Спіс

Алешча — першая беларуская станцыя на чыгунцы Невель-Полацак. Вакол станцыі — колькі дзясяткаў хатаў. Ані назваў вуліц, ані нумароў на хатах. Міліцыянты, якія прыяжджаюць разьбірацца з чарговым здарэньнем на лесапагрузцы, так і запісваюць сьведку: «Жыве ў трэцім доме ад крамы».Алешча — першая беларуская станцыя на чыгунцы Невель-Полацак. Вакол станцыі — колькі дзясяткаў хатаў. Ані назваў вуліц, ані нумароў на хатах. Міліцыянты, якія прыяжджаюць разьбірацца з чарговым здарэньнем на лесапагрузцы, так і запісваюць сьведку: «Жыве ў трэцім доме ад крамы».

Алешча — першая беларуская станцыя на чыгунцы Невель-Полацак. Вакол станцыі — колькі дзясяткаў хатаў. Ані назваў вуліц, ані нумароў на хатах. Міліцыянты, якія прыяжджаюць разьбірацца з чарговым здарэньнем на лесапагрузцы, так і запісваюць сьведку: «Жыве ў трэцім доме ад крамы». Здарэньняў хапае. За апошні тыдзень спалены тартак, узламана і абрабавана сталоўка, тры траўмы на вытворчасьці. Рэакцыя майстроў, міліцыі ды паспалітага люду аднолькавая: «Спалілі нападпітку», «Напіліся — залезьлі».

Тут толькі два кірункі жыцьця, вызначаныя каляінай чыгункі: з Расеі дызэль возіць тэхнічны сьпірт, у бок Полацку адгружаюць лес і зьяжджаюць людзі. Большасьць алешчынцаў працуюць тут жа, на станцыі. Тут жа бадзяюцца дзеці, козы абдзіраюць кару са штабэляваных круглякоў. У цяньку адлежваюцца пераможаныя зялёным зьмеем.

- Трэба нешта рабіць, — зьвяртаецца да мяне кабета, чый дом стаіць ля самай транспартэрнай стужкі. — Я нават не магу сюды прывезьці ўнука — сап’ецца! Тут усё гэтым заканчваецца. Прападае Алешча!

Жыхарку мясцовыя завуць Багамолкай. Яна зьбірае подпісы, каб пабудаваць у Алешчы царкву. Сельсавет, лесапунктаўскае начальства й бацюшкі з Полацку «ня супраць». Размаўляю наконт гэтага з рабочымі падчас перакуру. Тыя слухаюць напаўвуха, як занудлівую мараль. Адзін не вытрымлівае:

- Ну дык і ўзначальвай Партыю адраджэньня Алешчы.

Партыя — гэта Багамолка, сям’я майстра, разьметчыца Мая ды некалькі жыхароў, што голасна наракаюць на тутэйшы павальны алькагалізм. Супраціўнікі называюць іх «язьвеньнікі-трэзьвеньнікі». Астатні народ — пасярэдзіне але пасьля заробку сама менш на тыдзень змыкаецца са «сьпіртавозамі» і ўтварае агрэсіўную большасьць.

Алешча вымірае. Як спыніць дэградацыю беларускай вёскі на стыку з буйной індустрыяй? Плян Лукашэнкі называецца «аграгарадкі». Пабудуем замест сельпо ўнівэрсам, замест лазьні — басэйн ды цырульню, і тады зажывяце!

Не зажывуць. Ня зьменіць гэта. Тут душы ратаваць трэба. Пачынаць варта са спрыяньня хрысьціянскім суполкам. У кожнай вёсцы — ільготы царкве, касьцёлу, малітоўнаму дому. Толькі Богу пад сілу ператварыць амярцьвелыя, засьпіртаваныя паселішчы ў здаровую беларускую вёску, дзе не ўпіваюцца, ня крадуць, шануюць працу.

Другое — прыватная ўласнасьць ды прадпрымальніцтва. Яшчэ савецкага часу грувасткія вытворчасьці, што ледзь ліпяць дзякуючы дзяржманаполіі, так і просяцца ў гаспадарскія рукі. Дробны гандаль, лясное зьбіральніцтва, агратурызм, нават паляваньне ў Эўропе ўжо даўно пастаўлены на шырокую камэрцыйную аснову і кормяць цэлыя краі й дзяржаўныя бюджэты. Інакш у які басэйн пойдзе алешчынскі штабялёўшчык, што атрымлівае за месяц 150 тысяч «бруднымі»?

Нарэшце, трэцяе — мясцовая ўлада. Маласіценскі сельсавет нічога не вырашае і ні пра што ня дбае ва ўласнай вёсцы — куды ўжо суседняй Алешчы. Галоўнай уладай з уласным бюджэтам, правам распараджацца дзяржаўнай зямлёй ды ліцэнзіямі, з абавязкам падтрымліваць чысьціню ды парадак у навакольлі тут мусіць быць павет на чале з войтам, а ня «Полацаклес» ды абласныя рэвізоры наездамі раз на год.

Каб адрадзіць Алешчу, у 2006-м абавязкова трэба перамагаць.

[18 кастрычніка 2005]
Павал Севярынец, Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі