|
На свабоду выйшаў Павал Севярынец Вось што ён паведаміў у інтэрвію газэце "Наша Ніва": НН: Павал, як нам стала вядома, ўчора вечарам вас вывезьлі з Берасьцейскага ізалятару. Што здарылася? ПС: Сапраўды, ўчора ў 6 гадзін вечара мне сказалі зьбіраць рэчы і павялі ў ужо гатовы аўтазак. Пасьля павезьлі ў Паўночны Гарадок, у ізалятар Ленінскага раёну Берасьця, і адтуль ужо выпусьцілі . НН: Як вы мяркуеце, навошта ўладам трэба было гэта рабіць ? ПС:. Я думаю, толькі для таго, каб сарваць сустрэчу, арганізаваную маімі сябрамі, Кансэрватыўнай Хрысьціянскай Партыяй і рухам «За Свабоду!» Але, дзякуючы Андрэю Любанчуку, які пачаў дапытвацца ў міліцыянтаў пра маё месцазнаходжаньне, пачаў усім тэлефанаваць, сустрэчу сарваць не адбылося. Калі я выйшаў з ізалятару Ленінскага раёну, сябры ўжо чакалі мяне і сустрэлі вельмі цёпла. НН: Якія былі думкі ў аўтазаку? ПС: Думкі былі самыя розныя, але я стараўся маліцца, быў спакойным, таму што ўжо пабачыў шмат міліцэйскіх спэктакляў. Калі яны і спрабавалі мяне неяк напужаць, заблытаць, дык гэта ў іх не атрымалася. Баюся Бога і больш нічога! Наша Ніва |

