Спіс

Калі разабрацца, сіценцаў мала што зьвязвае з самім Сітнам. Ядуць амаль усе з крамы (а з гледзішча фізіялёгіі, мы ўвогуле ёсьць тым, што ямо) — ад пскоўскага хлеба й кількі ў таматным соўсе з Курыльскіх выспаў да польскіх прыправаў ды эквадорскіх бананаў.Калі разабрацца, сіценцаў мала што зьвязвае з самім Сітнам. Ядуць амаль усе з крамы (а з гледзішча фізіялёгіі, мы ўвогуле ёсьць тым, што ямо) — ад пскоўскага хлеба й кількі ў таматным соўсе з Курыльскіх выспаў да польскіх прыправаў ды эквадорскіх бананаў.

Вольны час сіценцы аддаюць, у лепшым выпадку, сузіраньню мэксыканскіх сэрыялаў ды францускіх камэдыяў (тыя, хто мае сатэлітную талерку, увогуле пераключаюцца з краіны на краіну), або, у горшым, спажываньню зробленага на бяскрайніх прасторах Расеі шклоачышчальніка. Размаўляюць пра маскоўскіх «зорак» з чорнае скрынкі — на рынгу, у цырку, на лёдзе — або пра беспарадкі ў Эстоніі… таму й выходзяць на сіценскую вуліцу, быццам у адкрыты космас: толькі перабрацца на працу, у сельпо ці на пошту ды хутчэй прамінуць гэную шэрую аднастайнасьць.

Мала таго, большасьць вяскоўцаў кватаруе ў дамох, якія ім не належаць: леспрамгасаўскіх хатах, у старэнькіх бацькоў ці ў інтэрнатах. Таму ані закінутыя гароды, ані сьметніцы пасярод вёскі тут нікога не зьдзіўляюць — маўляў, гэта ня мае да мяне аніякага дачыненьня. Калгасная нічыйнасьць — справа вядомая, а ў Сітне яна падкрэсьленая яшчэ й ніякавасьцю мясцовай улады, ды й тым, што адвыклі жыць зь зямлі.

І ўсё‑такі незьнішчальная беларускасьць скрозь саўковае запусьценьне праточваецца. Ля зарослае пырнікам хаціны раптам, бы фаервэрк, успыхне высаджаны гладыёлус; сям‑там па вёсцы шамаціць цэляфан цяпліцаў пад памідоры; ды нават у самой канторы, на сэйфе, у плястыкавай конаўцы з‑пад маянэзу распускаецца выкапаны ў лесе дрымотнік. Чуеш, як майстрыца з прыёмшчыцай зь веданьнем справы абмяркоўваюць, якім чынам прышчапляць дзічку, — і разумееш: насамрэч, людзі тут таго ж роду, што і ў Мосары, дзе пад кіраўніцтвам ксяндза Юзафа павыкаранялі п’янства ды ператварылі мястэчка ў квітнеючы раёк.

Але ж тае беларускае сілы хапае адно на куточак. На адчайна ўзьняты сьцяг. Астатняе… а‑а, не маё. І калі ў тым жа Мосары (таксама ж куточак у цэлым Паазер’і) парафіяне ўважаюць за свой абавязак упрыгожваць зямлю, на якой жывуць, хаця й лепш за іншых разумеюць, што тут мы толькі госьці, — у сіценца псыхалёгія «дом — тайга, мядзьведзь — гаспадар» апраўдваецца безнадзейнасьцю. Памру — хоць трава ні расьці. Або: сельсавет захоча — адбярэ. Або: выганяць з працы ў прамгасе — усё адно прападзе.

Вось і жывуць сіценцы штодня то на Курыльскіх выспах, то ў Галівудзе, то ў Вэнэсуэле.

Глябалізацыя?

Але ж пры ўсіх вартасьцях міжнароднага падзелу працы, транснацыянальнага капіталізму, вольнага гандлю ды ўсяленскай мэдыяпрасторы кропка апірышча (крытычна неабходная для вядомага рычага, пакліканага перавярнуць сьвет) — свая зямля. Дом. Сям’я.

Сіценцам, у якіх сьвядомасьць гаспадара вынішчалася і прыгонам, і савецкай калектывізацыяй, і камуністычным бязбожжам, востра патрэбная дапамога дзяржавы, каб адчуць зямлю пад нагамі. Неабходнае тэрміновае ўвядзеньне прыватнай уласнасьці на зямлю з правам продажу й перадачы ў спадчыну.

Сапраўдная рынкавая гаспадарка пачынаецца менавіта з гэтага.

І ня думайце, што лясная вёсачка на расейскім ўзьмежжы — вынятак. Глябальнае Сітна распаўзаецца па Беларусі значна хутчэй, чым будуюцца нейкія там аграгарадкі.

Мы ўжо каторы год б’емся над пытаньнем: як так зрабіць, каб несьвядомыя беларусы нарэшце палюбілі сваю краіну?

Усё проста.

«Мой родны кут, як ты мне мілы!..»

Трэба нарэшце даць кожнаму беларусу па сваім кавалку Беларусі. Каб той даводзіў да ладу згодна з асабістым уяўленьнем пра карыснасьць і прыгажосьць ды Боскім пакліканьнем. Праз два‑тры гады пасьля ўвядзеньня прыватнай уласнасьці на зямлю вы й не пазнаеце Беларусі! Любоў да Радзімы сасьпявае праз асабістую, прыватную. Пасьля краху савецкіх спробаў навязаць «любоў да чалавецтва і плянэты ваабшчэ» шляхам абагульненьня чужога час заняцца сваім ды палюбіць бліжняга.

Беларусь трэба аддаць тым, хто ў ёй жыве. Толькі тады мы атрымаем цьвёрды грунт і для адкрытасьці сьвету, і для нацыянальнага абуджэньня.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі