Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

На свабоду выйшаў Павал Севярынец

Пасьля 17 сутак арышту на свабоду з Баранавіцкай турмы выйшаў Павал Севярынец. Палітыка мусілі выпусьціць а 10 раніцы, аднак міліцэйскае начальства ізноў вырашыла перахітрыць тых, хто меўся сустракаць Паўла ля брамы турмы - Севярынца адвезьлі на міліцэйскім аўтамабілі ў Івацэвічы і ўжо адтуль адпусьцілі.
Нагадаем, што Павал Севярынец быў затрыманы 10 верасьня на судзе ў маладафронтаўца Яраслава Грышчэні і быў абвінавачаны па трох артыкулах: “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”, “дробнае хуліганства” й “непадпарадкаваньне міліцыі”. Яго асудзілі на 17 сутак арышту й вялізны штраф. Зараз праходзяць суды яшчэ над 22 затрыманымі актывістамі.

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier