Спіс

«У Сітне манашкі пасяліліся!» — «Якія яшчэ, к чорту, манашкі?!» — «Адна пажылая, другая маладзейшая; каля рэчкі кватаруюць — прапаведуюць, кніжкі раздаюць, па хатах ходзяць». — «Сэкта! Гнаць іх адсюль — дзяцей ачмураюць… Егавісты ці як іх там». — «Пераксьціся — у іх усё пра Хрыста!»«У Сітне манашкі пасяліліся!» — «Якія яшчэ, к чорту, манашкі?!» — «Адна пажылая, другая маладзейшая; каля рэчкі кватаруюць — прапаведуюць, кніжкі раздаюць, па хатах ходзяць». — «Сэкта! Гнаць іх адсюль — дзяцей ачмураюць… Егавісты ці як іх там». — «Пераксьціся — у іх усё пра Хрыста!»

Чуткі ў вёсцы распаўсюджваюцца з маланкавай хуткасьцю й абавязковым эфэктам сапсаванага тэлефона: эвангелісткі, што прыехалі сюды зь Менску зь місіяй, на ўезьдзе, каля Палаты, усё яшчэ манашкі, у цэнтры, ля гаражу, — ужо сэктанткі, а падалей, на хутарах, увогуле сатаністкі.

«Абяцалі за мяне маліцца», — сьмяецца на ўсе зубы работнік Алег. Ані ў тое, што будуць маліцца, ані ў саму малітву ён проста ня верыць. «А мяне пажылая па галаве пагладзіла, я аж узбудзіўся», — у лысага Сашы-«хіміка» думкі толькі «пра гэта». «Думаеце, з самога Менску яны пра Бога расказваць сюды прыехалі?..» — яхідна шчэрыцца Алена, кабета з тае ж вуліцы.

Самі верніцы адной зь менскіх эвангельскіх грамадаў тлумачаць: «Пачулі, што ў Беларусі ёсьць такая вёска — Сітна. А Біблія піша пра калодзеж жывое вады, выкапаны ў Палестыне патрыярхам Ісакам і названы Сітна. У Сьвятым Пісьме выпадковасьцяў не бывае — прыехалі паглядзець».

Глядзім.

«І капалі рабы Ісакавы ў даліне і знайшлі там калодзеж вады жывой» (Быцьцё 26:19).

У Бібліі, дзе ўвогуле вада сымбалізуе Слова Божае, такі калодзеж сьведчыў Божаму народу пра Зямлю Абяцаную. Невыпадкова няверуючыя філістымляне (цяперашнія палестынцы), як паведамляе Кніга Быцьця, зацята спрачаліся за гэтую студню, што Ісак назваў Эсэкам, з габрэямі. Сёньня ўвесь сьвет назірае за несканчонай барацьбой, пачатай яшчэ тады, 4 тысячы гадоў таму.

« Выкапалі другі калодзеж; спрачаліся таксама і за яго; і ён даў яму імя: Сітна» (Быцьцё 26:21).

Місіянэрак, якія за тыдзень абышлі ўсю вёску ад дзьвераў да дзьвераў, быцьцё сучаснага Сітна ўразіла да глыбіні душы: «Людзі жывуць страшэнна і вельмі незадаволеныя. Але — ня вераць у Бога, ня вераць увогуле, што дабро пераможа зло, ня ведаюць нават, навошта яны жывуць, — і ад безнадзейнасьці сьпіваюцца. Які там калодзеж…»

Слухаю місіянэрак і згаджаюся: калі б наша перамога залежала толькі ад пратэстных настрояў, прагі дабрабыту й банкруцтва ўлады, Малое Сітна ўжо даўно б абвесьціла на тэрыторыі сельсавету БНР. Але ані ленінская фармулёўка «рэвалюцыйнай сытуацыі», ані марксісцкае «быцьцё вызначае сьвядомасьць» тут не дадуць рады. Бо якраз асавечаная, сьпітая, пазбаўленая і беларускасьці, і Боскасьці сьвядомасьць скразіць у кожным дзіравым плоце, кожным пустым позірку, у кожным каліўцы сіценскага быцьця.

Праўда — студні ў Сітне ня гожыя. Неглыбокія, часьцяком нячышчаныя, на вёдрах застаецца брудны налёт… Запушчаныя, словам. Каб дабрацца да чыстае вады, трэба капаць глыбей.

Дзе ж здабыць крышталёвую, крынічную сьвядомасьць, якая можа вызначыць годнае, беларускае, хрысьціянскае быцьцё? Калодзеж якой глыбіні трэба выкапаць тут, у Сітне, каб дастаць да жывое вады, што тысячу гадоў таму вымкнула ў Палату й успаіла першую сталіцу беларускай дзяржаўнасьці?

Пэўна, трэба капаць сама менш да часоў шляхціца Завальні, калі адмова ад Бога й Радзімы пачала нараджаць у сьвядомасьці вяскоўцаў Полаччыны фантастычную нечысьць. Яшчэ глыбей, да мяжы Эўропы й Імпэрыі, якую тут два стагодзьдзі вартавала сіценская фартэца. Да папялішча самое фартэцы, заснаванай Іванам Жахлівым і спаленай Сьцяпанам Батурам… Трэба ўнурыцца ўглыб да самых сьцежак першага хрысьціянскага прапаведніка Беларусі, Торвальда Вандроўніка, які абвяшчаў Хрыста ў ваколіцах Полацку і якога тутэйшыя паганцы зь берагоў Палаты тысячагодзьдзе таму сустракалі гэтак жа, як сёньня сіценцы эвангелістаў.

І на самым дне, калі ўжо ня стане змогі, калі сонечнае сьвятло ўгары падасца поўняй сярод цёмнае начы, а пад рыдлёўкай нарэшце забруіць крынічка, мы зразумеем: свая студня жывое вады — глыбокая гісторыя, лёсы невядомых сьвятых і скарбы Слова Божага — стоеныя ў кожнай вёсачцы беларускай глыбінкі.

І калі зямля адкапаных нанова студняў, зь якіх чэрпаюць штодня, напоўніцца адлюстраваньнямі неба, — мы здолеем наталіць нашу самую пякучую смагу: смагу нацыянальнага абуджэньня.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі