца, што сваё 30-годзьдзе моладзевы лідэр сустрэне не ў сямейным коле: "Праблемы ёсьць, пэўныя праблемы. Яго пэўна абяцалі адпусьціць на 29-га, ён ужо другі дзень павінен быць дома. Але напярэдадні яму паведамілі, што ён не можа карыстацца адпачынкам па няясных прычынах. Не дазволена да 2 сьнежня. Потым на другі дзень ён даведаўся, што адпачынак пераносіцца нават да 10 сьнежня — таксама па невядомых прычынах. Такія абставіны ўжо былі, калі ішлі прэзідэнцкія выбары. І вось зноў такія праблемы. 30 сьнежня Пашу 30 гадоў, а тут — такія абставіны, што... Стасункі нейкія з Расеяй, павышаюцца кошты на газ, выбары ў мясцовыя саветы... Паша гэтым актыўна займаецца ў Малым Сітне: ён падрыхтаваў групу людзей, якія пойдуць у мясцовы сельскі савет, і г.д. Таму я баюся, што нават на дзень народзінаў (і Новы год таксама) ён будзе ў Малым Сітне, як і ў тым годзе". Эўрапейскае радыё для Беларусі |

