|
Севярынца выклікаюць у пракуратуру як сьведку ў справе па забойстве Сёння Паўлу Севярынцу пазваніў следчы пракуратуры Савецкага раёна сталіцы Аляксандр Агафонаў і запрасіў яго ў панядзелак на допыт у якасці сведкі ў справе па забойстве мінскага таксіста па прозвішчы Дзядзюля. Гэта здарылася ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2003 года побач з домам, дзе ў той час жыў Севярынец. А выклікаюць палітыка таму, распавёў следчы, што нібыта чалавек, які падазраецца ў забойстве сказаў, што ехаў тады да Севярынца. Але, як паведаміў Рацыі палітык, у тыя кастрычніцкія дні ён быў па‑за межамі Беларусі — ва Украіне. Доказ гэтаму — адмысловы штамп памежнікаў у пашпарце. Ігар Олін, =6349&tx_ttnews[backPid]=1&cHash=7ad0ab30aa]Радыё Рацыя |

