Спіс

Каб «памежны стан» ня стаў станам беларускай сьвядомасьці, а сама Беларусь не ператварылася ў адну кантрабандную зону на сутыку Расеі й Эўразьвязу, чорныя мытні мусяць быць зьнішчаныя адразу пасьля перамогі нацыянальнага абуджэньня.Пасьля зьмены наша брыгада стаяла на ўскрайку Алёшчы, чакаючы транспарту дахаты, калі з-за рогу адразу за вахтавым аўтобусам на вялікай хуткасьці ў клубах пылу выруліла пагоня. Усё было, як у кіно. Міліцэйскі легкавік ляцеў наўздагон аранжаваму мікрааўтобусу, чый кіроўца манэўраваў, каб ня даць прыціснуць сябе да ўзбочыны. «Вадзіцель аўтобуса, спыніце рух!!!» – у рупар, на ўсю вёску зараўло зь міліцэйскай машыны. Вахтоўка ад грэху падалей збочыла з трасы. Пагоня пранеслася міма, і хтосьці пракамэнтаваў:

– Значыць, не дамовіліся.

Дамаўляюцца тут звычайна ўначы. Пад вечар машыны са спэцнумарамі ці танаваным шклом становяцца наўзбоч лясных дарог і чакаюць. Калі лес ахутвае цемра й цікаўны люд у навакольных вёсках кладзецца спаць, на дарогах зьяўляюцца фуры з кантрабандай, грузавікі зь «левым» лесам ды крадзеныя легкавікі. Нечакана ў сьвятле фараў узьнікае даішнік з жазлом, спыняе «браткоў», вядзе іх да машыны ў хмызьняк і праз паўгадзінкі, замацаваўшы вынікі размовы моцным мужчынскім поціскам, зычыць ім добрай ночы й шчасьлівай дарогі.

Так і стаіць перад вачыма ролік БТ пра сумленных і ветлівых мытнікаў: «Ацечаству служу!..»

Праца ў начную зьмену, зь якой раз-пораз даводзіцца ісьці дахаты пешшу – цудоўная магчымасьць вывучыць тэхналёгію й расклад сіценскай «чорнай мытні». Спрактыкаваныя вяскоўцы зь першага позірку адрозьніваюць «зялёных» ад супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, а падаткавікоў ад уласна мытнага кантролю. Зрэшты, калі здараецца якаясь «накладка», у Алёшчу ці Сітна прыяжджае цэлая брыгада ў разнамасных формах, часам нават з аўтаматамі ды сабакамі.

Галоўныя прычыны існаваньня сіценкай чорнай мытні – адсутнасьць фактычнай мяжы з Расеяй і адначасова наяўнасьць мяжы эканамічнай ды юрыдычнай. Кардон, на якім штоночы крымінал і мясцовае чынавенства праварочваюць свае цёмныя справы, – гэта простая квартальная прасека, перацятая некалькімі грунтовымі дарогамі. Менск–Піцер, Полацак–Пскоў, Віцебск–Невель – у сіценскіх лясох сыходзяцца многа хлебных абхадных шляхоў. Мала таго, скупка крадзенага мэталу, няўлічанае драўніны, футра, грыбоў ды ягадаў гэтаксама кіруецца праз чорную мытню на Расею: там і рынак большы, і кантролю менш. Пра чыгуначны сьпіртаправод «Максімка», міграцыю зброі, наркотыкаў ды нелегалаў няма і мовы: гэты бізнэс на ўмоўнай расейска-беларускай мяжы аблягчае беларускі бюджэт штогод на мільёны даляраў толькі ў Сітне.

Хто ж трымае Сіценскую чорную мытню? Дастаткова праехаць вакол Полацку, каб атрымаць адказ на гэтае пытаньне: часам такіх палацаў і пад Менскам ня ўбачыш. Расейскія й тутэйшыя бандыты, адказныя чыноўнікі й «пярэваратні» зь сілавых ведамстваў, авантурысты розных масьцей… Словам, даход ад сіценскай мытні атрымлівае хто заўгодна, апроч беларускай дзяржавы й мясцовага насельніцтва.

А калісьці, 300 гадоў таму, Сітна было афіцыйным мытным пераходам. Шлях з Полацку на Невель і далей – на Вялікія Лукі, Пскоў, Ноўгарад – пільнаваў збудаваны на папялішчы крэпасьці Івана Жахлівага памежны замак. Грошы ішлі ў дзяржаўную казну – і грошы немалыя. Варта прыгадаць: сярод усіх крыніцаў даходу ў бюджэт ВКЛ у XVI ст., прыкладам, берасьцейская мытня займала другое месца. У тагачасным Сітне ўпарадкаваны гасьцінец, умацаваны замак з заежджым дваром (у выпадку чаго гатовы абараніць купцоў ад разбойнікаў), карчма й вясковы кірмаш, царква для падарожных стваралі інфраструктуру, якая толькі заахвочвала сумленных гандляроў – і ставіла заслон несумленным. Зараз у цэнтральнаэўрапейскіх краінах такая транзытная, сэрвісная эканоміка фармуе ад 25 да 60% ВУП. А што маленькае памежнае Сітна дае дзяржаве цяпер?..

Вядома, маючы халяўныя нафту ды газ з Усходу ў абмен на адсутнасьць мяжы, можна й заплюшчыць вочы на свабоду кантрабанды. Але выглядае, што пагроза перакрыцьця трубаў нарэшце прымусіць «гаспадарнікаў» згадаць пра страты ад ценевых мытняў на Віцебшчыне, Магілёўшчыне ды Гомельшчыне.

Насамрэч у незалежнай Беларусі Сітна – натуральны цэнтар дзяржаўнага мытнага кантролю на мяжы з Расеяй. База для памежнае заставы й мабільных брыгадаў службы аховы лесу й МНС. Мытня, duty free, невялікі гатэль, аўтасэрвіс – зь іх добры адсотак (15–20%) застаецца ў муніцыпальным бюджэце і ідзе на добраўпарадкаваньне мяжы, асфальтаваньне дарог, утрыманьне шэрыфа, пабудову кэмпінгаў ды турбазаў…

Дзеля таго, каб усьвядоміць саму сябе й на роўных супрацоўнічаць зь іншымі, любая краіна мусіць сьпярша адасобіцца. Дзяржава, што мае на межах чорныя прорвы, проста дазваляе існаваць дзіркам у галовах сваіх грамадзянаў. Каб «памежны стан» ня стаў станам беларускай сьвядомасьці, а сама Беларусь не ператварылася ў адну кантрабандную зону на сутыку Расеі й Эўразьвязу, чорныя мытні мусяць быць зьнішчаныя адразу пасьля перамогі нацыянальнага абуджэньня.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі