|
Гэта ў Магілёве ўсё мераюць на кілямэтры. «Тры кілямэтры шчасьця», – казалі мне пра маладую беларускамоўную сям’ю, у якой нарадзіўся сын. «О-о, дзесяць кілямэтраў праблемаў», – так у двух словах аналізуюць стан справаў у мясцовай дэмакратычнай кааліцыі. «Яму да патрыёта сто кілямэтраў», – а гэта пра вядомага земляка, які апошнім часам усё часьцей гаворыць пра незалежнасьць. І ўдакладняюць: «Паўзком. На каленях». |
|
Раніца. У маласіценскім лесапункце — урачысты сход. «Полацаклесу» — 75 гадоў. Выступае начальнік лесапункту: — Цяпер наша аб’яднаньне перажывае ня лепшыя часы… Народ маўчыць. |
|
Галоўная кантора маласіценскага лесапункту - белая з чырвоным дахам, ды яшчэ арнамэнт паўз увесь падмурак. Натхнёны ансамблем нацыянальных колераў, я рушу наўпрост да бухгальтаркі (яна ж - тутэйшы аддзел кадраў) па сваё працоўнае месца. |
|
Алешча - першая беларуская станцыя на чыгунцы Невель-Полацак. Вакол станцыі - колькі дзясяткаў хатаў. Ані назваў вуліц, ані нумароў на хатах. Міліцыянты, якія прыяжджаюць разьбірацца з чарговым здарэньнем на лесапагрузцы, так і запісваюць сьведку: "Жыве ў трэцім доме ад крамы". |
|
Аднойчы ў алёшчынскую сталоўку, дзе абедалі рабочыя, басанож зайшло мурзатае, ускудлачанае дзіцё гадоў пяці ў бясформеннай вопратцы. Падаючы сталоўшчыцы заціснутыя ў кулачку сто беларускіх рублёў (ледзь дацягнулася да акенца), тоненькім галаском, які выдаў у ёй дзяўчынку, папрасіла: |
|
Аднойчы, распытваючы сіценцаў пра найбліжэйшую царкву, я набрыў на бабку
гадоў 80-ці. Яна сядзела на лаўцы ля хаты і паводле ўсіх прыкметаў
павінна была ведаць, дзе й каму моляцца тутэйшыя жыхары. |
|
Вясна ў Малое Сітна прыходзіць позна – у Менску ўжо траўка, у Полацку
асфальт блікуе пад сонцам, а тут, на Поўначы, лясы ўсё яшчэ стаяць па
калена ў глыбокіх сьнягох. Пара бруду ў хаце, гумавых ботаў на працы й
абвастрэньня хранічных хваробаў у пэнсіянэраў – усё-такі і ў вёсцы вясна
ёсьць вясна. |
|
«Вёска за Лукашэнку», — безнадзейна махаюць рукой у горадзе. Вяскоўцы
адказваюць: «У горадзе пэнсіянэры й бюджэтнікі за Яго… Мы — палова на
палову». Пэнсіянэры ў асноўным «за», маладзейшыя — «супраць». |

