|
Прэзентацыя новай кнігі “ЛІСТЫ ЗЬ ЛЕСУ” Прэзэнтацыя новай кнігі Паўла Севярынца, у якой зьмешчаныя артыкулы, якія палітык штотыдзень пісаў у газэту "Наша Ніва" падчас двухгадовага знаходжаньня на "хіміі", адбудзецца ў сераду 15 жніўня а 18 гадзіне на Управе БНФ у Менску. Севярынец: “Пасьля Малога Сітна я зразумеў, што кожная беларуская вёска вартая шматтомніка. Дзякуй Богу за гэтыя два гады, бо менавіта ў самае глыбіні тысячагадовай Полаччыны я змог яскрава адчуць, чым жыве сапраўдная душа Беларусі”. |

