Спіс

Бачыш трыццацігадовых хлопцаў, што ад гарэлкі, цыгарэтаў, цяжкое працы й безнадзейнасьці выдаюць на пэнсіянэраў; дваццаціпяцігадовых дзяўчат, ужо па‑старэчаму згорбленых ды зморшчаных, зь мяшкамі пад вачыма й невідушчым позіркам — і міжволі згадваеш, наколькі імкліва наступаюць на вёску тутэйшыя могілкі.Сітна старэе.

Старэе хутчэй, чым ідзе час.

Бачыш трыццацігадовых хлопцаў, што ад гарэлкі, цыгарэтаў, цяжкое працы й безнадзейнасьці выдаюць на пэнсіянэраў; дваццаціпяцігадовых дзяўчат, ужо па‑старэчаму згорбленых ды зморшчаных, зь мяшкамі пад вачыма й невідушчым позіркам — і міжволі згадваеш, наколькі імкліва наступаюць на вёску тутэйшыя могілкі.

У ціхім сонным Сітне ўсплёск сьвежасьці ды звонкасьці адзначаеца толькі двойчы ў дзень па буднях: дзеці ідуць у школу ды вяртаюцца. Невялікімі гурмамі, з такім неспадзяваным для вёскі сьмехам, такімі жывымі вачыма, у такіх нязвыкла стракатых вопратках ды з такімі заплечнікамі, быццам дэсантаваныя на невядомую плянэту касманаўты, яны пройдуць паўз інтэрнат, і адразу зразумееш, што яны жывуць ужо ў зусім іншым сьвеце.

Вучацца, дзякуючы беларусізацыі 1990‑х, на роднай мове; карыстаюцца інтэрнэтам ды DVD; яшчэ не сапсаваныя навакольнай апатыяй, «максімкам» ды ўсеагульнай хлусьнёй…

Шэрае Сітна й гэтыя фантастычныя хлопчыкі‑дзяўчаткі несумяшчальныя настолькі, што не дае спакою пытаньне: няўжо ў вёскі стане нуды ды млявасьці паглынуць гэткую звонкасьць‑сьвежасьць? Або: няўжо ў гэтых юных стварэньняў стане моцы зьмяніць змрочнае навакольле паводле сваіх уяўленьняў, свайго ладу, сваіх мараў?

Якраз гэты кантраст адразу прыгадваецца, калі чую пра суд над пяцьцю маладафронтаўцамі ў Менску. Вось ужо цэлы год рэжым усёй сваёй махінай — КДБ, МУС, пракуратура, АМАП — навальваецца на незарэгістраваны Малады фронт. І чым больш маладафронтаўцаў праходзіць праз рэпрэсіі — тым мацней адчуваньне бясьсільля агромністае сыстэмы перад трапяткім, яркім ды дзёрзкім юнацтвам.

Пасадзілі Артура Фінькевіча — МФ дружна выйшаў увесну 2006 г. на плошчу Каліноўскага. Дапыталі сто маладых у крымінальных справах па ўсёй краіне — узьнікла больш тузіну новых структураў па Беларусі, а дзясяткі хлопцаў ды дзяўчат падхапілі эстафэтную галадоўку пратэсту. Запраторылі на паўтара году ў «зону» Зьмітра Дашкевіча — і цяпер Дашкевіч глядзіць са сьценаў будынкаў усіх буйных гарадоў. Абвінавацілі Паўла Красоўскага ў забойствах, згвалтаваньнях ды тэрарызьме — і цяпер на сайце Маладога фронту штодня па 300 наведнікаў. Узялі штурмам Цэнтральную раду з трыццацьцю рэгіянальнымі кіраўнікамі — фірмовы маладафронтаўскі Дзень сьвятога Валянціна прайшоў «на ўра!». Новыя допыты й арышты перад 25 Сакавіка — а тысячы маладых зноў на вуліцах на Дзень Волі.

Вось яны, героі страшных сноў рэжыму: 19‑гадовы эвангельскі хрысьціянін Зьміцер Хведарук; ягоны раўналетак, ды‑джэй Адраджэньня і вернік, які кінуў праграму Каліноўскага, каб быць разам зь сябрамі, Барыс Гарэцкі; гэткі ж дзевятнаццацігадовы праграммайстар, студэнт‑філёляг Аляксей Янушэўскі; 22‑гадовы рабочы Алег Корбан і — 16‑гадовая пераможца школьных алімпіядаў Наста Палажанка.

Тое, што напісана на саколках у гэтых маладзёнаў, калі яны выходзяць на Плошчу ці пратэстуюць ля судоў, палохае ўладу найбольш: «Малады фронт не спыніць!»

Дзесяць гадоў таму спрабавалі спыніць паўтарагадовай адседкай маладафронтаўца Аляксея Шыдлоўскага. І што? Прозьвішча Аляксея Шыдлоўскага рэгулярна зьяўляецца ў сьпісах затрыманых за графіці, улёткі ды ўдзел у акцыях. Сфабрыкавалі жудасныя абвінавачаньні, аж да пагрозы сьмерці, супраць Паўла Красоўскага. Вынік? Красоўскі зноў у першых шэрагах. Колькі ўжо разоў спынялі 16‑гадовага Івана Шылу — а салігорскі Малады фронт абуджае горад і цяпер. Запхнулі ў вар’ятню Крысьціну Шацікаву, якая падчас суду над Дашкевічам на знак салідарнасьці далучылася да МФ — і цяпер ня ведаюць, куды дзець вочы ад ганьбы самі.

…Калі выняць зь сіценскага быцьця школьны шпацыр, застанецца адчуваньне поўнае паразы. Моваю Галівуду — так сугучны тутуэйшым лужынам татальны «loose». Пячатка паразы на ўсім: на недагледжаных, захламленых хатах, на дабітым абсталяваньні леспрамгасу, што не абнаўлялася з 1961 г, і, што самае страшнае, параза чытаецца ў вачох.

Трэба падЫхаць усяго некалькі дзён сіценскім паветрам, каб зрабілася ясна, чаму афіцыйная прапаганда так стараецца разьдзьмуць міт пра перамогу. Дзень Перамогі. Праспэкт Пераможцаў. Спартовыя перамогі. Аднак нават тут афіцыёз вымушаны абапірацца на моладзь.

Ксюша Сітнік ды Андрэй Кунец невыпадкова займаюць першыя месцы на дзіцячай «Эўравізіі», тымчасам як «дарослыя» церпяць крах. Ня трэба зьдзіўляцца, што ў фінале маладзёвага футбольнага чэмпіянату Эўропы беларусы — сярод лідэраў, а Сяргей Ляховіч змагаецца за сусветнае чэмпіёнства ў боксе. Зусім нездарма героі нашага часу — юнакі ды дзяўчаты. У Беларусі падымаецца пакаленьне, народжанае перамагаць.

Насамрэч у беларускай перамогі — пільныя вочы Зьмітра Хведарука, моцныя рукі Барыса Гарэцкага, высокі лоб Алега Корбана, волевае падбародзьдзе Аляксея Янушэўскага й мілае, але патрабавальнае аблічча Насты Палажанкі. Неўзабаве мы ўбачым іх на трыюмфальнай маніфэстацыі, дзе абвесьцяць Новую Беларусь.

Пакуль затрыманьні, ператрусы, крымінальныя справы. Сьцягі, улёткі ды малітвы. Герояў гартуе змаганьне.

Але яны вераць — а значыць, могуць і перамогуць.

«Бо кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьвет, і гэтая перамога, якая перамагла сьвет, — вера нашая» (І Яна 5:4).

Такіх — не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Прыйдзіце на суд — і вы ўбачыце пераможнае пакаленьне нацыянальнага абуджэньня.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі