Спіс

«Пэўна ж, пра гэты край Баршчэўскі ў «Шляхціцы Завальні» піша?» – запытвалі менчукі, прыяжджаючы ў Сітна. Менавіта. Ды, шчыра сказаць, да часу мяне гэта абыходзіла: прачытаўшы «Шляхціца…» яшчэ калісьці ў школе, лічыў, што казачны трымценьнік ХІХ стагодзьдзя – не чытво для сучаснага хрысьціяніна.«Пэўна ж, пра гэты край Баршчэўскі ў «Шляхціцы Завальні» піша?» – запытвалі менчукі, прыяжджаючы ў Сітна. Менавіта. Ды, шчыра сказаць, да часу мяне гэта абыходзіла: прачытаўшы «Шляхціца…» яшчэ калісьці ў школе, лічыў, што казачны трымценьнік ХІХ стагодзьдзя – не чытво для сучаснага хрысьціяніна.

Але, калі томік Баршчэўскага прынёс мне Робэрт Багарад (той самы, які слухае радыё «Свабода» з пачатку вяшчаньня) і паказаў, што тут тройчы згадваецца Сітна, мне чыста дзеля ветлівасьці давялося перагарнуць колькі старонак. І мой колішні стэрэатып як прыпячатала: «…Вось да чаго даводзіць п’янства і зухаватасьць бязбожная!»
З фантастычнага аповеду яўна патыхала сіценскай рэальнасьцю. Пачаў перачытваць – і перада мной раптоўна адкрылася добра вывучаная за дзесяць апошніх месяцаў карціна. Настрой тутэйшага насельніка, гэтак выяўна перададзены Баршчэўскім, і праз 150 гадоў застаўся той самы: «Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага ды Себескага павету, спрадвеку пакутуючы, зусім зьмяніліся характарам: на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасьць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду». Адразу пазнаеш зямлю, зь якой 1000 гадоў таму пачалася Беларусь і якая ўяўляе цяпер сабою цьмянае дно. І, прыгледзеўшыся – а людцы мае! – бачыш, бачыш тых самых пачвараў, якія насялялі старонкі «Шляхціца Завальні». Лесавікі, п’яныя дык страшнейшыя за фінскіх монстраў з «Эўравізіі»; кабеты-інсэкты, зморшчаныя ад злосьці й «максімкі», якія прагудуць вам вушы пра «нашага прэзыдэнта»; карузьлікі, дзеці алькаголікаў, што днямі корпаюцца на сьметніках, ганяюць па вёсцы жывёлу ды птаства й праводзяць мінака дзікаватым позіркам; лёкаі, што сябруюць зь нячыстым (дзесьці ў мясцовых уладных структурах) і маюць праз гэта падазронае багацьце…

Тады, у часы пана Завальні, уся грамада нячыстай сілы хаця й панавала над краем, але адступала перад воляю пабожнага: «У нас яшчэ, дзякуй Богу, шануюць сьвятую веру, а д’ябал ад крыжа й малітвы ўцякае». А цяпер ужо не шануюць. «Бог ёсьць, толькі мы ў Яго ня верым…» Быццам Плачка, блукае багамолка, упрошвае сельсавет ды Полацка-Глыбоцкую япархію пабудаваць тут царкву… Марна. І вось паўстаюць у Сітне страшыдлы куды жахлівейшыя, што й ня сьніліся сучасьнікам Завальні.

Драпежны Леспрамгас, які, быццам агромністы караед, выгрызае лепшыя полацкія лясы гектарамі, пакідаючы толькі скалечаныя тралёвачнымі гусеніцамі й вываратнямі пусткі.

Гіганцкая Чорная Мытня, што аблытала шчупалкамі ўсе тутэйшыя дарогі, распладзіла зграі ваўкалакаў у пагонах ды начамі, аж стогн стаіць, высмоктвае зь беларускай зямлі ўсе скарбы.

Жудасны Палігон, які разарыў ды працяў жалезьзем і танкавымі дырэктрысамі цэлы павет і, нібыта дракон, час ад часу прачынаецца з пачварнымі сутаргамі й грымотамі й зарывам да небакраю.

Крэпасьць Івана Жахлівага, даўно спаленая, але няўмольнай зданьню прысутная ў сьвядомасьці кожнага вяскоўца, каб вартаваць рабства паняволенай краіны.

Нарэшце, Максімка, агнявы дух, існы амаль у кожнай сіценскай хаце, які кідае людзей у эпілепсію, прымушае іх дурэць, біцца адно з адным і накладаць на сябе рукі.

Сядзіш у інтэрнаце цёмнымі вечарамі, быццам сам Завальня ў сядзібе, штодня прымаеш усё новых падарожных – вяскоўцаў, «хімікаў», прыежджых паплечнікаў, чуеш усё новыя й новыя страшныя гісторыі – і думаеш рыхтык словамі з Баршчэўскага: «Ня сьпіць злы дух, усюды шкодзіць людзям і заўсёды сябруе з тымі, хто забывае пра бліжніх сваіх».

У наш век вампірскіх жудзікаў, бэтмэнаў і гары потэраў сэнс кнігі Баршчэўскага звычайна зводзяць да аднаго сумнеўнага аргумэнту – маўляў, нашая беларуская мазгаўня здольная спараджаць жахі ня горшыя, чым у Хічкока ці Кастанэды. Між тым, у адрозьненьне ад згаданага псыхадэлу, кожная (кожная!) гісторыя Баршчэўскага завяршаецца настойлівай і трапнай маральлю: самая жахлівая нечысьць, што плодзіцца ад бязбожжа, страху ды бяспамяцтва, перамагаецца Боскай верай і любоўю ў тваім уласным сэрцы. Як напісана ў Бібліі: «Упакорцеся Богу, успраціўцеся д’яблу – і ён уцячэ ад вас» (Якава 4:7).

Заключныя словы Завальні да Янкі – запавет кожнаму вандроўнаму беларусу, які раптам апынуўся пасярод пачвараў. «Ідзі ў сьвет, шукай сабе долі, любі Бога, бліжняга і праўду. Воля Творцы цябе не пакіне. Калі спаткаеш дзесьці там шчасьлівейшых ад нас людзей, не забывай пра пакуты сваіх землякоў. Няхай твая малітва да Бога лучыцца зь іх малітвамі. Можа, калі-небудзь і нашыя дзікія пушчы й лясы загучаць весялосьцю. Бог магутны й міласэрны».

У Боскасьці й беларускасьці апошнія стагодзьдзі было багата сьмяротных ворагаў. Але калі не дранцьвець перад імі, не палохацца, не хавацца ў бульбу – раптам адкрыеш, што ўсе гэтыя пачвары народжаныя сном нашага ж розуму. І пераканаесься: каб скончыць валадарства нечысьці на нашай зямлі, нам патрэбнае проста нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі