Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

30 мая адбылася сустрэча з Паулам Севярынцам. На сустрэчу прыйшлі каля 100 чалавек. Павел пачаў размову з расповеда пра сваё жыцьцё ў в.“Малое Сітна”, пра тое, колькі яму прышло лістоў падтрымкі, і хто да яго прыязджаў. Шмат увагі было нададзена “Кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумленьня”.

30 мая в Минске состоялась встреча Павела Северинца, сопредседателя оргкомитета по созданию партии "Белорусская христианская демократия", с гражданами, поддерживавшими молодого политика в период отбывания уголовного наказания в деревне Малое Ситно Полоцкого района Витебской области.

Стенограмма онлайн-конференции «Белорусских новостей» с Павлом Северинцем, одним из лидеров белорусской оппозиции, почти два года отсидевшим на «химии» за организацию в 2004 году массовых акций протеста.

Сёньня ў Менску адбылася сустрэча двух былых палітвязьняў — Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца. Палітыкі ня бачыліся два гады.

Былы палітвязень Павал Севярынец правёў першую пасьля вызваленьня прэсавую канфэрэнцыю. Ён зьбіраецца дапамагаць Аляксандру Мілінкевічу ў стварэньні руху “За свабоду”, а таксама актыўна ўдзельнічаць у працы аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Севярынец плянуе таксама закончыць раман пра Беларусь ды шэраг асьветніцкіх праектаў.

Ужо на наступны дзень пасьля вызваленьня Павал Севярынец прыехаў у Менск. А чацьвёртай раніцы Паўла на чыгуначным вакзале сустракалі сябры і знаёмыя, з кветкамі і музыкай.

Датэрмінова вызвалены учора па рашэньні суду былы палітычны зьняволены Павал Севярынец прыехаў у Менск. На вакзале палітыка сустракала здымачная група Маладога Фронту.

Парог роднай хаты Павал пераступіў а 19-й вечара. У абдымкі сваякоў ён трапіў, не адпускаючы ад вуха мабільнага тэлефону: ці не штохвіліны яму тэлефанавалі сябры ды журналісты, якія віншавалі яго з вызваленьнем.

Адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла палітвязьню, што заўтра, 22 траўня адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні былога лідэра "Маладога фронту". Павал Севярынец адбывае пакараньне ў вёсцы Малае Сітна Полацкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.

У Сітне мы сустрэлі двух маладых людзей у кашулях "Маладога Фронта". Яны так бы і прашпацыравалі міма, каб мы іх не гукнулі. Дзіўная рэч - за той час, пакуль Севярынец знаходзіўся на "хіміі", у Беларусі выгадавалася новае пакаленьне МФ, якое ніколі ня бачыла Паўла і ведае яго толькі па кнігах і артыкулах. Але ўсё роўна едуць за 350 кіламэтраў у Малое Сітна, нават аўтастопам - як гэтыя двое.

У лістападзе 2004 года ў Летуве прадстаўнікамі Еўрапейскай кааліцыі і Народнай кааліцыі “5+” было падпісана пагадненне аб утварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады.

Шанцы палітвязьня Паўла Севярынца на датэрміновае вызваленьне начальнік спэцкамэндатуры №15 Ігар Дамуць ацэньвае як мінімальныя. Паводле Ігара Дамуця, паседжаньне камісіі аб датэрміновым вызваленьні 15 лютага не адбылося.

У нядзелю, 11 лютага, ў Малым Сітне Павал Севярынец атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча.
Гэтую прэмію Беларускі ПЭН‑цэнтар традыцыйна ўручае найлепшаму публіцысту году. Павал Севярынец уганараваны за цыкл публікацыяў «Лісты зь лесу», што друкуецца ў «НН» ад самага пачатку Паўлавай высылкі.

Ужо паўтара году лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец адбывае пакараньне на “хіміі”: абмежаваньнем волі яго пакаралі за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. Павал жыве ў спэцыяльным інтэрнаце ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну й працуе на лесапавале стропальшчыкам. У пачатку лютага яго адпусьцілі ў чарговы трохдзённы адпачынак.

Асуджаны палітык дамогся, каб на месцы старажытнага замчышча паставілі памятны знак.

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier