Спіс

Штогод у другой палове чэрвеня ў сіценскім леспрамгасе пачынаюцца павальныя звальненьні – з уласнага жаданьня. Чым далей у лета, тым болей вяскоўцаў прыгадваюць колішнія вытворчыя крыўды, выбухаюць ад наймалейшае іскры, выказваюць начальству ўсё, што намножылася за цэлы год, ляпаюць на стол заявы – і сыходзяць у лес.Штогод у другой палове чэрвеня ў сіценскім леспрамгасе пачынаюцца павальныя звальненьні – з уласнага жаданьня. Чым далей у лета, тым болей вяскоўцаў прыгадваюць колішнія вытворчыя крыўды, выбухаюць ад наймалейшае іскры, выказваюць начальству ўсё, што намножылася за цэлы год, ляпаюць на стол заявы – і сыходзяць у лес.

Не падумайце, гэта не сэзоннае абвастрэньне псыхічных хваробаў і не эфэкт «максімкі». Гэта цьвёрды разьлік. За адзін дзень у ягадах сіценцы могуць зарабіць столькі ж, колькі за месяц працы на эстакадзе. Таму, як толькі лес запаўняецца пахам сакаўных этэраў, вёска дружна выдыхае: «Дачакаліся!..»

Сёлета, прыкладам, чарніцы прымаюць па 5 тысячаў за кіляграм, а для тутэйшага ягадніка, ды яшчэ ўзброенага «машынкай» (няхітрае прыстасаваньне на ўзор бляшанае пяцярні), сабраць за сьветлавы дзень 20–25 кіляграмаў – як той казаў, справа тэхнікі.
І вось зранку вёска, не зважаючы на сьпёку, дождж, аваднёў, камароў, бярэ плеценыя кашы ды плястмасавыя вёдры і збрыдае ў лес. Нават тыя, хто застаўся працаваць у Алёшчы, пасьля зьмены дабіраюцца да Сітна пешкі з «тарачкай» ды цягнуць з сабою колькі кілё тых чарніцаў. За пару месяцаў ягаднага сэзону можна зрабіць бізнэс.

Але ў большасьці сіценцаў ідэі намнажэньня капіталу выклікаюць клясавую агіду – яны аддаюць перавагу натуральнаму абмену й жывуць адным днём. У крамах ці на «кропках», дзе прымаюць ягаду, вядро чарніцаў мяняецца на блёк цыгарэтаў, 2 бутэлькі «віна» або «паўтарашку» «максіма» ды сякую-такую закусь – і ўжо нараніцу балючая галава, галодны страўнік і пустыя кішэні зноў гоняць небараку ў гушчары.

У лесе сіценцы арыентуюцца выдатна. Паходы пешкі па 15–20 км тут – звыклая справа; часьцяком ходзяць «Расею чысьціць» – за межавую просеку, дзе люду менш, а ягады большыя, і, як праўдзівыя партызаны, імкнуцца выперадзіць суседзяў-вяскоўцаў у запаветных месцах.

Зрэшты, багацьця сіценскіх лясоў хапае на ўсіх. Сотні вяскоўцаў, дзясяткі прыежджых, што дэсантуюцца з кожнага полацкага дызэля, нават віцебскія ды сталічныя ягаднікі на машынах распушчаюцца ў велізарных масівах бяз знаку. Чарніцы ды журнавіны тут зьбіраюць у прамысловых маштабах; вядро брусьніцаў можна набраць проста каля сваёй хаты; у малінах раз-пораз бачаць мядзьведзя. Але, як павялося ў нас з калгасных часоў, дзе Божая шчодрасьць, там чалавечае марнатраўства. Што ягады, што грыбы, што кветкі – выбіраюць па-барбарску. Лісічкі грабуць з карэньнем ды мохам – каб ворагу нават грыбніцы не засталося. Тыя чарнічныя кусьцікі, якія жывуць да 300 гадоў і, можа, бачылі Касьцюшку ды паўстанцаў Каліноўскага, абскубаюць «машынкамі», а потым наракаюць: нешта ягада штогод драбнее…

Букецік веснавых пралесак ці ландышаў, за які ў Менску ахвотна аддадуць 1,5–3 тысячы, выдзіраецца дзе-небудзь на палянцы пад такім вось Сітнам; ахапкамі загружаюцца цэлыя мікрааўтобусы. Калі дарогаю ня сцапаюць полацкія «зялёныя», 300–400 «зялёных» амэрыканскіх гарантавана.

І ўсё ж самы выгадны бізнэс у Сітне-сіці – саленьне лісічак. Звычайна кошты на лісічку вагаюцца ад 3 да 8 тысячаў за кіляграм. Але калі іх не здаваць адразу, а саліць і прычакаць Калядаў – тады сюды заяжджаюць нямецкія нарыхтоўшчыкі – запасьлівы гаспадар можа атрымаць 10–15 эўра за кілё. Бывае, за сэзон сіценская сям’я зьбярэ да тоны лісічак. Вось і лічыце.

Адзінае зьдзіўляе: як толькі людзі прымудраюцца прапіваць такую прорву грошай?

Хто ж зарабляе на сіценскіх грыбах, ягадах? У першую чаргу – скупшчыкі. Аб’яднаныя ў канкурэнтныя сеткі (прыватная фірма з Расонаў, Полацкая райспажыўкаапэрацыя, «гастралёры» з Расеі, мясцовыя нелегальныя гандляры, якія разам зь ягадамі займаюцца адначасна і цыгарэтамі, і алькаголем), яны выграбаюць тутэйшае багацьце, зазвычай мінаючы дзяржаўны бюджэт. У разгар сэзону адно толькі Сітна здае больш за тону чарніцаў штодня, Алёшча – паўтоны. А гэта ж толькі чарніцы. Толькі траціна сельсавету. А сельсаветаў у нас у Беларусі болей за тры тысячы…

Гэта на першы погляд можа падацца, што ягадна-грыбная тэма – так, летняя забаўка. Насамрэч зьбіраньне грыбоў ды ягадаў – канкурэнтная перавага Беларусі перад суседзямі ды важкі артыкул даходу для мясцовага бюджэту з эўрапейскім самакіраваньнем. Калі 15–20% прыбытку скупшчыкаў пералічваць у сіценскую ўправу – будуць сродкі і на экалёгію, і на разьвіцьцё.

…Вы спытаеце, якая ж высокая мараль можа высноўвацца з такое прыземленае, нават падножнае тэмы?

Ашчаджаць дар тварэньня, даручаны нам разам зь зямлёю, і бачыць Боскі цуд у звыклым, чаго не заўважаем, чым грэбуем, – адна з самых яскравых прыкметаў нацыянальнага абуджэньня.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі