Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Малое Сітна — вёска зусім не малая, але на самым краечку цяперашняй беларускай дзяржавы. Павал Севярынец сцвярджае, што месца тут — знакавае:

30 снежня спаўняецца 30 год мужнаму беларускаму палiтыку Паўлу Севярынцу. Найбольшы розгалас iмя Паўла набыло ў 2005 годзе, калi ён стаў палiтычным вязнем. За “актыўны ўдзел у масавых беспарадках” Павел быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волi. Тады ж, у адпаведнасцi з амнiстыяй, гэты тэрмiн быў скарочаны да 2 год. З тае пары Севярынец працуе пад вартай на лесапавале ў Полацкiм раёне, у вёсцы Малое Сiтна. За 20 дзён да свайго юбiлею ён атрымаў планавы кароткатэрмiновы водпуск у Вiцебск, да бацькоў. З iм сустрэўся пазаштатны карэспандэнт “Народнай волi”.

30 cьнежня Паўлу Севярынцу спаўняецца 30 гадоў. Гэты юбілей Севярынец сустрэне ў вёсцы Малое Сітна, дзе адбывае прысуд – яму адмовілі ў паездцы ў Віцебск да родных на дзень народзінаў. Сёньня ён даведаўся ад начальніка спэцкамэндатуры, што яму адмовілі і ў паездцы дахаты на Новы год, хаця напярэдадні яму паабяцалі даць адпачынак зь 1-га студзеня.

30 сьнежня Паўлу споўніцца трыццаць гадоў. Акурат напярэдадні гэтай даты Рада Беларускага ПЭН‑Цэнтру пастанавіла ўганараваць Паўла Севярынца літаратурнай прэміяй імя Алеся Адамовіча. Палітвязень адзначаны за цыкл «Лісты зь лесу», які вось ужо паўтара году друкуе «Наша Ніва».

30 сьнежня палітыку Паўлу Севярынцу, які знаходзіцца на так званай “хіміі”, спаўняецца 30 гадоў. Паводле графіку, гэтым днём ён мусіў быць адпушчаны на адпачынак. Аднак камэндант Ветрынскай спэцкамэндатуры Ігар Дамуць падчас тэлефоннай размовы з маці асуджанага палітыка Тацянай Яўгенаўнай паведаміў, што ейнага сына адпусьцяць да хаты ў лепшым выпадку 31 сьнежня. Усе просьбы адпусьціць Паўла на дзень раней не далі плёну.

Перадусім я веру ў Бога. Ва Ўсемагутнага Творцу і Збаўцу, Які даў нам нарадзіцца ў гэтай цудоўнай краіне ў самым цэнтры Эўропы, Які на крыжы ўзяў на Сябе грахі кожнага з нас і Які пакінуў нашаму народу знак Сваёй перамогі над злом — бел-чырвон-белую скрываўленую палатніну, сьцяг Хрыста.

Палітвязьню Паўлу Севярынцу не даюць адпачынку. Сваякі лічаць, што гэта зьвязана з выбарамі ў мясцовыя саветы.

Вось ужо 14 месяцаў знаходзіцца на “хіміі” вядомы палітык і сустаршыня БХД Павал Севярынец. Пакараньне абмежаваньнем свабоды ён адбывае ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну. І хаця асуджаны палітык мае вялікія праблемы з камунікацыяй, ён пастаянна кантактуе з аднадумцамі і ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне.

Літаратуразнаўчая экспэртыза, праведзеная Генэральнай пракуратурай РБ, ня выявіла складу крымінальнага злачынства ў тэксьце кнігі Паўла Севярынца «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі», сканфіскаванай супрацоўнікамі КДБ і МУС на прыватных кватэрах маладафронтаўцаў у Менску падчас ператрусаў у лютым–сакавіку 2006 г.

Сёньня апазыцыйны палітык Павал Севярынец, які пакараны абмежаваньнем свабоды й працуе на лесапункце ў Полацкім раёне, атрымаў трохдзённы адпачынак.

У сувязі з хакерскай атакай сайт больш месяца быў недаступны. Зараз адбыўся пераезд на іншы хостынг. Таксама адбылося абнаўленьне сайту. Зьменены дызайн і скрыптавая сістэма. Цяпер сайт будзе больш інфармацыйным.

Роўна год таму асуджаны да абмежаваньня волі Павал Севярынец прыехаў у вёску Малое Сітна Полацкага раёну. Яна была вызначаная ўладамі як месца палітычнай ссылкі маладога палітыка. Такім чынам, Павал адпрацаваў на “хіміі” палову тэрміну і мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

29-гадовага лідэра “Маладога фронту” Паўла Севярынца амаль год чакаюць у Віцебску бацькі й дзьве сястры.

Папярэдняя старонка << 1 2 3 [4] >> Наступная старонка

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier