Спіс

…Толькі тады, калі беларускія дзеці пачнуць марыць, як вырастуць, стаць не бандытамі або мільянэрамі, а дактарамі ды сьвятарамі, – зробіцца ясна, што краіна ахопленая нацыянальным абуджэньнем.Аднойчы ў алёшчынскую сталоўку, дзе абедалі рабочыя, басанож зайшло мурзатае, ускудлачанае дзіцё гадоў пяці ў бясформеннай вопратцы. Падаючы сталоўшчыцы заціснутыя ў кулачку сто беларускіх рублёў (ледзь дацягнулася да акенца), тоненькім галаском, які выдаў у ёй дзяўчынку, папрасіла:

– Мама сказала, што вы мяне пакорміце…

Сталоўшчыца спачатку разгубілася: «Што ж я табе, дзетачка, на сто рублёў дам…» Рабочыя загулі: «Ты ўжо нам не далівай, але ёй пакладзі поўную міску!»

Сьлёзы навярнуліся на вочы пазьней – калі дзяўчо, ледзь уладкаваўшыся за вольным столікам, пачало нават ня сёрбаць – прагна хлябтаць той гарачэнны суп, на які дзьмухалі й здаровыя мужыкі.

Недагледжаныя, галодныя дзеці зь сем’яў алькаголікаў – не навіна ані ў Сітне, ані ў Віцебску, ані ў сталічным Менску. Але тут мяне ўразіла напавал тое, адкуль гэтых дзяцей так шмат. Бацькі, імкнучыся атрымаць «сацыялку», наўмысна плодзяць па трое–чацвёра дзіцянят, маюць тыя ж праславутыя 250 даляраў дый прапіваюць. Натуральна, дзеці з тых грошай ня бачаць ані цацкі, ані цукерчыны. А тым часам бацькі з забясьпечаных сем’яў скардзяцца, што ад гэтых «алькашовых выпладкаў» у школе вечна бруд і вошы.

Усіх хітраспляценьняў сіценскае сямейнасьці ня здолее апісаць ніякая генэалёгія. Калі мне, удакладняючы сьпісы выбаршчыкаў, давялося высьвятляць ва ўчастковае камісіі прычыну адсутнасьці ў тых сьпісах некалькіх рабочых леспрамгасу й іхніх сваякоў, працэдуру штохвіліны суправаджалі выбухі рогату. «Такі й такі – муж гэткай? Га-га-га! Ды ў яе такіх мужоў па ўсім Сітне… А той – сын гэтага? Гы-гы-гы, ведаем мы, хто ягоны бацька!.. Гэты – сужыцель, тая – сужыцелька, у яе сваё прозьвішча, той увогуле байструк…» Афіцыйна зарэгістраваных мужоў і жонак на кожнай вуліцы Сітна можна пералічыць па пальцах. Вядома, ідзецца пра тых, хто «расьпісаўся» у мясцовым клюбе, які выконвае функцыю загсу; пра належнае вянчаньне й царкоўны шлюб няма й гаворкі.

Паўвёскі плаціць алімэнты або «ўтрымлівае» кагосьці…

Глыбіню тутэйшае распусты можна ўявіць, жывучы ў адным інтэрнаце з «хімікамі» й рабочымі зь іншых вёсак. Некалькі кабетаў няпэўнага ўзросту штовечары «пасьвяцца» ля рабочых, а адны й тыя ж дзяўчаты 14–20 гадоў «абслугоўваюць» за шклянку «максімкі» й міску супу суседзяў-«хімікаў», якія мяняюцца ці не штотыднёва. Начныя разборкі за сьценкай, калі малалетнія шлюхі нападпітку высьвятляюць, чаму гэта не ў сваю чаргу тут учора начавала Сьветка, а не якая там Алеська і хто каго «кахае», наколькі мярзотныя, настолькі й звычайныя.

Падлічыць, колькі ў Малым Сітне робіцца абортаў, як вы разумееце, практычна немагчыма. Многія з тых жанчынаў, якія садзяцца на рэйсавы аўтобус або выпраўляюцца ў Полацак па прадукты, дарогаю зойдуць у клініку. Агулам кажучы, амаль у кожным беларускім сельсавеце за апошнія 12 гадоў ціхай сапай адбыўся свой Беслан з сотнямі дзетак-ахвяраў.

Ёсьць у Сітне й дзіцячы садок, малых каля трыццаці. Ды толькі бацькі пастаянна наракаюць то на кепскае харчаваньне, то на сэрыялы, якія нянькі днямі глядзяць разам зь дзецьмі (а потым якое-небудзь чатырохгадовае дзіцё лезе да мамы цалавацца ўзасос і тлумачыць, што так Хуаніта з Рамірэсам па тэлевізары робяць).

Безумоўна, ёсьць тут і добрапрыстойныя, забясьпечаныя сем’і – але звычайна з адным, максымум дваімі дзецьмі. І гэтыя дзеці, ледзь толькі асвоіўшы машынкі ды лялькі, ужо рыхтуюцца вырасьці, вывучыцца й зьехаць адсюль куды далей.

Якім чынам уратаваць дзяцей Малога Сітна ў Новай Беларусі?

«Дзіцячыя» сацыяльныя выплаты, гарантаваныя нацыянальным бюджэтам, мусіць кантраляваць мясцовая ўлада, а не райвыканкам. Толькі тады, пад штодзённым наглядам, пагроза страты бацькоўскіх правоў прымусіць тых гора-бацькоў траціць грошы на дзяцей.

Моцная сям’я зь вянчаньнем у царкве і афіцыйнай рэгістрацыяй павінна стаць найпершым стандартам сацыяльнай рэклямы. У сужыцельстве? Разьведзеная? Нежанаты? Плаці падатак!

Ліцэнзіі тэлеканалаў, асабліва кабэльных, што бамбардуюць падлеткавую аўдыторыю прапагандай распусты, трэба перадаць сямейным, панавальным, адукацыйным і хрысьціянскім мэдыям.

«Ператварыць сваё мястэчка, сваю вёску ўласнымі рукамі ў квітнеючы цуд!» – скразная ідэя новае дзяржаўнае сярэдняе адукацыі. Плюс – нядзельныя школкі пры цэрквах, касьцёлах і дамох малітвы. Нацыянальны ўнівэрсытэт, ліцэі й гімназіі па-беларуску.

Аборты… Паводле статыстыкі, сёньня іх у Беларусі больш, чым нараджэньняў. Забойства ненароджаных дзяцей мусіць быць забаронена. Нядаўна чытаў, што ў польскіх кляштарах пачалі адчыняць «вокны жыцьця», куды можна таемна перадаць немаўля. Гадаваньнем і выхаваньнем кінутых дзяцей мусіць займацца не дзяржава, а царква з дапамогай бюджэтных субсыдыяў.
…Толькі тады, калі беларускія дзеці пачнуць марыць, як вырастуць, стаць не бандытамі або мільянэрамі, а дактарамі ды сьвятарамі, – зробіцца ясна, што краіна ахопленая нацыянальным абуджэньнем.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі