Беларуская мова Русская версия Україньска сторінка English Lietuviu

Дзед з Полацку ў гасьцях у сіценцаў цікавіцца, хто пасяліўся ў інтэрнаце. «Хімік» – адказваюць вяскоўцы. «А, вучоныя прыехалі», – з разуменьнем хітае галавою дзед.

Калі працоўны люд у Алёшчы зьбіраецца ў бытоўку пагрэцца ці ў абедзенны перапынак, калі апошнія вясковыя навіны абсмактаны да астатняй костачкі, а дзяжурны анэкдот ужо не выклікае ўсьмешак, запаноўвае шматзначная ціша. Тады хто-небудзь з рабочых абавязкова запаліць цыгарэціну, агледзіць прысутных і рашуча кракне:

— Ну, Паша, давай пра палітыку.


"Нічога ня выйдзе – народ у нас такі". Яшчэ год таму мне здавалася, што гэта была каронная фраза тыповага беларускага апазыцыянэра, якая толькі падкрэсьлівае адасобленасьць партыйцаў ад памянёнага вышэй народу. Але ў Сітне мне давялося пачуць дакладна гэткае ж спавяданьне ўжо ад столькіх простых людзей – работнікаў, пэнсіянэраў, настаўнікаў, майстроў – што зь іх акурат было б скласьці гэты самы праславуты народ.

Афіцыйна Малое Сітна – калёнія-пасяленьне пры Ветрынскай спэцкамэндатуры №15. Межамі калёніі лічацца межы вёскі, і пакідаць іх без распараджэньня начальніка камэндатуры забаронена: парушэньне рэжыму. Такім чынам, купацца ў бліжэйшым возеры, лавіць рыбу або зьбіраць у лесе грыбы ды ягады «хімікі» могуць толькі пад пагрозай арт.415 Крымінальнага кодэксу: замена «абмежаваньня волі» на пазбаўленьне волі («зону» або калёнію агульнага рэжыму).

Выкліканы да начальніка лесапункту пасьля алёшчынскіх праймэрыз, ужо на парозе я пачуў кароткі вырак: «У лес!» У Малым Сітне адпраўкай на лесапавал ганаруюць тых, хто праштрафіўся, надэбашырыў ці раззлаваў начальства. «У лес» — праца аўтаматычна падаўжаецца на гадзіну-паўтары, бо да дзялянкі колькідзесят кілямэтраў. «У лес» — значыць, заробак ніжэйшы, а ўмовы цяжэйшыя. «У лес» — значыць, зусім бяз сувязі (у Алёшчу бацькі яшчэ маглі датэлефанавацца, а тут навокал гушчары, дый да мяне на працу наўрад хто дабярэцца).

Верасень. Са школьных гадоў падхлынае падсьвядома настрой: «вучыцца, вучыцца й яшчэ раз вучыцца».

Штогод у другой палове чэрвеня ў сіценскім леспрамгасе пачынаюцца павальныя звальненьні – з уласнага жаданьня. Чым далей у лета, тым болей вяскоўцаў прыгадваюць колішнія вытворчыя крыўды, выбухаюць ад наймалейшае іскры, выказваюць начальству ўсё, што намножылася за цэлы год, ляпаюць на стол заявы – і сыходзяць у лес.

Ніколі дагэтуль не чытаў канадзкіх газэтаў – бо ня быў у Канадзе. Ня меў у хаце сувэніраў з Рыму – не давялося наведаць Вечнага гораду. Ня еў аўстрыйскай чакаляды; ня ведаў, што прадаюць у супэрмаркетах Фарміндэйлу, штат Нью-Ёрк; не знаёміўся зь нямецкімі дзяўчатамі... пакуль ня трапіў у Малое Сітна.

«Пэўна ж, пра гэты край Баршчэўскі ў «Шляхціцы Завальні» піша?» – запытвалі менчукі, прыяжджаючы ў Сітна. Менавіта. Ды, шчыра сказаць, да часу мяне гэта абыходзіла: прачытаўшы «Шляхціца...» яшчэ калісьці ў школе, лічыў, што казачны трымценьнік ХІХ стагодзьдзя – не чытво для сучаснага хрысьціяніна.

Алена, прыёмшчыца на леспрамгасаўскай эстакадзе, мажная кабета гадоў сарака – жывое нацыянальнае пытаньне. Нарадзілася Алена ва Ўкраіне, пад Крэменчугом, у пашпарце запісаная Олэнай; затым сям’я вайскоўцаў пераехала на Далёкі Ўсход; якраз там Елена пазнаёмілася зь беларусам Сяргеем з Малога Сітна, што служыў у бацькавай вайсковай часьці – і перабралася ў Беларусь, дзе на пачатку 90-х атрымала грамадзянства ўжо як Алена. «Не магу зразумець, хто я, – кажа Олэна-Елена-Алена, – украінка? расіянка? беларуска?.. Аж расстройваюся.

Напярэдадні Тройцы на ўезьдзе ў Малое Сітна паставілі крыж. Вялікі, праваслаўны, звараны з абрэзкаў жалезнай трубы й пафарбаваны ярка-жоўтым колерам. Паставілі так, што й шыльду з назвай вёскі з машыны цяпер ледзьве разгледзіш.

Пасьля зьмены наша брыгада стаяла на ўскрайку Алёшчы, чакаючы транспарту дахаты, калі з-за рогу адразу за вахтавым аўтобусам на вялікай хуткасьці ў клубах пылу выруліла пагоня. Усё было, як у кіно. Міліцэйскі легкавік ляцеў наўздагон аранжаваму мікрааўтобусу, чый кіроўца манэўраваў, каб ня даць прыціснуць сябе да ўзбочыны. «Вадзіцель аўтобуса, спыніце рух!!!» – у рупар, на ўсю вёску зараўло зь міліцэйскай машыны. Вахтоўка ад грэху падалей збочыла з трасы. Пагоня пранеслася міма, і хтосьці пракамэнтаваў:
– Значыць, не дамовіліся.

Новаму майстру, «маладому спэцыялісту», хлопцу са Стаўпеччыны, прысланаму ў леспрамгас паводле разьмеркаваньня зь Менскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту яшчэ ўвосень мінулага году, Сітна нанесла ўдар з ходу – і пад дых. «Як цябе клічуць?» – працягваючы руку, абыякава запытаў брыгадзір. «Максім», – адказаў хлопец, нічога не падазраючы. «Як-як?» – брыгада стаіла дыханьне. «Ну, Макс... Максімка...»

«У Сітне манашкі пасяліліся!» — «Якія яшчэ, к чорту, манашкі?!» — «Адна пажылая, другая маладзейшая; каля рэчкі кватаруюць — прапаведуюць, кніжкі раздаюць, па хатах ходзяць». — «Сэкта! Гнаць іх адсюль — дзяцей ачмураюць... Егавісты ці як іх там». — «Пераксьціся — у іх усё пра Хрыста!»

Ня выракся веры, не апусьціў рукі, ня сьпіўся - і вось, праз два з паловай стагодзьдзі ўжо на старонках першай беларускай газэты зноў завітвае да тысячаў суайчыньнікаў, каб падбадзёрыць іх… Чарговы ліст зь лесу Паўла Севярынца.

© 2006 Sieviarynets.net
Design by Zmicier