Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

ЗАЯВА каардынатараў Еўрапейскай кааліцыі Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.

У лістападзе 2004 года ў Летуве прадстаўнікамі Еўрапейскай кааліцыі і Народнай кааліцыі “5+” было падпісана пагадненне аб утварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады. Тэрмін дзеяння пагаднення быў усталяваны не да прэзідэнцкіх выбараў і не да нейкага Кангрэса, як сцвярджаюць некаторыя палітыкі, а да перамогі дэмакратыі ў краіне. У пагадненні было запісана, што сябры Палітычнай рады бяруць на сябе абавязацельствы ўстрымлівацца ад крытыкі адзін другога ў СМІ. Мы мусім з жалем канстатаваць, што апошнім часам гэтыя абавязацельствы не выконваюцца. Некаторыя з суб’ектаў АДС пачалі сапраўдную інфармацыйную вайну супраць сваіх калег. Гэта падрывае аўтарытэт АДС у вачах грамадства і пагражае разбурэннем дэмакратычнай кааліцыі.
Мы прапануем разгледзець пытанне і прыняць на Палітычнай радзе АДС пастанову аб пацвярджэнні ўзаемных абавязацельстваў суб’ектаў рады ўстрымлівацца ад крытыкі адзін другога ў СМІ.
Усувязі з немагчымасцю для нас прысутнічаць на пасяджэнні рады мы звяртаемся з просьбай да палітычных арганізацый – удзельнікаў Еўрапейскай кааліцыі падтрымаць нашую прапанову і вынесці яе на разгляд Палітычнай рады АДС.

10 сакавіка 2007г.

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier