Спіс

Напярэдадні Тройцы на ўезьдзе ў Малое Сітна паставілі крыж. Вялікі, праваслаўны, звараны з абрэзкаў жалезнай трубы й пафарбаваны ярка-жоўтым колерам. Паставілі так, што й шыльду з назвай вёскі з машыны цяпер ледзьве разгледзіш.Напярэдадні Тройцы на ўезьдзе ў Малое Сітна паставілі крыж. Вялікі, праваслаўны, звараны з абрэзкаў жалезнай трубы й пафарбаваны ярка-жоўтым колерам. Паставілі так, што й шыльду з назвай вёскі з машыны цяпер ледзьве разгледзіш.

Крыж, вядома, справа добрая. Разумею ўцеху чыноўнага сэрца дзе-небудзь у эпархіі ці аддзеле ідэалёгіі полацкага райвыканкаму: паставілі на мапе вобласьці каля чарговага «нуліка» населенага пункту чарговы крыжык, пазначылі, так сказаць, кананічную тэрыторыю… Але сьпярша пабудаваць бы ў радыюсе трыццацёх кілямэтраў хоць адну царкву ці хрысьціянскую місію! Што насамрэч прыкрываюць такія крыжы ў глухой беларускай вёсачцы – мне давялося на свае вочы пабачыць якраз у Духаў дзень.

Апоўдні да мяне ў пакой пагрукалася спалоханая Вікторыя Віктараўна. «Бачыў, што на могілках творыцца? Народу цьма, паселі гурбамі, падаставалі ежу, толькі хрумст стаіць і гарэлку жлукцяць!.. «Славянскі базар», а ня Тройца».

Увогуле Тройца, яна ж Пяцідзясятніца, у беларусаў Сёмуха, або Духаў дзень – трэцяе паводле значэньня (пасьля Вялікадня й Раства) хрысьціянскае сьвята. На пяцідзясяты дзень пасьля Ўваскрасеньня Хрыста апосталам і вучням, сабраным разам, быў дадзены дар Сьвятога Духа (Дзеі Апостальскія, 2-гі разьдзел). Зьявілася ва ўсёй поўні трэцяя іпастась Божая (адкуль і назва Тройцы). Фактычна Сёмуха (паводле сямі тыдняў, якія мінулі зь Вялікадня) – сьвята заснаваньня Царквы. У такі дзень прынята ўсёй сям’ёй ехаць, натуральна, у царкву на сьвяточнае набажэнства, а таксама ўпрыгожваць і храм, і хату сьвежым бярозавым вецьцем ды зелянінай – на знак моцы жыцьця ў Сьвятым Духу. Так робяць на Гомельшчыне, адкуль родам мой бацька, на Берасьцейшчыне, адкуль маці, дый у самім Віцебску.

А вось у Малым Сітне… Столькі народу на могілках мне не даводзілася бачыць тут ані на Раданіцу, ані на Дзяды, ані на Вялікдзень. Некалькі дзясяткаў машынаў з гораду, перапоўнены рэйсавы аўтобус, люд з хутароў – насельніцтва вёскі павялічылася ці не ўдвая! – плюс поўная мабілізацыя тутэйшых жыхароў. Уся грамада і напраўду пасела тут за адмысловымі сталамі (па адным на два-тры крыжы) сямейнымі купамі на гэткую грандыёзную трызну. Згадалася формула, выведзеная знаёмым праграмістам: «Сваякі – гэта група людзей, якая зьбіраецца разам толькі з нагоды зьмены колькаснага складу». Аказваецца, у Сітне зьбіраюцца разам яшчэ й на Сёмуху. Відовішча проста ўражвае: сюррэалістычнае ўзгор’е, вялізныя дрэвы, рознакаляровыя крыжы, усе ў стужках ды вянках – і ажыўлены, шматлюдны, загульны банкет… Зрэшты ўвесь размах сіценскай Сёмухі праясьніўся пад вечар: сям-там пад крыжамі, быццам непрыбраныя трупы, валяліся п’яныя мужыкі, а нейкая кабеціна спала, паклаўшы голаў проста на стол. Там жа ўбачыў кранальную сцэнку.

Дзьве жанчыны абыходзілі пахаваньні, уголас ацэньваючы, у каго «цьвятоў багата й вянкамі ўсё абкладзена», а ў каго «зарасло, і цьвяты пасохлі»; выхваляліся «сваімі» могілкамі – так, як у горадзе ганарацца дзецьмі, якія, бач, вучацца на семкі-восемкі і дзень за кампутарам сядзяць…

Можа, сёй-той з этнографаў і ўзрадуецца: во, якая дружная й багатая народная традыцыя! Але калі замест сьвята жыцьця назіраеш, халера, усеагульную п’янку на месцы пахаваньня – больш падобна не на трыюмф беларушчыны, а на экзатычны нэкрафільскі культ дзе-небудзь у гушчарах паганскай Амазоніі.

Пасьля Тройцы мне стала канчаткова ясна: каб зразумець гэтую вёску, трэба ня столькі распытваць жыхароў, колькі дасьледаваць могілкі.

Сіценскія могілкі – зарослы стогадовымі хвоямі ды бярэзінамі ўзгорак – разьмяшчаюцца ў самым цэнтры Малога Сітна, там, дзе раней стаяла царква. Мне ўдалося налічыць тут 569 пахаваньняў. Крыху менш за палову зь іх – безыменныя. Самы стары пазначаны крыж – 1881 г. Па-беларуску на сіценскіх могілках няма ніводнага надпісу, хаця «Кавалёв» або «дарагой папачка» трапляюцца досыць часта. Цэлымі кланамі – Глазкіны, Кучыцы, Дзюўбанавы, Сіманенкавы, Луфэравы, Журыдавы, Быхаўцы, Лапенкі, Манякі… Сустракаюцца й вартыя асобнага апавяданьня гісторыі: магілка былой старшыні сельсавету, якая высяляла «кулакоў», з выкалатымі на фатаздымку вачыма; тры магілкі 1942 г. – «зверски замучаны врагами народа», прычым фота аднаго з закатаваных – у белагвардзейскай фуражцы з кукардай… Рахую гады пахаваньняў, і раптам высьвятляецца страшная рэч. Больш 150-ці могілак (45% ад усіх пазначаных!) датуюцца апошнімі 12-цю гадамі. У кагосьці яшчэ ёсьць пытаньні, дзе квітнее стабільная Беларусь?

Але тое, што ўразіла больш за ўсё, дык гэта навершшы. На колішніх чырвоных пірамідах пазразаныя жалезныя зоркі й замест на штырах прылітаваныя папярочыны: крыжы. На каменных надмагільлях крыжыкі выбітыя або прымацаваныя відавочна пазьней.

Зь нейкіх глыбіняў падсьвядомасьці ў людзей усплывае, што беларусы – хрысьціянскі народ. Але што гэта значыць і да чаго абавязвае?

Пакуль Сітна ладзіла вялікія ешчы, у 10 гарадох Беларусі галадавалі маладафронтаўцы. І тое, што было напісана на іхніх майках, куды больш адпавядала сутнасьці Духава дня: «Дзе Дух Гасподні – там свабода!» (2 Карынф 3:17).

Што патрэбна, каб старэйшае пакаленьне не наталяла свой голад на могілках у гонар памерлых, а моладзь не адмаўлялася ад ежы дзеля свабоды жывых? Што мае адбыцца, каб крыж, усталяваны на ўезьдзе ў Сітна, не ўспрымаўся як пахавальны, а знакаваў бы тэрыторыю Боскасьці й беларускасьці?

Адказ адзіны: нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі