|
Сярэдзіна студзеня, а ў Сітне, на нашай крайняй Поўначы, зацьвітаюць «коцікі», пускаюць лісьце часнык ды рэдзька. Ніхто са старажылаў ці лесавікоў не прыгадае гэткай мяккай зімы. Зімы тым больш дзівоснай, што менавіта ў гэты самы час краіна стаяла на парозе татальнага дэфіцыту энэрганосьбітаў. |
|
Двойчы на Каляды — перад каталіцкім Раством і на Новы год — у Алешчу прыяжджае рэтра‑цягнік зь Менску. Адмыслова да яго прыбыцьця на плятформе чыгуначнай станцыі ставяць вялізную елку, увешаную гірляндамі, і гукаўзмацняльную апаратуру. Цягнік на пяць вагонаў, ахайнейшы за звычайны, спыняецца ля елкі ды стаіць цэлую ноч пад гукі дыскатэкі. Люксовыя купэ з тэлевізарамі. Мора гарэлкі й прысмакаў. Масавік‑зацейнік зь мікрафонам.. |
|
Маласіценскі сельскі савет стаіць на ўскрайку могілак. З вокнаў відаць хіба што зарослыя стогадовымі хвоямі ўзгор’і, дзе ляглі ў зямлю пакаленьні вяскоўцаў. Насупраць уваходу — стандартны савецкі абэліск над брацкім пахаваньнем часоў другое сусьветнай вайны. Раней там стаяла царква, разабраная на бліндажы ў 1943-м. |
|
Каб жыхар Малога Сітна мог наведаць набажэнства, патрэбны цэлы дзень – да Полацку паўсотні кілямэтраў, а транспарт ходзіць рэдка. Трапіць на пачатак служэньня ў некаторых храмах можна толькі калі заначаваць у горадзе. Пытаюся ў старшыні сельсавету, чаму б не пабудаваць царкву, касьцёл або малітоўны дом у Сітне. «У нас туды ніхто ня пойдзе, – заяўляе мясцовая ўлада, – там жа трэба непітушчыя, сямейныя, гаспадары». |
|
Каля паўмільёну насельнікаў Беларусі жыве ў інтэрнатах. А калі дадаць яшчэ й тых, хто здымае пакоі або кватэры... Дзясяткі тысячаў беларусаў усё сваё жыцьцё ад народзінаў да сьмерці пражываюць вось так, паміж агульнай кухняй і пропускам на вахце. Адсутнасьць уласнага дому – прычына многіх дзівосаў псыхалёгіі. Тыповыя насельнікі інтэрнату і да жыцьця ставяцца як да чарговага жытла, у якім пасьля іх застанецца хіба што пыл за спружынным ложкам ды пара пустых бутэлек. |
|
У Малым Сітне асабліва ясна разумееш, чаму Лукашэнка просіць падтрымкі ў жэншчын. Справа ня ў тым, што жанчыны складаюць большасьць насельніцтва Беларусі. І нават ня ў тым, што ў асноўным яны галасуюць за таго, паводле вызначэньня папулярнай савецкай песенькі, сапраўднага мужчыну, які гуляе ў хакей. Рэч у тым, што ўласна мужчыны ў нас у краіне – ужо даўно вялізны дэфіцыт. |
|
Мае інтэрнацкія суседзі штодня чытаюць клясыку. «Як нам рэарганізаваць Рабкрын» Уладзімера Ільліча Леніна, «Пётар І» графа Аляксея Талстоя, «Трывожнае шчасьце» Івана Шамякіна ці, на скрайні выпадак, «Тэхніку бясьпекі ў лясной вытворчасьці» з прадмовай, прысьвечанай вынікам ХХІІ Зьезду КПСС. |
|
Штопятніцы тысячы беларусаў атрымліваюць праз пошту вялікую капэрту землянога колеру, якой чакаюць цэлы тыдзень. Адкладаюць усе свае справы, бліскучым лязом, быццам плугам, або проста прагнымі пальцамі ўспорваюць пакунак, за ім распалавіньваюць газэтныя палі, засеяныя роўнымі барознамі радкоў, - і рупліва, да апошняе літаркі, перабіраюць ворыва. |
|
У Сітне часам хочацца крыкнуць: «Няўжо тут насамрэч усё так кепска?!» І
чым далей, тым часьцей просіцца на язык: «праклятае месца». Насельнікі
вёскі ня вераць у Бога. Затое кожны, узьняўшы палец угару, кажа: «Ёсьць
жа нейкая вышэйшая сіла!» Тут сьвята вераць у порчу, сурок і чорную
магію, тут уважліва чытаюць гараскопы на наступны тыдзень, спрабуючы
разабрацца, у якім астрале супрацьстаяць адзін аднаму Ўран ды Юпітэр.
Тут перакананыя, што на гары на ўезьдзе ў Сітна, дзе часьцяком б’юцца
машыны, чорт жыве. Але сапраўдны тутэйшы бог існуе ў вадкім агрэгатным
стане і мае моц 40 градусаў, а то і вышэй. |
|
У першую ліпеньскую ноч у Малым Сітне адбылася чарговая п’яная сьмерць.
Хлопцы, што папрыяжджалі з гораду на выходныя, паўпіваліся ў сельскім
клюбе («максімку» прадаюць проста на дыскатэцы) ды наладзілі гонкі на
матацыклах па вёсцы. 29-гадовы палачанін на «Яве» наляцеў на дзяўчыну,
што працуе касіркай у канторы леспрамгасу. Дзяўчыну зьвезла «хуткая»;
апэрацыя ішла 6 гадзінаў, жыцьцё, дзякуй Богу, уратавалі. Хлопца, які з
матацыклам праляцеў да бліжэйшых дрэваў, павезьлі хаваць у Полацак. |
|
У Пскоўскай вобласьці Расеі – пяць кілямэтраў ад Сітна – днямі абвесьцілі надзвычайнае становішча. Эпідэмія таксычнага гепатыту. |
|
Калі пераконваеш сіценцаў, што яны здольныя наладзіць сваё жыцьцё па-людзку, па-беларуску й па-эўрапейску, большасьць абыякава пацепае плячыма: «А мы і так дажывем. Хіба што маладыя...» |
|
Малое Сітна – надзвычай маўклівая вёска. Жывую гаворку ці сьмех пачуеш рэдка. Постаці вяскоўцаў прыгорбленыя, вочы амаль заўжды долу, вусны падцятыя. Справы такія, што казаць няма чаго. Ціхарацца тут дзеля прыгнечанасьці, страху ды замаскаванага пад абыякавасьць адчаю. |
|
Усе клічуць яго Камэндантам. Зрэдчасу пачуеш – "Цімафеіч", а так усё Камэндант ды Камэндант. Такое ўражаньне, што сапраўднага ягонага прозьвішча ў Алёшчы ня ведае ніхто. Калі ж запытаесься, ён уважліва прасьвідруе цябе пільным позіркам празрыста-шэрых вачэй з прымружанага змаршчыньня: "А навошта табе?" |
|
У самы разгар эпахальнай для кожнага беларуса пары капаньня бульбы ў сіценскіх ваколіцах бязьлюдна. Вяскоўцы ў лесе – хто ў лісічках, хто ў брусьніцах, хто ў журавінах. Калі запытваесься ў народу, які выстройваецца ў чаргу ў краме па прывазную бульбу, чаму сіценцы не саджаюць самі, адмахваюцца: «Ай... Не расьце нічога. Глеба кіслая». |

