Спіс

Калі даводзіцца чарговы раз чуць пра курс дзяржаўнае ідэалёпі у навучальных установах, пачуцьцё гідлівасьці міжволі саступае месца шкадобе. Бедныя вучні! Бедныя выкладчыкі! Бедная Беларусь!Калі даводзіцца чарговы раз чуць пра курс дзяржаўнае ідэалёпі у навучальных установах, пачуцьцё гідлівасьці міжволі саступае месца шкадобе. Бедныя вучні! Бедныя выкладчыкі! Бедная Беларусь!

1 справа не адно ў паралелях з «Гісторыяй КПСС». «Зялёнай кнігай» і «Рухнамой» — рысах. за якімі аўтарытарызм ператвараецца ў таталітарызм. Сучасная беларуская эліта сапраўды заблыталася. Да тае сьветапогляднае мешаніны, што характарызуе любое пераходнае грамадзтва, дадаецца каша ў галовах улады.

Камунізм напалам з гуманізмам, сацыялізм з капіталізмам, савецкі патрыятызм зь беларускім канфармізмам, старэчы маразмз праваслаўным атэізмам… Ванітоўны кактэйль. Падручнікі гэтае Ідэалёгіі будуць нагадваць самапальны цытатнік закамплексаванага падлетка, які хоча ўладкаваць сьвет па-свойму, але дакладна не ўяўляе навошта і да таго ж ня ў курсе, з чаго пачынаць.

Курс рэжыму ў геапалітыцы? Адсталая Расея, якая так нахабна прагне анэксіі, што яе даводзіцца палохаць Эўропай. Наймацнейшая дзяржава сьвету — вораг №1. Найлепшыя сябры — арабы і кітайцы. Ідэал — савецкая рэспубліка. «Нешта Сярэдняе Паміж Швэцыяй і Кубай». Курс такі, што ані компас, ані флюгер не дапамогуць.

Курс палітычнае ідэалёгіі? Сацыялістычны кансэрватызад, дзе лібэральныя дэклярацыі рэгулярна зьмяняюцца камуністычнымі лёзунгамі. Пасьля пары такіх заняткаў удумлівыя студэнты-палітолягі назаўжды страцяць здольнасьць адрозьніваць брытанскіх торы ад партыі «Баас».

Нават валютны курс, увасобленая канкрэтыка, такой Ідэалёгіі рады ня дасьць. Ані эўра, паводле якога жывуць суседзі, ані даляр, на які ўсё мерае нават «Панарама», ані «зайчык», што скача як хоча, ані расейскі рубель, які «ўводзяць і выводзяць», прабачце, праз газавую трубу, ня могуць быць выкарыстаныя для ацэнкі каштоўнасьцяў сучаснае беларускае дзяржавы.

Гэта не Ідэалёгія. Гэта. як той казаў, «І дзе я! І дзе я нахажуся?!». Хаця насамрэч усё проста.

Ідэалёгія любое дзяржавы грунтуецца на незалежнасьці. патрыятызьме й нацыянальнай ідэі. Эўрапейскі цывілізацыйны кантэкст, уласная гісторыя і сёньняшні духовы крызыс заклікаюць Беларусь да хрысьціянскіх прынцыпаў, І ўрэшце, не дзяржава, а моцныя грамадзкія інстытуцыі — сям’я. інтэлігенцыя, царква — павінны навучаць простым словам і простым рэчам, на якіх трымаецца ўся краіна. Верыць у Бога. Жыць у праўдзе. Любіць Беларусь.

А інакш курс дзяржаўнай ідэалёгіі будзе вельмі, вельмі кароткім. Як пшык.