Спіс

У Пскоўскай вобласьці Расеі – пяць кілямэтраў ад Сітна – днямі абвесьцілі надзвычайнае становішча. Эпідэмія таксычнага гепатыту. Калі па-простаму, люд дзясяткамі мрэ ад новага, надзвычай пякучага «максімкі».У Пскоўскай вобласьці Расеі – пяць кілямэтраў ад Сітна – днямі абвесьцілі надзвычайнае становішча. Эпідэмія таксычнага гепатыту. Калі па-простаму, люд дзясяткамі мрэ ад новага, надзвычай пякучага «максімкі». У мінулы чацьвер вечаровыя навіны ОРТ (у Сітна ідзе менавіта расейскі канал, не перакрыты кісялёўскім АНТ) пачаліся з гэтага рэпартажу. У кадры шэрагі каністраў з тэхнічным сьпіртам-шклоачышчальнікам і знаёмай этыкеткай. Адразу клічу суседзяў: «Максімку» па тэлеку паказваюць». «Хімікі» некалькі хвілінаў моўчкі глядзяць, як курчацца на ложках у пскоўскіх шпіталях атручаныя алькаголем, а потым пачынаюць згадваць: «Чуеш, а сёньня ж і праўда Юрка травануўся, за жывот трымаўся, ледзь у ватоўку залез!..» «А там бачыў, хтось ганак зарыгаў…» «Гэта ж адтуль, з Пскоўшчыны. Да нас вязуць, халера!..»

Навіна разьляцелася па вёсцы імгненна.

Падумалася: ну хоць гэтыя выходныя абыдуцца бяз п’янкі.

Але калі тым жа вечарам аб 11-й у дзьверы пашкробся і на карачках запоўз нейкі шчасьлівы босы вясковец, зрабілася зразумела, што Сітна ніякім таксычным гепатытам не напалохаць. Ўік-энд быў ударны: апроч бяссоннае ночы зь пятніцы на суботу і трох каністраў «максімкі», сканфіскаваных майстрыцай у інтэрнаце ў нядзелю, паўз усю Лясную вуліцу на выходных былі шырока раскіданыя чыесьці сарочкі, нагавіцы, цяльняшкі ды шкарпэткі; двох «хімікаў» эвакуявалі ў камэндатуру, да паўсьмерці ўпілася ды застудзілася, лежачы на зямлі 70-гадовая бабуля, а леспрамгасаўскі кранаўшчык адправіў у рэанімацыю знаёмага субутэльніка-лесьніка.

«Чаму вы гэта п’яцё?! – жахаюся, прытрымліваючы аднаго з «гатовых» рабочых па дарозе да вахтоўкі. – Што, памерці так хочацца?» «А мы не баімся!» – нечакана выпростваецца й выпінае грудзі той.

П’яны беларус, які не баіцца памерці: стоеная мужнасьць ці адчайнае вычварэньне?

Падобная ж гісторыя пару тыдняў таму адбылася ў Алёшчы з сухотамі. Там аб’явіўся хлопец, што ўцёк з сухотнага шпіталю ў Багушэўску. Бадзяўся, кашляў па ўсёй вёсцы. Пасьля тэлефанаваньня растрывожанай жыхаркі прыехалі полацкія мэдыкі і схапіліся за галаву. Толькі за дзень па хатах знайшлі тры асяродкі заражэньня; адправілі некалькіх алёшчынцаў у Полацак на аналізы, а таксама загадалі шчыльна забіць дошкамі студню ля эстакады й тэрмінова закапаць, ды паглыбей, агульныя вёдры ды кубкі, зь якіх пілі рабочыя.

Вядома, ніхто нічога закопваць ды забіваць ня стаў. Амаль уся брыгада, за выняткам двох-трох «чысьцюляў», дагэтуль п’е з тых вёдраў і кубкаў ваду забароненае студні. На папярэджаньні адказваюць зухавата: «Падумаеш, палачка Коха… У нас тут бервяно шпальніку, бывае, з эстакады як лясьне!..»

Уражвальнае геройства.

Але ж як розьніцца яно ад таго выкліку, што кідаюць сьмерці прафсаюзная актывістка з Бабруйску Алена Захожая, калі месяц галадае за права зарэгістраваць пярвічную суполку на «Белшыне», або Аляксандар Казулін, які дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН; Павал Красоўскі, які працягвае змаганьне пасьля пачварных абвінавачваньняў у тэрарызьме й забойствах; вернікі «Новага Жыцьця», якіх аднаго пры адным адвозяць у рэанімацыю!

Беларускі супраціў за апошнія паўгоду абвастрыўся да самай мяжы жыцьця і сьмерці. Падобна, што столькі гатовых аддаць жыцьцё ў Беларусі не было нават падчас апошняе вайны. Прычым адныя лёгка, нават будзённа, зь нейкай д’ябальскай цягаю да самагубства, п’юць атруту ці ўдыхаюць сьмяротныя бацылы, а іншыя з хрысьціянскай самаахвярнасьцю ў масавым парадку адмаўляюцца ад ежы ці пагарджаюць пажыцьцёвымі турэмнымі кратамі – каб у канчатковым выніку ўратаваць ад павальнага суіцыду тых, першых.

Колькі разоў мы ўжо чулі, што правадыры рэжыму гатовыя насьмерць біцца за гэтую ўладу. Цяпер мы бачым гатовых аддаць жыцьцё, каб іх спыніць. І бачым народ, для якога лягчэй памерці, чым жыць гэтак.

Набліжэньне чаканьняў і настрояў да крытычнага роўню, да кульмінацыйнага піку «быць ці ня быць» – прадвесьце галоўнае бітвы і духоўнага пералому ў беларускім грамадзтве. Бо менавіта пытаньні жыцьця і сьмерці прыводзяць чалавека і нацыю да самых важных адкрыцьцяў. Пакаяньня. Адкупленьня. Веры ў Бога. «Ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці!» (Псальмы, 67:21).

Толькі ў такім экзыстэнцыйна-памежным стане народ здольны ўсьвядоміць, як Ісус Хрыстос аддаў жыцьцё за ўсіх і кожнага на крыжы – і толькі пасьля выпрабаваньня ахвярнасьцю можа прыняць Ягоны бел-чырвона-белы сьцяг як сымбаль найвышэйшай любові. Бо «Няма любові большае за тую, калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх», – сьцьвярджае Эвангельле паводле Яна, 15:13.

Беларусы з усё большай прагаю асвойваюць гэтую навуку Збаўцы – як аддаваць сябе за іншых. А значыць, рыхтуюцца перамагаць сёньняшнюю паўсюдную гатовасьць памерці нацыянальным абуджэньнем.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі