Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Крэатыў рэпрэсіўнай машыны

Палітыка Паўла Cевярынца дапыталі ў пракуратуры Савецкага раёну Менску ў крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікалы адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.

Пры гэтым ён не зьвязваў імя Севярынца з забойствам. Лідэр стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец прадэманстраваў як алібі свой пашпарт, у якім са штампаў аб перасячэньні мяжы вынікала, што ён знаходзіўся ў гэты дзень ва Ўкраіне.

Павал Севярынец не выключае, што спэцслужбы змогуць скарыстацца паказаньнямі абвінавачанага для дыскрэдытацыі сяброў моладзевага дэмакратычнага руху.

Сьледчы запытваў у Севярынца, ці займаецца ён апазыцыйнай дзейнасьцю і да якой апазыцыйнай партыі ці руху ён належыць.

Радыё Свабода

<<<<<<

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier