Спіс

Маласіценскі сельскі савет стаіць на ўскрайку могілак. З вокнаў відаць хіба што зарослыя стогадовымі хвоямі ўзгор’і, дзе ляглі ў зямлю пакаленьні вяскоўцаў. Насупраць уваходу — стандартны савецкі абэліск над брацкім пахаваньнем часоў другое сусьветнай вайны. Раней там стаяла царква, разабраная на бліндажы ў 1943-м.Маласіценскі сельскі савет стаіць на ўскрайку могілак. З вокнаў відаць хіба што зарослыя стогадовымі хвоямі ўзгор’і, дзе ляглі ў зямлю пакаленьні вяскоўцаў. Насупраць уваходу — стандартны савецкі абэліск над брацкім пахаваньнем часоў другое сусьветнай вайны. Раней там стаяла царква, разабраная на бліндажы ў 1943-м.

Цяпер жа вакол галоўнага на бліжэйшыя тысячу квадратных кілямэтраў дому — магільная ціша. Цагляныя сьцены з арнамэнтам па пэрымэтры, музэйнага выгляду чырвоныя шыльды, а наверсе, як, памятаю, жартаваў у пачатку 1980-х бацька, самотна матляецца загадка: «зімой і летам адным цьветам (гэта сьцяг над сельсаветам)».

Адчуваньне пакінутасьці ўзмацняе і тое, што ў вокнах амаль ніколі няма сьвятла. Нехта зь сельскага выканкаму забяжыць удзень, старшыня пасядзіць гадзінку-другую… Наведнікі заходзяць вельмі рэдка — няма сэнсу. Паказальны фурор, які зрабіла нядаўняя поўная, ва ўсе восем вокнаў, вечаровая ілюмінацыя сельсавету. Рэакцыя сіценцаў была такой, быццам у цэнтры вёскі раптам адкрыўся «Дыснэйлэнд». «Што за сьвята?!» — «Ды выбары ж хутка, сядзяць, нешта хімічаць» — «А-а-а… выбары…»

У гэтым месцы гутарка звычайна абрываецца, і вяскоўцы губляюць усякую ахвоту яе працягваць. А ці можа быць інакш, калі кандыдатаў у той сельсавет тут ніколі не вылучалі, альтэрнатыўнага галасаваньня ніколі не было. А на апошніх «выбарах» дзясяткі сіценцаў, што пазначылі ў бюлетэнях Мілінкевіча, хадзілі й перапытвалі: а дзе нашыя галасы? Калі ад любое патрэбы вяскоўцаў сельсавет адхрышчваецца — «няма грошай»? Калі першым і адзіным абаронцам сельсавету ў вёсцы аказалася старшыня гэтага самага сельсавету?..

«Ага, купілі ў савет машыну. Дык толькі старшыня на ёй па сваіх справах езьдзіць». «А колькі ў іх, сельсавецкага начальства, дома кампутараў ды бытавой тэхнікі, бачыў?!» «Максімкі» або брагі — на кожным рагу, сьпіваецца вёска!» «Ліхтароў па вёсцы няма, памыйкі паўсюль, ніхто не штрафуе!» «Агульныя студні нячышчаныя стаяць, а грошы на гэта зьбіралі!»

Вяскоўцы ня ведаюць, што, паводле Закону аб мясцовым самакіраваньні, сельсавет:

— распараджаецца землямі, нетрамі, водамі, лясамі, паляўнічымі й рыбалоўнымі ўгодзьдзямі, а таксама камунальнай уласнасьцю адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі;

— атрымлівае ўвесь падаходны падатак, які сплачваюць на ягонай тэрыторыі фізычныя асобы;

— уводзіць мясцовыя падаткі, зборы й мыты, зьбірае штрафы;

— стварае пазабюджэтныя, рэзэрвовыя й валютныя фонды;

— разьмяркоўвае, паводле ўласнага разуменьня, рэшту, якая застаецца пасьля выкананьня бюджэту…

Вядома, у большасьці выпадкаў на ажыцьцяўленьне ўсіх гэтых паўнамоцтваў сельсавет мусіць атрымаць «дабро» з раёну. Але нават і пры гэтай вэртыкальна-каманднай сыстэме здольны гаспадар, як павялося з савецкіх часоў, «выбівае» з райвыканкаму ўсё, што трэба.

Аднаго падаходнага падатку з рабочых леспрамгасу штомесяц атрымліваецца 2–2,55 тысячы даляраў! А яшчэ ж на тэрыторыі сельсавету некалькі лясьніцтваў. Чыгунка. Крамы. Пошта…

І дзе грошы, як той казаў?!

Сярод двух дзясяткаў вяскоўцаў, апытаных перад кампаніяй «мясцовых выбараў», жаданьне адкрыта выступіць супраць «максімкі», разьбітых дарогаў, паўсюдных сьметнікаў і гідры карупцыі выказалі сямёра.

Загадчыца гаспадаркі вясковага дзіцячага садка адмовілася пасьля гутаркі са сваячкай, у якой у 30-х гадох ХХ ст. рэпрэсавалі бацьку. Фэрмэр з бліжэйшага хутару думаў тры тыдні, урэшце спаслаўся на ўзрост і сказаў «пас». Былы «аўганец», калі дайшло да афармленьня дакумэнтаў, ня змог знайсьці ўласнага пашпарту.

Але тыя, хто дайшоў да рэгістрацыі, паводзінамі сельсавету былі шакаваныя. Кандыдатаў ад народу ў выбарчай камісіі сустрэлі… ухвальнымі вітаньнямі й гарачай гарбатай. «Вось-вось, менавіта вас мы й хацелі прапанаваць!»

Сельсавет у апошні момант зьняў сваіх вылучэнцаў у Малым Сітне й Алёшчы па тых акругах, дзе зьбіраліся ісьці народныя ад леспрамгасу, чыгуначнай станцыі й сіценскай школы — і пачаў актыўна «акучваць» апошніх. Савецкая ўлада ўхілілася ад адкрытага супрацьстаяньня й зрабіла стаўку на перацягваньне апазыцыі.

Дзе ж рэвалюцыйны запал нашчадкаў бальшавікоў? Дзе спаборніцтва, прадугледжанае сыстэмай волевыяўленьня? Дзе тая падаўляючая сіла намэнклятуры, калі кавалак улады аддаецца бяз бою «чужым», якія толькі праявілі жаданьне?

Шкада толькі — тых ахвотнікаў аказалася замала, каб узяць у сельсавеце большасьць.

Праўда, старшыню дэпутаты ў нас выбіраюць толькі па прадстаўленьні райвыканкаму і ў выпадку, калі не прагаласуюць, сельсавет распускаецца — але паводзіны нізавое намэнклятуры ох якія паказальныя.

Савецкая ўлада ў вёсцы адмірае, гэта факт. Для Галіны Дзьмітрыеўны пытаньне ўжо ня ў тым, каб трымаць пад кантролем навакольле, а ў тым, як дасядзець да пэнсіі.

Дом ля пагосту нагадвае сядзібу з прывідамі. Улада быццам бы ёсьць, а быццам і няма, і старшыня сельсавету дама ў чорным — пэрсанаж амаль легендарны: у хатах яе бачаць раз на некалькі гадоў, калі перад чарговымі «выбарамі» надыходзіць час зьбіраць у бабулек подпісы за Лукашэнку.

Дом ля пагосту паціху асядае й растрэскваецца. Так і ўяўляецца праз тыя чатыры гады каробка з пустымі вокнамі на ўзор «вымяральніцкага» інтэрнату, а потым і руіны, што паволі пераходзяць у могілкі.

Беларусі не патрэбны мёртвы сельсавет з прывіднай уладай і сцэнамі маўчаньня ў чаканьні рэвізора з вобласьці. Савецкая ўлада зрабілася рытуальнай. Беларусь памірае без жывога мясцовага самакіраваньня — са сходамі й дэбатамі, тэндэрамі й сапраўднымі выбарамі.

Беларусі патрэбная не стабільная магільная ціша, а нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі