Спіс

Здалёк сіценскі інтэрнат нагадвае вялікую вясковую хату: доўгі драўляны барак з двума ўваходамі, па дзесяць вокнаў з кожнага боку. Збудаваны ў 1961-м, у год палёту Гагарына й хрушчоўскай грашовай рэформы, сьпярша ён прызначаўся для прыежджых работнікаў леспрамгасу; пазьней, за Машэравым, сюды пачалі засяляць «хімікаў».Здалёк сіценскі інтэрнат нагадвае вялікую вясковую хату: доўгі драўляны барак з двума ўваходамі, па дзесяць вокнаў з кожнага боку. Збудаваны ў 1961-м, у год палёту Гагарына й хрушчоўскай грашовай рэформы, сьпярша ён прызначаўся для прыежджых работнікаў леспрамгасу; пазьней, за Машэравым, сюды пачалі засяляць «хімікаў». Першы за 45 гадоў рамонт зрабілі толькі летась – надалі цывільны выгляд некалькім «хімічным» пакоям акурат перад маім прыездам – а начальства з аб’яднаньня, напалоханае чуткамі пра візыт нейкага важнага зэка зь Менску, завезла сюды раскошныя ложкі з уласнай мэблевай фабрыкі.

У нашай частцы інтэрнату чатыры пакоі. У адным жывуць майстрыца з мужам, у іншых двох – «хімікі», і адзін пакой зарэзэрваваны за міліцыянтамі, якія падчас падзеяў у Менску наладжваюць тут «ганаровую варту». Увогуле, міліцыянты – участковы, супрацоўнікі полацкага райаддзелу або ветрынскае спэцкамэндатуры – завітваюць у інтэрнат рэгулярна. Прычынаю таму, апроч менскіх, віцебскіх і замежных гасьцей, – нефармальны статус інтэрнату як тутэйшае «маліны». Вясковыя алькаголікі, беглыя «хімікі» й асобы бяз вызначанага месца жыхарства штовечар цягнуцца сюды, бо тут можна каўтнуць «максімкі» пад блатны шансон, (радзей) закусіць і нават, калі пашэнціць, пераначаваць на адным ложку зь якой-небудзь сіценскай прынцэсай.

Паколькі санвузел у інтэрнаце не прадугледжаны, шматлікія «госьці» нападпітку, як іх не выхоўвай, спраўляюць малую патрэбу проста з ганку або пад вокнамі (добра, што па вялікай хаця б адыходзяць за плот).

Узгадваю інтэрнаты, дзе даводзілася жыць раней. Рабочы ў Барані, пад Воршай, дзе бацькі з трыма дзецьмі туліліся ў адным пакойчыку. «Алімпіядныя» ў Наваполацку й Менску, дзе школьная эліта – выдатнікі! – дапаўшы да волі, жлукціла гарэлку й зацягвала пад гітару мацерныя песенькі. Студэнцкі на праспэкце Машэрава (калі ў ім у 70-х гадох мінулага стагодзьдзя жылі бацькі, гэта была яшчэ Паркавая; цяпер, калі жывуць нашыя наступнікі – Пераможцаў), дзе «аўганцы» увесь час біліся зь «юрыстамі», а потым прыяжджалі «географы» й укладвалі на падлогу ўсіх без разбору, улучна з камэндантам; дзе курсанты Акадэміі міліцыі ўначы трэніраваліся выносіць дзьверы, і калі ў пакоі аказваліся хлопцы – яны мусілі за свае грошы бегчы па гарэлку ў бліжэйшы «начнік», а калі дзяўчаты – піць ды гуляць да раніцы з будучымі ахоўнікамі правапарадку.

Узгадваю і думаю, што па-іншаму, пэўна, у інтэрнаце і не бывае. Не свая ж хата, у рэшце рэшт.

Каля паўмільёну насельнікаў Беларусі дагэтуль жыве ў інтэрнатах. А калі дадаць яшчэ й тых, хто здымае пакоі або кватэры… Тых, хто займае дзяржаўныя «квадратныя мэтры»… Дзясяткі тысячаў беларусаў усё сваё жыцьцё ад народзінаў да сьмерці пражываюць вось так, паміж агульнай кухняй і пропускам на вахце. Адсутнасьць уласнага дому – прычына многіх дзівосаў псыхалёгіі. Тыповыя насельнікі інтэрнату і да жыцьця ставяцца як да чарговага жытла, у якім пасьля іх застанецца хіба што пыл за спружынным ложкам ды пара пустых бутэлек.

Ды й сама цяперашняя Беларусь пасярод Эўропы штогод усё больш нагадвае сіценскі інтэрнат: вакол свойскія хаты, сады ды гароды, а тут – камуналка, камэндант замест гаспадара, праблемы, скандалы, міліцыя, і наведнікі – то які-небудзь мясцовы Іран, то тутэйшая Вэнэсуэла.

Апошні барак сацлягеру, кажучы моваю застою.

Ва ўсёй Эўропе ўласны дом – прадмет асаблівага гонару; у сучаснай жа Беларусі – найперш прадмет падазрэньняў (пачынаючы ад катэджаў за акружной дарогай і да дому Домаша). «Жыльёвае пытаньне» ў нас працягвае па-савецку разбураць, а не будаваць людзей.

Вось жыхарам беларускага інтэрнату Брусэль прапануе эўрарамонт. Гатовы зрабіць з бараку гатэль. Адно некалькі ўмоваў – прыбірацца ў хаце, не буяніць, перастаць хадзіць па патрэбе пад вокны – словам, паводзіць сябе, у эўрапейскім разуменьні, як дома. Ды для завадатараў сіценскага інтэрнацкага «парадку» і для цяперашняга рэжыму значна цікавейшае пытаньне – а ці будзе ў гэты гатэль, так сказаць, у належных аб’ёмах дастаўляцца з Расеі гаручае?..

І ўсё ж беларусы, якія ўжо даўно абжылі інтэрнат, ня хочуць заставацца жыць у інтэрнаце.

Беларусі патрэбен Дом.

А падмурак для ўтульнага Дома на дзесяць мільёнаў чалавек у цэнтры Эўропы – гэта нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі