Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Павал Севярынец. Лісты зь лесу

Новае выданьне ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва»

Кніга ўключае ў сябе артыкулы Паўла, пісаныя ім падчас знаходжаньня на хіміі ў Полацкім раёне і друкаваныя на бачынах «НН».

Між іншым, Павал у дадзены момант адбывае суткі на Акрэсьціна. Разам з Аляксандрам Чарнышовым і Аляксеем Шэіным ён мусіць выйсьці заўтра, у аўторак. Хлопцаў затрымлівалі а 20:30 пятнаццаць дзён таму.



***

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?..

Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі нейкім дзівосным чынам праходзілі праз гэты лясны куток, і тое, што зараз у ім, як у кроплі, адлюстраваліся боль і надзеі ўсяе краіны — не выпадкова. —

Дзякую Богу за гэтае выпрабаваньне: Госпад найлепш ведае, дзе нам трэба быць. Дзякую за ўмацаваньне ў веры, за гарт, досьвед беларускай салідарнасьці, за 1,5 тысячы «лістоў у лес» і больш як пяцьсот наведнікаў. Дзякую рэдакцыі «Нашай Нівы», чытачам, бацькам сябрам і, канечне, самім сіценцам, такім мілым і такім няшчасным, пра якіх напісаў далёка ня ўсё.

«Лісты зь лесу» — спроба знайсьці беларуса ў гушчары ягонай душы. Спроба дагукацца да Бога ў глухім, дрымучым. Дрымотным сэрцы Эўропы.

Таму — сардэчна запрашаю ў беларускі лес.

Павал Севярынец. Прадмова да кнігі

Наша Ніва

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier