Спіс

Вялікдзень у Сітне называюць Паскай. «Паска сёлета 8‑га, і ў нас, і ў каталікоў адна». Кажуць быццам і сапраўды пра нейкую паску, у сэнсе невялікую стужку (і адразу згадваюцца «фенькі» на запясьцях нефармальнае моладзі ды бел‑чырвона‑белыя паскі на велікодных рызах сьвятароў).Вялікдзень у Сітне называюць Паскай. «Паска сёлета 8‑га, і ў нас, і ў каталікоў адна». Кажуць быццам і сапраўды пра нейкую паску, у сэнсе невялікую стужку (і адразу згадваюцца «фенькі» на запясьцях нефармальнае моладзі ды бел‑чырвона‑белыя паскі на велікодных рызах сьвятароў). Дый значэньне ў сьвята тут адпаведнае — ці то рыска ў календары, ад якой адлічваецца выходная Радуніца, ці то стужачка, якой перавяжуць букет «коцікаў», каб аднойчы прынагодна асьвяціць на Вербніцу, а потым захоўваць усё жыцьцё ў шуфлядзе сэрванту ўперашмешку зь ніткамі, гузікамі ды коркамі ад дарагога каньяку.

Паска — гэта абавязковае абмеркаваньне, колькі «белай» і колькі «віна» назапашана да гулянкі; высьвятленьне, што гэта за прыкмета, калі ў такі дзень дождж, і штогадовы дзяжурны рогат наконт таго, хто й як зьбіраецца «красіць яйцы».

Нават у адказ на традыцыйнае «Хрыстос уваскрос!» у Сітне рызыкуеш атрымаць агаломшанае: «Га?!.» Маўляў, і праўда?..

П’янка, бойка ды 12 страваў на стале тут існуюць цалкам паралельна зьместу Вялікадня. Штосьці падобнае да тутэйшае Паскі можна назіраць у сучаснай Заходняй Эўропе на Раство. Шалёны спажывецкі бум напярэдадні, камэдыі па тэлеку ўсе апошнія дні посту, румяны Санта‑Клаўс ды шчырае недаўменьне: навошта да такога цудоўнага сьвята прымешваць рэлігію?

Як сказаў хтосьці з мудрых, «ніводзін зьмест няздольны супрацьстаяць форме, якая пагражае яго паглынуць».

Вось і на Дзень Волі ў Менску ўжо арганізоўваюць дзяржаўныя канцэрты «За независимую Беларусь!», і раптам аказваецца, што сьледам за праспэктам Скарыны, антыімпэрскай рыторыкай і беларускай літаратурай рэжым, бы ўдаў, ужо заглынае і 25 Сакавіка. Улада пасьлядоўна надае сваю форму незалежніцкаму зьместу. Сацыялістычныя лёзунгі й сымбалі ўжо асвоеныя; лібэральныя дэклярацыі й «пераход на рынкавыя прынцыпы» нават з Расеяй — у наяўнасьці; кансэрватызм у выглядзе «патриотизма», клопату пра сям’ю і вось цяпер расейскамоўнае «независимости» ажно буяе. А вось зьмест… І ў першым, і ў другім, і ў трэцім выпадку — унутры пуста. Фальшыўкі.

Апазыцыі, у якой забіраюць і праграмны «дабрабыт», і «сацыяльную справядлівасьць», і «дзяржаўную самастойнасьць», і ідэі рынку, застаецца толькі адно апірышча. Маральныя каштоўнасьці. Вера. Мова. Праўда.

У Сітне, вясновым велікодным Сітне востра разумееш: найболей Беларусі патрэбныя не выбітныя эканамічныя праграмы, ня новыя замежныя сябры і нават ня іншая канструкцыя ўлады. Патрэбны іншы зьмест. Корань праблемы — не ў чыноўных галовах, а ў народных сэрцах. І галоўная мяжа паміж РБ і Беларусьсю праходзіць ужо не па лініі «рынак/сацыялізм», «прэзыдэнцкая/парлямэнцкая рэспубліка», «Захад/Усход», а паміж хлусьнёй і праўдай, бязьвер’ем і верай, нянавісьцю й любоўю, расейскім матам і беларускай мовай і, урэшце, паміж д’яблам і Богам.

Вось чаму апазыцыя духу — адзіны шлях, які вядзе да перамогі. І вось чаму сёньняшняму дэмакратычнаму руху так патрэбныя беларускія патрыёты й беларускія вернікі.

Цяпер касьцяк такога духовага супраціву пачынае складвацца вакол руху Аляксандра Мілінкевіча.

Натуральна, што апазыцыя зьместу мусіць, як той казаў, адпавядаць. Быць еднай, адказнай і дысцыплінаванай. Выконваць сваё слова. Вырашаць праблемы без унутраных свараў. Размаўляць па‑беларуску. Жыць па‑Божаму. Верыць.

«Нешта небагата народу выйшла сёлета на 25 Сакавіка, — паскардзіўся ў размове адзін партыец. — А рэклямы ж было болей, чым летась!» Вядома, куды тыя дзясяткі тысячаў з плошчы Каліноўскага падзеліся, — цэлы год чакалі ад апазыцыі абяцаных дзеяньняў і з прыкрасьцю назіралі за працэсам міжсобных разборак.

Дык хопіць формы — пустых дэклярацыяў, урачыстых паседжаньняў і новых квяцістых упаковак усё тых жа хаўрусаў.

Час вяртацца да зьместу.

Якраз цяпер, у сэнсавай паўзе пасьля Дня Волі, момант ісьціны для апазыцыі надыходзіць зь неспадзяванай нагодай зь Вялікаднем, што сёлета якраз супадае ва ўсіх канфэсіяў. З найвялікшым беларускім сьвятам.

Вялікдзень — дзень Уваскрашэньня Хрыста.

Гэтаксама Вялікдзень — гэта дзень нараджэньня нашага сьцяга. Белая пахавальная палатніна з крывёю ўкрыжаванага Ісуса засталася чалавецтву 2000 гадоў таму і ўзьнімалася ў сэрцы Эўропы і Вялікім Княствам Літоўскім, і Беларускай Народнай Рэспублікай, і Беларускім Народным Фронтам як сьцяг пермогі Божай над злом. Знак трыюмфу Свабоды, Праўды й Справядлівасьці.

Хрыстос уваскрос!

Калі ў двух словах — у гэтым і ёсьць зьмест нацыянальнага абуджэньня.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі