Спіс

Алёшча страйкуе. Старшыня мясцовай выбарчай камісіі, няйнакш за выкананьне пляну волевыяўленьня акурат пасьля выбараў прызначаны начальнікам лесапункту, павялічыў працоўны дзень на гадзіну: маўляў, затое зробім выходны ў суботу. Люд спраўна працаваў тыдзень з 8-й да 17-й у першую зьмену й ад 17-й да 2-й начы ў другую… а напярэдадні ўікэнду новы начальнік выдаў загад: «У сувязі з вытворчай неабходнасьцю аб’явіць суботу працоўным днём». Здавалася б, фінт немудрагелісты, накшталт гульні ў напарсткі са скрынямі для галасаваньня – але ж гэтым разам народ абурыўся.Алёшча страйкуе. Старшыня мясцовай выбарчай камісіі, няйнакш за выкананьне пляну волевыяўленьня акурат пасьля выбараў прызначаны начальнікам лесапункту, павялічыў працоўны дзень на гадзіну: маўляў, затое зробім выходны ў суботу. Люд спраўна працаваў тыдзень з 8-й да 17-й у першую зьмену й ад 17-й да 2-й начы ў другую… а напярэдадні ўікэнду новы начальнік выдаў загад: «У сувязі з вытворчай неабходнасьцю аб’явіць суботу працоўным днём». Здавалася б, фінт немудрагелісты, накшталт гульні ў напарсткі са скрынямі для галасаваньня – але ж гэтым разам народ абурыўся.

Раней, за былым начальнікам, падобныя штукі праходзілі ці не штотыдня. Людзей выганялі працаваць і па нядзелях, і на вялікія сьвяты. Загад на такі выпадак выдаваўся бяз пячаткі й часьцяком нават бяз подпісу – бо паводле працоўнага заканадаўства гэткія фокусы могуць і пасады каштаваць. Цішкам лаяліся, але выходзілі. А вось цяпер рабочыя пабачылі «свабодныя й справядлівыя выбары», паглядзелі, што пасьля кампаніі ўлада проста перастала саромецца – і вырашылі: досыць.

Спадзеючыся, што рабочыя спалохаюцца пісьмовай адказнасьці, у канторы разьлінавалі аркушы паперы з загадам, напісалі ўсе прозьвішчы рабочых і два варыянты: «згодны» і «ня згодны». У другой графе расьпісаліся ўсе: штрэйкбрэйхера не знайшлося ніводнага. Начальства тэрмінова прыехала ў Алёшчу ды заявіла: «Не дамо пляну ў гэтым месяцы – леспрамгас зачыняць». «Штогод зачыняеце, – адрэагавалі рабочыя, – хлусьня». Тады ім паабяцалі аплату ў двайным памеры ды прыгразілі, што завадатараў скароцяць. Марна: у суботу на працу людзі ня выйшлі. За восем месяцаў у Сітне мне даводзілася бачыць небагата рэчаў, якія тутэйшыя рабілі разам (і гэта пры тым, што ў вёсцы ўсе адзін аднаму сваякі ці суседзі). Разам прапівалі заробак, пачынаючы з крамнага «віна» й завяршаючы павальным ужываньнем «максімкі». Аднадушна, але ціхма, на перакурах, клялі начальства, міліцыю, сельсавет ды ўладу ўвогуле. І дружна, апусьціўшы долу вочы, брылі па загадзе працаваць у выходныя. А зараз, нечакана нават для саміх сябе, азіраючы паплечнікаў са зьдзіўленьнем ды неспадзяванай радасьцю, адкрыта зьядналіся супраць уладнага ўціску. Хай сабе, як той казаў, і зь непалітычнае прычыны – але ж з падобнага працоўнага адзінства калісьці пачалася і «Салідарнасьць». Такое ўражаньне, што падзеі сакавіка-2006 у Беларусі скаланулі нейкія глыбінныя пласты масавае сьвядомасьці. У гэтую вясну Беларусь на поўныя грудзі ўдыхае дух салідарнасьці.

Сотні людзей, не знаёмых паміж сабой і не прыналежных да палітычных партыяў, зьбіраліся ўначы ля ізалятараў ды прыёмнікаў, каб сустрэць вязьняў. Перадавалі прадукты й цёплыя рэчы, развозілі герояў Плошчы па хатах, дзякавалі й абяцалі адно аднаму – наступным разам быць разам. Тысячы наведнікаў Інтэрнэту, дагэтуль занятых гульнямі ды тусоўкамі на чатах, некалькі тыдняў ставілі на вушы сталічную міліцыю нечаканымі й вынаходлівымі пэрформансамі. Дзясяткі тысячаў каталікоў, пратэстантаў, уніятаў ды праваслаўных упершыню супольна пасьцілі й маліліся да Адзінага Бога за свабоду, праўду й справядлівасьць у Беларусі. Менавіта акцыі салідарнасьці зрабіліся гітом Вясны-2006.

Бадай што наймацнейшым выклікам гэтаму змагарнаму адзінству сталася шалёная атака КДБ і МУС на Малады Фронт. На менскіх плошчах рэжым убачыў дзясяткі тысячаў маладых, цэлае новае пакаленьне, беларускую будучыню – і жахнуўся. Рэпрэсіі разгарнуліся з размахам колішняй «справы нацдэмаў». На пяцёх маладафронтаўцаў былі заведзеныя 3 «крыміналкі» за графіці, яшчэ аднаго абвінавацілі ў «падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў», яшчэ аднаго – у «зьнявазе дзяржаўных сымбаляў», яшчэ кагосьці – у «разгалошваньні таямніцы сьледзтва» і больш як паўсотні сябраў Маладога Фронту ў 12 гарадох выклікалі на допыт ды абшукалі на 5-ці крымінальных справах паводле драконаўскага 193-га артыкулу – «выступ ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Пэўна, спадкаемцы Цанавы хацелі расьсекчы рух на кавалкі, каб маладафронтаўскія шарагоўцы ды хаўрусьнікі пахаваліся ў бульбу: раней часьцяком даводзілася назіраць такую дзіўную адстароненасьць ад абвінавачаных у «крыміналках». Але ў адказ маладафронтаўцы ўжылі адзіную сілу, здольную паралізаваць ды зламаць рэпрэсіўную машыну – сілу салідарнасьці. Масавы збор подпісаў пад зваротам ад імя «незарэгістраванага Маладога Фронту» паставіў рэжым перад фактам: ідэю, рух, ды ўвогуле народ судзіць немагчыма. Бо калі з рэжымам змагаецца толькі апазыцыя – яна асуджаная на паразу. Калі ж пачынае змагацца нацыя – асуджаны рэжым.

І ў інтэрнэт-гасьцёўнях, і ў «Нашай Ніве», і на кухнях тысячы беларускіх галасоў, разбуджаных сакавіком-2006, хорам пытаюцца: а што цяпер? Адказ просты: цяпер салідарнасьць. Штодня. Менавіта тыя, хто ўдзельнічае сёньня ў акцыях салідарнасьці – падпісваецца ў абарону маладаронтаўцаў, становіцца са сьвечкамі на Нямізе, далучаецца да пятнічнага Нацыянальнага посту й малітвы – тут і цяпер ствараюць беларускую нацыю. Само адчуваньне адзінства, дадзенае Богам кожнаму народу, і ёсьць першапачаткам, наймацнейшым грунтам і асноватворным падмуркам нацыянальнага абуджэньня.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі