Спіс

Здавалася б, нарыхтоўка лесу. У Беларусі такіх дзялянак сотні. Нічога незвычайнага. І ўсё ж менавіта тут, на лесапавале, і менавіта гэтай зімою, як калісьці ў дзяцінстве, мне адкрылася безьліч сапраўдных цудаў.Здавалася б, нарыхтоўка лесу. У Беларусі такіх дзялянак сотні. Нічога незвычайнага. І ўсё ж менавіта тут, на лесапавале, і менавіта гэтай зімою, як калісьці ў дзяцінстве, мне адкрылася безьліч сапраўдных цудаў.

Часам, чакаючы тралёвачнага трактара з чарговым пачкам, машынальна пачынаеш падлічваць колцы на сьпілах зваленых у штабелі ствалоў. 15. Дубок узросту беларускай незалежнасьці. Шкада, дружа: трапіў пад пілу саўковае сыстэмы нарыхтовак. 29. Альха, мая равесьніца. Прывітаньне! Рыхтуйся на цэлюлёзу — магчыма, яшчэ сустрэнемся… на ўлётцы ці на старонцы «Нашае Нівы». 34. Хваіна часоў Машэрава. Рана зрэзалі. Мабыць, пойдзе на які слуп лесьнікам, не спарахнее. 52. Асіна, раўня Рыгоравічу. На фанэру… Ого! Чэсьць! — елка ўзросту БНР! Эўрастандарт, за мяжу па найвышэйшым разрадзе… Вялізная клявіятура машыны часу разгортвае перад табою ўсю панараму эпохі ў канцэнтрычных кодах. Быццам колы на вадзе, на зрэзе фіксуецца рэха падзеі. Хіба ня цуд?

Або ў непралазным балотным гушчары трапляеш на вялізную яліну накшталт тых, што ставяць на Кастрычніцкае плошчы ў Менску. Толькі вось на сярэдзіне ствала, амаль пазбаўленага галінаў, прыбіты крыж. Ледзь угледзіш надпіс: «Львів. ДМБ 1981». Так, дапусьцім, падчас вучэньняў салдат-украінец пакінуў па сабе памяць. Але як крыж апынуўся на дзесяцімэтровай вышыні? Ствол гладкі, як калёна, і абсалютна непашкоджаны. Цуд? Лесавікі ўсьміхаюцца: крыж прыбівалі ўнізе. За 25 гадоў елка проста вырасла.

Упершыню ў жыцьці бачыў ужывую пару ласёў, якія стаяць пры дарозе, аб’ядаючы кару зь вецьця, і зусім не палохаюцца машыны. Або статак дзікоў, калматых, бы тыя маманты, якія сярод белага дня праходзяць за 15—20 мэтраў ад нашае брыгады па сваіх сьвінячых справах…

Назіраеш, як на 30-градусным марозе, зваленая на мерзлую зямлю, выбухае з фаервэркам ашкелкаў ломкая, бы зь лёду, хвоя — і кожны ўдар сякеры аб сук адгукаецца дзіньканьнем каляднага званочка…

Або ўзяць вогненны сьнег… Так, узяць жменяй, каб сьцерці рукі ад бруду, саляркі ці змазачнага алею (у інтэрнаце ўжо паўгоду ня могуць паставіць рукамыйнік) — ад пякучага холаду далоні дымяць. Кідаеш запалку на праліты бэнзін, і сьнег гарыць зыркім полымем! Аднойчы, калі нас закінулі на падсыпку (дзяўбсьці на ўзбочыне трасы зямлю, каб гружаныя лесавозы маглі ўзьняцца на сьлізкіх пад’ёмах), мы з напарнікам гарачага сьнегу пакаштавалі. Вельмі хацелася піць, а з сабой нічога, а вакол нікога, адно запалкі ды жалезны кубак. Разьвялі вогнішча, растапілі сьнегу, і пілі яго па чарзе з агню, гаркавы ад попелу, мацнейшы за любую гарэлку.

Але самы сапраўдны агнявы сьнег мне давялося ўбачыць на ўборцы дзялянкі, падчас сьнегападу. У вялізным, 4—5 мэтраў вышыні, вогнішчы, дзе спальваліся цэлыя «непрамысловыя» елкі, алешыны, бярозавыя рогі, раптам трэснула ўсярэдзіне, выбухнула салютам іскраў на вышыню пяціпавярховага дому — і потым хвілінамі ціха і ўрачыста ў паветры ірдзела, пераблісквала зь белымі сьняжынкамі чырвонае й аранжавае, нібы зь неба сыходзіла шматтысячная грамада пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Калі змаўкаюць бэнзапілы й сякеры, калі спыняецца, глухне трактар і зьяжджаюць лесавозы — раптам прыслухоўваесься. У верхавінах дрэваў пад ветрам нараджаецца, расьце й гучыць велічная, уладная нябёсная сымфонія. Чуеш сапраўдную літургію, гімн Творцу, дзе мужчынскія басы зьліваюцца з высокімі нотамі жаночага хору — і заміраеш малітоўна, бы ў храме. Падымаеш вочы ўгару — і бачыш, што насамрэч дзялянка — гэта агромністы проруб у неба, прорва ў глыбокі блакіт для тваёй малітвы за ўсю Беларусь.

Насамрэч цуды вакол нас. Госпад даў нам цуд жыцьця, падараваў цудоўныя пачуцьці і пасяліў у найцудоўнейшай краіне ў сьвеце. У такія цуды трэба толькі паверыць — і тады хараство й гармонія сэнсу напоўняць цябе ўсяго.

Палякі сьпявалі на плошчах рэлігійныя гімны — і атрымалі праўдзівы цуд. Сэрбы выходзілі на дэманстрацыі хросным ходам за сваім мітрапалітам — і ўбачылі цуд. Украінцы штодня пачыналі Майдан з малітвы — і нарэшце дамагліся цуду.

Вы ўсё яшчэ лічыце, што Беларусь у 2006-м выратуе толькі цуд?

Тады надышоў час паверыць у цуды.

Бо — «чалавеку гэта немагчыма; Богу ж усё магчыма»! (Мацьвея 19:26).

Гэта ж так проста.

Выйсьці ў дзень выбараў на плошчу, насустрач сьвежасьці й волі.

Памаліцца Богу за свабоду, праўду і справядлівасьць для Беларусі.

І гучна, на ўвесь голас, сказаць тое, што думаеш, што адчуваеш, чаго хочаш усім сэрцам:

— Жыве Беларусь!!!

І калі ўбачыш, як неба па-над шматтысячнай грамадою раптам запальваецца агнявым бел-чырвона-белым — ведай: гэты момант увойдзе ў гісторыю Беларусі як цуд 19 сакавіка.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі