Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ СУСТРЭЎСЯ З МАГІЛЁЎЦАМІ

У пятніцу, 15 чэрвеня, у Магілёве прайшла сустрэча палітыка і публіцыста Паўла Севярынца з магілёўскімі дэмакратычнымі актывістамі. Сустрэча была прымеркаваная да распачатай Кампаніі па абароне права на свабоду сумленьня.

Усе прысутныя, а гэты больш як 40 удзельнікаў сустрэчы, паставілі свае подпісы ў падтрымку гэтай Кампаніі, якая мае на мэце аб’яднаць вернікаў самых розных канфэсій і ўсіх людзей добрай волі ў іхным змаганьні за свабоду сумленьня, іншых неад’емных правоў чалавека і, адпаведна, за прагрэсіўныя ў гэтым кірунку зьмены ў Канстытуцыі і практычным заканадаўстве.

Павал Севярынец прэзэнтаваў на сустрэчы сваю кнігу “Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі”, падзяліўся бліжэйшымі творчымі намерамі. Ён шчыра падзякаваў тым магілёўцам (большасьць іх прысутнічала на сустрэчы), якія ліставалі яму і наведвалі палітыка ў Малым Сітне падчас адбыцьця пакараньня “прымусовымі працамі”.

Нікога з удзельнікаў сустрэчы не пакінула абыякавай перакананасьць Паўла Севярынца, нядаўняга палітычнага зьняволенага, у тым, што галоўная задача апазыцыі і шырокага грамадзтва не ў мэханічнай зьмене рэжыму як такога, а ў тым, каб “адрадзіць у грамадзтве, пакуль яшчэ ёсьць надзея, хрысьціянства, нацыянальную годнасьць і маральнасьць”. “Толькі на гэтым падмурку і магчымыя сапраўдныя станоўчыя перамены”, - адзначыў палітык. На думку Паўла, адным са шляхоў дасягненьня гэтай мэты зьяўляецца стварэньне новай партыі, “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”.

Асамблея НДА Віктар Войт

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier