Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

"ШОЎ БЕЛАРУШЧЫНЫ"
Адзін з самых эфэктных і эфэктыўных спосабаў абуджэньня нацыянальнае сьвядомасьці, фармаваньня духовага, сутнасна хрысьціянскага сьветапогляду сярод падлеткаў і моладзі. Гэта запамінальны й зьмястоўны шоў-выступ перад школьнікамі ці студэнтамі, вытрыманы ў ключы дынамічнай гульні, віктарыны з музычнымі паўзамі для ўдарных беларускіх хітоў, са шквалам воплескаў і каштоўнымі прызамі — найлепшымі беларускімі кнігамі, аўдыё- й відэакасэтамі, газэтамі й кампакт-дыскамі. Шоў Беларушчыны — моцны зарад; у яго праграму ўключаныя найбольш важныя, знакавыя й ўражвальныя факты, вобразы й коды, што выяўляюць нацыянальную ідэю ў поўным аб’ёме: “Беларуская форма — хрысьціянскі зьмест”.

"ПРАГРАМА БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ" - палітычная праграма, распрацаваная для партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя", створэне якой абвешчана ў 2005 г.; за аснову ўзяты хрысьціянска-дэмакратычны праект праграмы Беларускага Народнага Фронту, напісаны Паўлам Севярынцам у 2002 г. да зьезду Партыі БНФ.


"МАЛАДЫ ФРОНТ ПЕРАМЕНАЎ" - праграма найбуйнейшага моладзевага дэмакратычнага руху Беларусі, "Маладога Фронту", прынятая на ІІІ Сойме (Зьезьде) арганізацыі 1 ліпеня 2000 г.

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier