Спіс

Каб жыхар Малога Сітна мог наведаць набажэнства, патрэбны цэлы дзень – да Полацку паўсотні кілямэтраў, а транспарт ходзіць рэдка. Трапіць на пачатак служэньня ў некаторых храмах можна толькі калі заначаваць у горадзе. Пытаюся ў старшыні сельсавету, чаму б не пабудаваць царкву, касьцёл або малітоўны дом у Сітне. «У нас туды ніхто ня пойдзе, – заяўляе мясцовая ўлада, – там жа трэба непітушчыя, сямейныя, гаспадары».Каб жыхар Малога Сітна мог наведаць набажэнства, патрэбны цэлы дзень – да Полацку паўсотні кілямэтраў, а транспарт ходзіць рэдка. Трапіць на пачатак служэньня ў некаторых храмах можна толькі калі заначаваць у горадзе. Пытаюся ў старшыні сельсавету, чаму б не пабудаваць царкву, касьцёл або малітоўны дом у Сітне. «У нас туды ніхто ня пойдзе, – заяўляе мясцовая ўлада, – там жа трэба непітушчыя, сямейныя, гаспадары».

Лёгіка жалезабэтонная. Грэшнікі – нашто ім царква? Быціе апрэдзяляет сазнаніе. Памірай, роднае Сітна, у сваім бязбожжы. А храм пабудаваць… Гэта ж грошы, ды клопат, а ў выніку – штонядзелю на споведзь.

Галіна Дзьмітрыеўна, якая адмаўляе сіценцам у праве жыць па-хрысьціянску, тлумачыць сваю пазыцыю прынцыпамі рынкавага сацыялізму: маўляў, няма на веру попыту. Менгарвыканкам у справе з царквой «Новае жыцьцё» ідзе далей. Попыт там відавочна ёсьць, дый малітоўны дом вернікі збудавалі самі. Але рашэньне – выселіць! – ужо нават не тлумачыцца якімі-небудзь праўдападобнымі аргумэнтамі. Цяпер вось Горадня. Тысячы парафіянаў ужо які год чакаюць дазволу на будаўніцтва касьцёлу, а абласное начальства ні з пушчы, ні з поля ксяндзу ў лоб: ваша паства вас абкрадае… Тутсама 5 гадоў таму зацята цкавалі беларускага праваслаўнага бацюшку Яна Спасюка, а царкву, ім зладжаную, зносілі бульдозэрамі.

Бачыш гэтыя чыноўніцкія, заплылыя тлушчам, вочкі, гэтыя трэція-чацьвертыя падбародзьдзі – і літаральна чуеш буркатаньне вялізнага страўніка. Калі вернікі будуюць са свайго цела, паводле Бібліі, храм Духа Сьвятога – дык што за спаруды грувасьцяць са сваіх тулаваў гэтыя дойліды? Не жывуць, а спажываюць. Нашто ім храм? Нашто ім Бог?.. Глядзіш на зубадрабільныя выразы твараў адкормленае бюракратыі – і разумееш, чаму адказам на гэтае застойнае атупеньне ёсьць масавае адмаўленьне ад ежы.

Шматлюдныя галадоўкі пасьля вясны-2006, пачатыя маладафронтаўцамі, падхопленыя незалежнымі прафсаюзамі, разгорнутыя пратэстантамі, каталікамі й партыйцамі, – гэта яшчэ й пратэст супраць сытай абыякавасьці ўсяго грамадзтва, што гатовае трываць рэжым дзеля «стабільнасьці» й адноснага дабрабыту. Галадоўнікі рыхтуюць усе 10 мільёнаў беларусаў да голаду без эўрапейскіх прэфэрэнцыяў і холаду без расейскага газу. Гэта – своеасаблівы нацыянальны пост, які новы беларускі рух трымае перад пакаяньнем усяго народу.

Так, усе падзеі найноўшай беларускай гісторыі маюць свой духоўны зьмест. Як і знакаміты біблійны выхад з эгіпецкага рабства быў толькі пачаткам шляху да зямлі абяцанай, так і беларускі рух за свабоду мусіць прайсьці праз устрыманьні, пакуты й выпрабаваньні.

Доўгая беларуская дарога да храму – гэта ўсё тое ж блуканьне ў пустыні. Галадаваньне. Смага. Трываньне. Пакланеньне чужым багам і бясконцае выяўленьне, хто тут галоўны. Сутычкі з супраціўнікамі. Страх. Пакаяньне. І ўсё-такі, урэшце – новая краіна.

Доўга, доўга атрымліваецца. Але іншага шляху ў нас, як і ў габрэяў часоў Майсея, няма. У Беларусі, паводле сьведчаньня Васіля Быкава, доўгая дарога дадому.

Мы ўсё чакаем, пакуль Расея падвысіць кошт на газ, і люд нешта зразумее. Мы спадзяемся, што эўрапейскія санкцыі прымусяць прыхільнікаў Лукашэнкі думаць інакш. Мы марым, каб Захад або Усход чароўна наблізілі нас да храму Новае Беларусі: раз – і мы пры дзьвярох… Але сваю дарогу да храму кожны чалавек і кожны народ мусіць прайсьці самастойна. Гэта справа нашага сумленьня й нашае веры – адолець адлегласьць і целам, і душою, і духам.

О, як далёка нам яшчэ да Беларусі?
Можна пачакаць.
А можна рушыць.

Парадаксальна – але тыя, хто не выходзіў з былога кароўніка ў Сухараве, і тыя, хто галадаваў разам з ксяндзом Аляксандрам Шэметам ў гарадзенскай капліцы, дабраліся далей, чым зборшчыкі подпісаў на мясцовых выбарах, што абыходзілі сотні кватэраў. Хрысьціяне перамаглі – бо ішлі духовым шляхам. Наўпрост. Малітва, вера, пост у сёньняшняй Беларусі даюць эфэкт куды большы, чым грошы, рэйтынг альбо піяр.

Пакуль апазыцыя без асаблівага энтузіязму выходжвае чарговую кампанію ды замірае ў прадчуваньні чарговага кангрэсу – беларускія хрысьціяне ствараюць сапраўдны фронт змаганьня, быццам фартэцыі, адстойваючы й будучы храмы.

Так у цэнтар грамадзкага жыцьця ў Беларусі зноў вяртаецца храм. Ня газавая труба, ня гіпэрмаркет і не партыйны офіс – хрысьціянская сьвятыня, якая тысячу гадоў была сэрцам гэтае краіны.

Асноваю новай альтэрнатывы – ідэйнай, грамадзкай, палітычнай – у Беларусі робяцца, як і належыць, хрысьціяне. Тыя, хто ідзе да храму, вядуць усю краіну да нацыянальнага абуджэньня.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі