|
Ці магчымая ў Беларусі палітыка сумленьня? Маральная дэмакратыя? |
|
Калі разабрацца, сіценцаў мала што зьвязвае з самім Сітнам. Ядуць амаль усе з крамы (а з гледзішча фізіялёгіі, мы ўвогуле ёсьць тым, што ямо) — ад пскоўскага хлеба й кількі ў таматным соўсе з Курыльскіх выспаў да польскіх прыправаў ды эквадорскіх бананаў. |
|
«Усе мы ведаем, што сыстэма дрэнная, — усьміхаецца майстар, — але ж паспрабуй сказаць што‑небудзь, калі кантракт на год, у цябе дзіцё, а іншай працы няма». «Мы таксама супраць, але калі начальства прыяжджае — маўчым, — падтаквае жонка чыгуначніка, — а я што, у мяне сын у Менск паступае». «У іх улада, міліцыя, войска, суды», — завяршае сусед‑«хімік» — вось і паспрабуй рыпніся». |
|
Пэрыяд ядравага распаду СССР аказаўся самым плённым у найноўшай гісторыі Беларусі, бо даў штуршок нацыянальнаму адраджэньню, дзяржаўнай незалежнасьці й хрысьціянскаму рэнэсансу. |
|
У любога паселішча ёсьць сэрца. Сэнсавы цэнтар. Месца, якое найбольш ясна выяўляе повязь гісторыі й сучанасьці, і сьведчыць пра дух, што пануе сярод жыхароў. |
|
У ціхім сонным Сітне ўсплёск сьвежасьці ды звонкасьці адзначаеца толькі двойчы ў дзень па буднях: дзеці ідуць у школу ды вяртаюцца. Невялікімі гурмамі, з такім неспадзяваным для вёскі сьмехам, такімі жывымі вачыма, у такіх нязвыкла стракатых вопратках ды з такімі заплечнікамі, быццам дэсантаваныя на невядомую плянэту касманаўты, яны пройдуць паўз інтэрнат, і адразу зразумееш, што яны жывуць ужо ў зусім іншым сьвеце. |
|
Вялікдзень у Сітне называюць Паскай. «Паска сёлета 8‑га, і ў нас, і ў каталікоў адна». Кажуць быццам і сапраўды пра нейкую паску, у сэнсе невялікую стужку (і адразу згадваюцца «фенькі» на запясьцях нефармальнае моладзі ды бел‑чырвона‑белыя паскі на велікодных рызах сьвятароў). |
|
Зноў моладзь на вуліцах Менску. Дзень Волі. Тысячы маладых у першых шэрагах. Зноў — допыты, арышты, ператрусы. Дзяніс Дзянісаў чакае суду за «масавыя беспарадкі». Барыс Гарэцкі галадае на «сутках». Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу прыдумалі чарговыя спагнаньні, каб пазбавіць права на амністыю. У крымінальнай справе Маладога фронту — ужо пяцёра падазраваных і больш ста дапытаных у 18‑ці гарадох. |
|
У беларускай мове воля сапраўды азначае і свабоду, і рашучасьць. Больш за тое — сплаўляе іх у адно ды ясна сьведчыць пра ўзаемазалежнасьць першага й другога. Толькі свабода дае чалавеку магчымасьць выявіць годнасьць, самастойнасьць і моц пакліканьня; і толькі праз імкненьне, высільваньне й жалезнае трываньне тая самая свабода дасягаецца. |
|
У тую большую частку году, калі ў сіценскіх лясох няма ані грыбоў, ані ягадаў, ані шышак, што здаюць тутэйшаму лясьніцтву на семяно, у паспалітага люду застаецца толькі адзіны занятак, цікавы й прыбытковы адначасова. Рыба. |
|
— Ну што, раскайваемся? — намесьнік начальніка спэцкамэндатуры выпрабоўна прымружыўся, узважыў на руцэ маю «Асабовую справу» з аркушыкам атэстацыі на ўмоўна‑датэрміновае вызваленьне і агледзеў прысутных чальцоў камісіі. — Прызнаём віну, становімся на шлях выпраўленьня — і на свабоду, так сказаць, з чыстым сумленьнем… |
|
Штодня ў Алёшчы загружаюць два‑тры вагоны «на Яўропу» — у Італію, Вугоршчыну, Прыбалтыку. За куб круглага лесу — бярозы, асіны, хвоі — на эўрапейскім рынку плацяць ад 20 да 30 эўра. Нягледзячы на спорны гандаль, канцэрн «Полацаклес» балянсуе на мяжы банкруцтва, бярэ крэдыты пад заробак, і штомесяц Сітна ўскалыхваюць чуткі, што леспрамгас вось‑вось зачыняць. |
|
Сіценцы, якія ўпершыню заходзяць да мяне ў госьці, адразу цягнуцца да беларускай Бібліі на стале. Рэфлекс, неаднойчы заўважаў, амаль аднолькавы: працягваюць руку ўзяць, потым, бы апякліся, убіраюць пальцы й глядзяць з багавейным страхам: а ўвогуле можна?.. |
|
Вось ужо некалькі тыдняў наведнікаў сіценскага інтэрнату сустракае шматгалосы віск ды скавытаньне з‑пад ганку. Якраз на сьвяты ў дашчанай скрынцы з прыступкамі ашчанілася дварняжка Мільда. |
|
Днямі мне прыйшоў ліст з Полацкага райвыканкаму. Яшчэ пару месяцаў таму маласіценская суполка ТБМ прапанавала ўсталяваць на замчышчы Сітна замест савецкага надмагільля беларускую мэмарыяльную пліту й уключыць былы фарпост на мяжы з Расеяй у адзін з турыстычных маршрутаў Полаччыны. |

