Спіс

Штопятніцы тысячы беларусаў атрымліваюць праз пошту вялікую капэрту землянога колеру, якой чакаюць цэлы тыдзень. Адкладаюць усе свае справы, бліскучым лязом, быццам плугам, або проста прагнымі пальцамі ўспорваюць пакунак, за ім распалавіньваюць газэтныя палі, засеяныя роўнымі барознамі радкоў, – і рупліва, да апошняе літаркі, перабіраюць ворыва.Штопятніцы тысячы беларусаў атрымліваюць праз пошту вялікую капэрту землянога колеру, якой чакаюць цэлы тыдзень. Адкладаюць усе свае справы, бліскучым лязом, быццам плугам, або проста прагнымі пальцамі ўспорваюць пакунак, за ім распалавіньваюць газэтныя палі, засеяныя роўнымі барознамі радкоў, – і рупліва, да апошняе літаркі, перабіраюць ворыва.

Нашу Ніву.

Гэтаксама штопятніцы тысячы беларусаў вылучаюць час для Нацыянальнага посту й малітвы за Беларусь – каб прасіць у Бога збавеньня й дабраславеньня для гэтага народу й гэтае зямлі.

Супадзеньне зусім не выпадковае. Надрукаваныя ў адным з апошніх нумароў «НН» зьвесткі пра рэлігійнасьць і канфэсійную прыналежнасьць чытачоў вельмі паказальна характарызуюць нашаніўскі фэномэн. Толькі каля 1/10 зь іх – няверуючыя. Першую беларускую газэту чытаюць тыя, хто верыць.

У Першым пасланьні да Карынцянаў ёсьць такі зварот да вернікаў: «Мы – супрацоўнікі ў Бога, а вы – Божая ніва». (І Карынц 3:9). Божая ніва – хрысьціяне гэтай зямлі. «Каласы пад сярпом Тваім» – амаль паводле Караткевіча.

Для Беларусі «Наша Ніва» была й застаецца той самай эвангельскай нівай, дзе зерне «ўпала на добрую зямлю і дало плод, што ўзышоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзесят, а тое сто». (Марка 4:8). Стогадовае поле сьвядомасьці, поле памяці, поле спадчыны штогод дае найбагацейшы валавы збор беларушчыны. А стагодзьдзе таму «Першая беларуская газэта з рысункамі» адна ўрабляла сямімільённую вёску, падымала, быццам цаліну, стоеную ў стагодзьдзях прыгнёту ды акупацыяў беларускасьць, сеяла, зжынала, малаціла, веяла, малола, выпякала – і раздавала тыя пяць хлябоў па ўсёй згаладалай краіне.

Ключавая прычына посьпеху «Нашай Нівы» з тых часоў не зьмянілася – укарэненасьць у народзе. Прынцып тут просты: кожнаму народу Бог даў магчымасьць расьці, квітнець і прыносіць плён. Калі супрацоўнікі Бога будуць працаваць як сьлед на гэтай Божай ніве – абуджаны народ дасьць ураджай сувымерны з маштабамі краіны.

«Нашу Ніву» часта называюць элітнай. Справядліва: практычна ўсе «валадары дамоў» і «інжынэры чалавечых душаў» нацыянальнага руху чыталі «НН» тады, і чытаюць цяпер. Але «Наша Ніва» заўжды была гэткай жа народнай, як і поле, засеянае збожжам. Унікум «НН» – гэта унікум народнае журналістыкі, асноўная місія якой – распавесьці аб самім сабе як аб народзе. Такім чынам, «Наша Ніва» – зьява ня столькі мэдыяпрасторы, колькі гісторыі. У іншых народаў ролю цэнтру нацыянальнай крышталізацыі выконвалі вялікія вайскаводы, крывавыя рэвалюцыі, патрыятычныя дыктатуры, а вось у беларусаў – незалежная газэта.

Згадваю «Нашу Ніву» штораз, калі атрымліваю ў лістах салідарнасьці невялікія выданьні тае народнае журналістыкі – «Наш Смаргонскі край», шаркаўшчынскую «Бацькаўшчыну», аркуш з Залесься «Крок» або «Баявы лісток вёскі Дуброва Парыцкага павету». Мне бачыцца тысячы й тысячы беларускіх вясковых і местачковых газэтаў, якім, паверце, ёсьць што распавесьці гораду і сьвету. Насьледаваньні «Нашай Ніве», пра якія напісана: «Узарэце сабе новыя нівы і ня сейце сярод церня» (Ераміі 4:3).

«Наша Ніва» – кульмінацыя беларускага культурніцтва. Кніжныя бачыны, разгорнутыя ў папяровыя палеткі, ахапляюць літаратуру, фальклёр, быт, мастацтва, палітыку – ды ўвогуле ўсё жыцьцё. Гранёны нашаніўскі шрыфт, у якім угадваюцца дробачкі з эўфрасіньнеўскіх літараў і поўнае зерне Капіевіча, зьбірае ў адно ўсе знакі 1000-годзьдзя беларускасьці, каб засяваць Нашу Ніву зноў і зноў.

Як раней, так і цяпер «наша старонка» ператвараецца ў краіну на старонках «Нашае Нівы». «НН» была праграмаю для абвяшчэньня БНР і беларусізацыі 20-х – і пераняла ролю лідэра Адраджэньня на мяжы тысячагодзьдзяў.

У выніку 100-гадовая «Наша Ніва» сталася для Беларускі гэткім жа нацыянальным сымбалем, як The Times для Ангельшчыны, Le Figaro для Францыі ці The Wall Street Journal для Амэрыкі.

Сёньняшняя «Наша Ніва» – аднаўленьне тае нівы. Ня большае й ня меншае, ня іншай і ня «вашай» – нашай.

Сёньняшняя ж Беларусь – адно вялікае Малое Сітна. Зьняверанае, занядбанае, загрузлае ў граху й падпарадкаванае рабству. Сеяць і вырошчваць нацыю на такой ніве надта цяжка. Хтосьці абавязкова заўважыць: ды паглядзіце на свой наклад… Што тыя некалькі тысячаў для 10-мільённай краіны? Але так было заўсёды: «Жніво вялікае, а працаўнікоў мала» (Лукі 10:2).

Тыя, хто верыць, ніколі ня кінуць, ня спляжаць і не прададуць Нашай нівы. Бо, як і 100 гадоў таму, тут сеюць, вырошчваюць і зьбіраюць ня хлеб і не відовішчы, а нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі