Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

На сустрэчу з Паўлам Севярынцам прыйшло каля 100 чалавек

30 мая адбылася сустрэча з Паулам Севярынцам. На сустрэчу прыйшлі каля 100 чалавек. Павел пачаў размову з расповеда пра сваё жыцьцё ў в.“Малое Сітна”, пра тое, колькі яму прышло лістоў падтрымкі, і хто да яго прыязджаў. Шмат увагі было нададзена “Кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумленьня”.

Былы палітвязень распавёў таксама і пра свае пляны, сярод якіх – праца ў БХД і падтрымка руху “За свабоду”. Напрыканцы сустрэчы Паўлу задавалі цэлы шэраг розных пытаньняў, пачынаючы ад: “Дзе можна вывучыць беларускую мову?”, да пытання: “Як можна памяняць выбарчы кодкс Беларусі?”

Скончылася сустрэча авацыямі стоячы і гучным “Жыве Беларусь!”

Прэс-служба БХД

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier