|
"НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. ФЭНАМЕНАЛЁГІЯ БЕЛАРУСІ". Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў - ад бел-чырвона-белага сьцяга, "Песьняроў" і цярплівасьці да віленскага барока, Полацкай Сафіі й асобы Францыска Скарыны. Кніга будуецца зь сямі пасьлядоўных разьдзелаў: "Зямля", "Гісторыя", "Гаспадарка", "Культура", "Спорт", "Асобы", "Духовасьць". Прадмовы - Уладзімера Арлова, Генадзя Бураўкіна, Анатоля Грыцкевіча й Эрнэста Сабілы. Чытаць/запампаваць "ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" Жыцьцяпіс пакаленьня беларускай моладзі 1970 - 85 гг нараджэньня, палітычнай і сьветапогляднай мяжы на разломе тысячагодзьдзяў. Кніга апісвае лёс "generation - 2000" з савецкіх часоў да сучаснасьці, і дае панарамную карціну беларускага моладзевага супраціву апошніх 10 гадоў. Прэзэнтаваная 6 верасьня 2002 г, на 5-годзьдзе нацыянальнага руху "Малады Фронт". Перавыданая з дадаткамі й фотаздымкамі ў студзені 2005 г. Чытаць/запампаваць "БРАТУ" Кніга складаецца з артыкулаў, якія друкаваліся з 1997 году ў розных выданьнях. Цэнтральным творам, які й даў назву кнізе, зьяўляецца артыкул «Брату», які быў надрукаваны ў «Нашай Ніве» 10 студзеня 2000 году. У кнігу таксама ўвайшлі творы «Бел‑чырвона‑белы сьцяг Хрыста», «Род Фронту». «Фундамэнтальная Беларусь», апавяданьні «Рыхтуйся» і «Паленьне». І шмат чаго яшчэ. запампаваць |

