Спіс

«Лукашэнка, Мілінкевіч… Усё адно ў Сітне нічога ня зьменіцца, а ўлада як нічога не рабіла, так і ня будзе рабіць». Калі шматтысячная грамада ў цэнтры Менску скандуе «Сва-бо-да!», вёска ля тэлевізара супакойваецца тым, што ад яе нічога не залежыць.«Лукашэнка, Мілінкевіч… Усё адно ў Сітне нічога ня зьменіцца, а ўлада як нічога не рабіла, так і ня будзе рабіць». Калі шматтысячная грамада ў цэнтры Менску скандуе «Сва-бо-да!», вёска ля тэлевізара супакойваецца тым, што ад яе нічога не залежыць.

Для большасьці беларусаў, як на вёсцы, так і ў горадзе, «улада» — гэта ўлада мясцовая: начальства для іх ня столькі Лукашэнка, колькі сельсавет, «раён» альбо кантора леспрамгасу.

Чым займаецца маласіценскі сельсавет? Адказвае на запыты вяскоўцаў, што грошай і магчымасьцяў няма. У асобе старшыні разводзіць рукамі, калі сіценцы абураюцца несправядлівасьцю на працы або адсутнасьцю ў вёсцы аб’ектаў сацкультуры. А яшчэ зьбірае подпісы за Лукашэнку.

Не дапамагае сельсавет — зьвяртайцеся ў раён. Што ж робіць райвыканкам? Перад выбарамі арганізоўвае самадзейны канцэрт «За Беларусь» і вывешвае на прахадной леспрамгасу распараджэньне: прызначыць адказнымі за населеныя пункты такіх і такіх супрацоўнікаў сельсавету.

Сапраўдная ўлада — начальнік леспрамгасу. Ён распараджаецца машынамі й трактарамі, выпісвае паліва й дровы… Але толькі тады, калі гэта тычыцца выкананьня пляну нарыхтовак. Для ўсіх іншых пытаньняў ёсьць сельсавет.

Іншыя віды ўлады (участковы, дэпутат, пракурор, «зялёныя» * ) — шчупалкі кантрольных ды карных органаў, што заселі дзе-небудзь у Полацку ці Віцебску. Іхняя (як правіла раптоўная) актыўнасьць ніяк не зьвязаная зь мясцовым жыцьцём, а прадвызначаецца прэзыдэнцкімі ці якімісьці там «абласнымі» спазмамі й заўсёды творыць унізе вусьціш ды фантастычныя чуткі.

Вось чаму тутэйшыя жыхары ўспрымаюць уладу ня проста як нешта іншароднае, чужое, а як варожае. «Наша ўлада», «свая ўлада», «мая ўлада» — гэтага ня кажуць нават пэнсіянэры пра Лукашэнку. Але ж галоўны сэнс мясцовай улады — каб яна была свойская. Сіценская. Полацкая. Серабранская. Беларуская!

Як жа мусіць выглядаць такая беларуская ўлада ў Малым Сітне?

У будынку вясковага клюбу, па-над якім ужо ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг, зьбіраецца ўся грамада. На штогадовым сходзе абіраюцца стараста і некалькі ўпраўцаў — канцлер (сакратар), скарбнік, адказныя за сельскую гаспадарку, лес, рэлігійныя дачыненьні, адукацыю й культуру. Полацак ужо вылучыў у муніцыпальную ўласнасьць Малога Сітна колькісот гектараў ворыва, лесу, зямлі, прылеглай да вёскі, разбураныя будынкі «Вымяральніка», а таксама вызначыў долю Ўправы з падаткаў леспрамгасу. Управа вырашае, як наладзіць гаспадарку ды сацыяльную сфэру, як разьмеркаваць «сіценскія грошы». На Ўправу прыяджае полацкі войт, шумілінскі фэрмэр, наваполацкі бізнэсовец, гандляр зь Невелю, прадстаўнік швэдзкай дрэваапрацоўчай кампаніі, зацікаўленай у будаўніцтве невялікай мэблявай фабрыкі — і, натуральна, штодня заходзяць па сваіх патрэбах самі жыхары.

Управа наймае мясцовую варту, што выконвала б у навакольлі функцыі і ўчастковага, і егера, і «зялёных»: у Полацку ім афармляюцца пасьведчаньні, выдаецца зброя ды шэрыфскія значкі. Адна зь першых пастановаў Управы — запрашэньне ў Сітна праваслаўных, каталікоў, эвангелікаў з дабрачыннымі місіямі: пад міжканфэсійны сацыяльны цэнтар аддаецца закінуты будынак інтэрнату, якраз трохпавярховы.

У нацыянальнай уласнасьці застаюцца хіба чыгунка, велізарныя масівы лесу, заказьнікі, лініі электраперадачаў, пошта…

Цяпер людзі самі будуць вырашаць, як распараджацца сіценскай зямлёй, сіценскім лесам, сіценскімі грашыма. Людзі самі на сходзе акцыянэраў ці незалежнага прафсаюзу вызначаць мінімальныя тарыфы й заробкі ў леспрамгасе. Людзі самі аддадуць дзяцей на вучобу ў царкву ці касьцёл, калі не давяраюць школе, і самі праз год пераабяруць старасту, калі той ня даў рады.

Мясцовае самакіраваньне — фундамэнтальная аснова самое дэмакратыі. Гістарычна менавіта ў самакіраваных мястэчках і магдэбурскіх гарадох, рэгіянальных урадах і вольных унівэрсытэтах узьнікла, пашыралася й набыло ўсеагульны характар народаўладзьдзе як палітычны стандарт. Якраз на магутных падмурках мясцовага самакіраваньня (закладзеных у Беларусі ў часы ВКЛ і гвалтоўна выкараненых разам са Статутам у ХІХ ст.) збудаваныя грамадзтва, культура й палітыка Эўропы ды Амэрыкі. Мясцовае самакіраваньне фармуе й задзіночвае нацыю «зьнізу» настолькі ж пасьпяхова, наколькі патрыятычны ўрад, мова і нацыянальныя сымбалі яднаюць яе «згары».

Ключавы прынцып мясцовага самакіраваньня сфармуляваны і ўзьняты на сьцяг хрысьціянска-дэмакратычным рухам ХХ стагодзьдзя — правіла субсыдыярнасьці: рашэньні мусяць прымацца на тым узроўні, на якім яны найбольш эфэктыўна выконваюцца. Мясцовым уладам, сям’і, царкве, недзяржаўным арганізацыям ды прафэсійным асацыяцыям перадаецца львіная доля паўнамоцтваў, зь якімі ніколі ня здолее справіцца цэнтральны ўрад.

Таму зьмена прэзыдэнта й усёй вярхоўкі рэжыму — гэта толькі пачатак пераменаў. Сапраўдныя перамены нацыянальнага маштабу чакаюць нас у глыбіні, у гарадзкіх кварталах ды на вясковых вуліцах. Бязьвер’е, калгасная разруха, нацыянальная млявасьць і абыякавасьць па месцы жыхарства, месцы працы, месцы вучобы — галоўная спадчына злашчаснае эпохі Лукашэнкі.

…Вось чаму ў той момант, калі тысячы й тысячы беларусаў на сталічных плошчах патрабуюць свабоды, праўды й справядлівасьці — гарадзкія шматпавярхоўкі, местачковыя кірмашы й вясковыя хаты скаланае водгульле сапраўднай беларускай улады, якая рана ці позна, нягледзячы ні на што, па ўсёй Беларусі пераможа.

Малое Сітна

* Дзяржаўная ахова лесу

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі