Спіс

Сярэдзіна студзеня, а ў Сітне, на нашай крайняй Поўначы, зацьвітаюць «коцікі», пускаюць лісьце часнык ды рэдзька. Ніхто са старажылаў ці лесавікоў не прыгадае гэткай мяккай зімы. Зімы тым больш дзівоснай, што менавіта ў гэты самы час краіна стаяла на парозе татальнага дэфіцыту энэрганосьбітаў.Бог беражэ Беларусь.

Сярэдзіна студзеня, а ў Сітне, на нашай крайняй Поўначы, зацьвітаюць «коцікі», пускаюць лісьце часнык ды рэдзька. Ніхто са старажылаў ці лесавікоў не прыгадае гэткай мяккай зімы. Зімы тым больш дзівоснай, што менавіта ў гэты самы час краіна стаяла на парозе татальнага дэфіцыту энэрганосьбітаў.

У Сітне толькі пра гэта й гаворкі. Як на ОРТ, БТ або «Свабодзе» навіны — люд з заміраньнем сэрца зьбіраецца вакол інфармацыйнай кропкі: «О, пра газ, пра нафту, ціха!..» Разнабой у камэнтарох уражвае: «Яны што там, у Маскве, зусім здурэлі?» «Яшчэ скажы дзякуй, што па 100 даляраў газ, а не па 260!» «Э‑э, усё роўна ён іх з нафтай надурыць, вось паглядзіш». «Не, брат ты мой, тут ён дагуляўся… Гэта ж табе ня выбары якія, разумець трэба. Гэта — труба».

Напружанае чаканьне навінаў з усходняга фронту можна параўнаць хіба што з чаканьнем прарыву сьпіртавое блякады, якую ўлады ўсталявалі тут да мясцовых выбараў. «Максімкаправод» Вялікія Лукі — Полацак вось ужо колькі тыдняў патрулююць міліцыянты, штодня на дарогах вылоўліваюць дробных кантрабандыстаў з каністрамі, ды нават участковы прайшоўся па «кропках», аформіўшы паказальную канфіскацыю некалькіх бітонаў брагі. Бачыш вяскоўцаў, якія на вачох робяцца зьлейшымі‑цьверазейшымі (цуд: з трэцяга студзеня працавалі як мае быць, а восьмага, назаўтра пасьля Раства, у брыгадзе не было аніводнага п’янога) — і прыходзіш да высновы: калі ўжо «паліва»для Сітна й Алешчы перакрыць здолелі, дык закруціць пару нафтавых вэнтыляў на мяжы з Расеяй ды Эўропай — гэта як піць даць.

Вяскоўцы разгубленыя. У кампаніі жартуюць: «Нам што, мы й дровамі пратопім!» Але напаўголасу міжсобку паныла згадваюць і тое, што ці ня ўся элекраэнэргія ў нас з газу, і тое, што бэнзін стаў даражэйшы за дзьве тысячы, і тое, што наваполацкі «Нафтан» дае 50% бюджэту Віцебскай вобласьці.

Чуеш, Паша, што там Мілінкевіч гаворыць — як жыць будзем?

Вядома, трэба выстаўляць Расеі сустрэчныя рахункі. Вядома, трэба як найхутчэй дамаўляцца з палякамі, нарвэжцамі ды Ўкраінаю на пастаўкі з іншых краінаў. Думаць пра данецкі вугаль ды ўласныя гаручыя сланцы на Палесьсі. Само сабою, укладаць грошы, якія пакуль шчэ ёсьць, у мадэрнізацыю энэргаёмістага сэктару, ветравую й біяэнэргетыку (у той жа Нямеччыне ветракі даюць 10% электраэнэргіі, а ў нас у Алешчы ў дні штармавога папярэджаньня ўся праца, наадварот, спыняецца). Зразумела, вучыцца эканоміць (у нас на адзінку вырабленай прадукцыі энэргіі траціцца ў разы болей, чым у эўрапейскіх суседзяў). Усё гэта так.

Але.

Калі нацыя, у якой штогод дзясяткі тысячаў дзяцей гінуць ва ўлоньні маці ад абортаў, сотні тысячаў людзей сьпіваюцца, а мільёны і не зьбіраюцца каяцца за дванаццаць гадоў падтрымкі дэспатычнага рэжыму, ужо каторы месяц як галоўную праблему хорам абмяркоўвае кошты на вадкую ды газападобную арганіку — значыць, справа і праўда труба.

Калі краіну ў сэрцы Эўропы — ад прэзыдэнта да калгаснай даяркі — пачынае калаціць зь перападамі ціску ў закапанай пад зямлю жалезнай кішцы, і нацыянальны гонар ды сыход у зямлянкі, жыцьцё або сьмерць ставяцца ў залежнасьць ад мыта за транзыт — мне раптам згадваецца адна састарэлая выкладчыца філфаку БДУ. Яна пачынала знаёмства зь першакурсьнікамі з пытаньня: «Дзеці, адкажыце мне — што глаўнае ў жызьні?» І, закіданая вэрсіямі пра сяброўства, каханьне, сям’ю ды веру, дасадліва выбівала ідэалістычны пыл з галоваў будучых настаўнікаў ды пісьменьнікаў: «Не, дзеці, глаўнае ў жызьні — пішча, жылішча і адзежда».

Мне згадваецца Плошча, дзе некалькі соцень гэткіх жа першакурсьнікаў мёрзьлі чацьвёра сутак за свабоду, праўду ды справядлівасьць — і жывы генэратар, зладжаны з тынэйджэраў і палацяных намётаў, зараджаў энэргіяй мільёны беларусаў ды яшчэ паўсьвету.

Мне згадваюцца сотні галадоўнікаў‑хрысьціянаў, якія пакінулі цёплыя кватэры й напоўненыя лядоўні, і самі перакрылі паступленьне ежы ў свае харчаводы — і пры гэтым зрабілі працу, якую гадамі не ўдавалася зрушыць усяму грамадзтву.

Наймацнейшыя энэрганосьбіты тояцца ўнутры нацыі, натхнёнай верай і воляю. У сэрцах, поўных любові да Бога, бліжняга й сваёй радзімы. У галовах, занятых грандыёзнымі плянамі пераўтварэньня краіны. «У нашым сьмеху, у нашых сьлязах і ў пульсацыі вен…» Патэнцыял грамадзтва, ахопленага прагаю ўсеагульных пераменаў, паводле энэргаэфэктыўнасьці на парадак вышэйшы за мільёны тон нафты, мільярды кубоў газу, мыты й крэдыты.

У таго, хто хоча быць эўрапейцам і пры гэтым застацца матэрыялістам — крыніцай энэргіі ўсё адно будзе Расея.

Але ў беларусаў ёсьць рэсурсы куды важнейшыя за нафту й газ. Галоўная крыніца беларускіх энэрганосьбітаў — ня дзірка ў расейскай тундры, ня руля «Белтрансгазу» і ня «Дружба» з крамлёўскімі кранікамі, а нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі