Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Моладзь мусіць змагацца. Яе роля і прызначэньне ў любым грамадзтве, у любыя часы - у катэгарычнай і бязьлітаснай барацьбез тым, што творыцца навокал.

Прызнаюся адразу: кампанія выбараў у ППНС 2004 г. мне моцна не падабаецца. З 2000-га, ад часоў вядомага "байкоту", прынцыпова нічога не зьмянілася, апроч, хіба, пазыцыі апазыцыі. Больш таго, мясцовыя "выбары", асабліва ў Менску й акругах абласных саветаў, яскрава засьведчылі: рэжым зьбіраецца поўнасьцю кантраляваць абраньне кожнага з 110 дэпутатаў. Нарэшче, небясьпека міжнароднага прызнаньня "палаткі" зь легітымізацыяй усяе ўладнае сыстэмы сёньня толькі абвастрылася.
І ўсё-такі - ісьці на выбары.

Лета. Адпачынак і забыцьцё, мёртвы сэзон.
Лета-2003 згубіць у шуме лісьця, шэпаце чутак і шолаху газэтных старонак спалоханую мітусьню афіцыёзу вакол пахаваньня Васіля Быкава. І тое, як ставілі і выводзілі вайсковую варту ў доме літаратара, і тое, як спрабавалі сарваць з труны бел-чырвона-белы сьцяг, і тое, як гэбісты выграбалі з-пад завалаў кветак прэзыдэнцкі вянок, увесь час выстаўляючы яго пад быкаўскі партрэт з чорнай стужкай.

Папярэдняя старонка << 1 [2] >> Наступная старонка

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier