Спіс

Бо Беларусь атрымала незалежнасьць ня дзеля таго, каб быць калёніяй-пасяленьнем на 10 мільёнаў асуджаных да абмежаваньня волі.Афіцыйна Малое Сітна – калёнія-пасяленьне пры Ветрынскай спэцкамэндатуры №15. Межамі калёніі лічацца межы вёскі, і пакідаць іх без распараджэньня начальніка камэндатуры забаронена: парушэньне рэжыму. Такім чынам, купацца ў бліжэйшым возеры, лавіць рыбу або зьбіраць у лесе грыбы ды ягады «хімікі» могуць толькі пад пагрозай арт.415 Крымінальнага кодэксу: замена «абмежаваньня волі» на пазбаўленьне волі («зону» або калёнію агульнага рэжыму).

«Хімічных» спэцкамэндатураў у Беларусі больш як паўсотні. У кожнай зь іх па некалькі працоўных філіяў. Гэтак, кантынгент Ветрына, апроч Сітна, могуць адпраўляць у калгас у вёсцы Нача, на склады ў Вітаржы або на абслугоўваньне «зоны» ў Наваполацку. Калі прыглядзецца, уся Беларусь аблытаная сеткай «калёніяў-пасяленьняў» – і сама паціху ператвараецца ў адну вялікую калёнію.

«Хімікі» трапляюць сюды за тое, да чаго ў нас дапускаецца бальшыня насельніцтва. Бытавыя п’янкі з распусканьнем рук, нявыплата алімэнтаў, пашкоджаньне маёмасьці ці неасьцярожнае прычыненьне шкоды чалавеку. Калі строга (як у Эўропе ці ЗША) датрымлівацца закону, у калёніях-пасяленьнях мусяць пастаянна знаходзіцца некалькі мільёнаў беларусаў. Гэткі мэханізм працуе на ўладу. Нязгодныя з палітыкай дзяржавы баяцца пераступіць пэўныя межы (адкрыта выказацца, паставіць подпіс, узяць удзел у маніфэстацыі), бо асабіста ім гэта пагражае «ўзмацненьнем рэжыму». Калёнія рабскага, генэтычнага саўковага страху, гэткі невялікі свойскі архіпэляг ГУЛАГ, займае ладную частку душы сярэдняга беларуса. Увогуле, каляніяльная сьвядомасьць – спадчына дзьвюхсотгадовага панаваньня тут расейскага імпэрыялізму. Вяскоўцы ў Сітне, дый гараджане ў Віцебску ці Менску дагэтуль жывуць як не на сваёй зямлі, і задавальняюцца зьбіральніцтвам, дробным крадзяжом ды спажывецтвам – быццам чорныя тубыльцы, вывезеныя кудысьці на пасяленьне. У стане пастаяннага страху пакараньня прасьвядомасьць лёгка выцясьняецца масавай крымінальнай сьвядомасьцю. І мы прызвычайваемся. Звычайны страх. Звычайны прэзыдэнт. Звычайны рэжым.

Між тым, калёнія пашыраецца. Паводле колькасьці вязьняў на душу насельніцтва Беларусь у сьвеце саступае ўжо толькі Расеі ды Амэрыцы. А дзяржава вынаходзіць усё новыя віды крымінальна караных дзеяньняў.

Міхаіл Марыніч адседзеў у турме за тое, што прыняў у падарунак ад пасольства ЗША некалькі кампутараў.
Сяргей Скрабец сядзіць дагэтуль, бо калісьці быў вылучыўся ў прэзыдэнты.

Андрэй Клімаў – на «хіміі» за тое, што заклікаў людзей адсьвяткаваць Дзень Волі й выйшаў на плошчу з мэгафонам.

Мікалай Статкевіч – там жа: не паверыў афіцыйным вынікам рэфэрэндуму.

Аляксандар Казулін адбывае 5,5 году калёніі, бо нагаварыў па тэлевізіі замнога праўды й разьбіў шкло на партрэце Лукашэнкі.

Артур Фінькевіч – у спэцкамэндатуры за надпіс «Мы хочам новага!».

Вячаслаў Сіўчык – пад «крыміналкай», бо пад ягоным кіраўніцтвам у намётавым гарадку на плошчы Каліноўскага не аказалася ані выбухоўкі, ані гарэлкі, ані наркотыкаў, ані нават дохлых пацукоў.

Мікалай Аўтуховіч – у ізалятары: сумленна займаўся бізнэсам.

Мікалай Астрэйка, Цімох Дранчук, Эніра Браніцкая й Аляксандар Шалайка зьняволеныя за ўдзел у «незарэгістраванай арганізацыі», зарэгістраваць якую ў законным парадку не дазволіла сама дзяржава.
Цяпер суду за тое ж самае чакаюць маладафронтаўцы – а БТ на ўсялякі выпадак распавядае пэнсіянэрам, што насамрэч у летніках з дапамогаю «аўганцаў» «МФ» рыхтуе баевікоў.

Працэсы паказальныя. Больш за тое, паказальна абсурдныя. Маўляў, было б за што саджаць – увогуле б забілі.

І люд баіцца.

Што ж можна супрацьпаставіць страху?

Толькі веру. Вера зьнішчае страх.

Тыя, каму Бог прадугледзеў прайсьці празь зьняволеньне, павінныя памятаць словы Бібліі: «Зь вялікай радасьцю прымайце, браты мае, калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні, ведаючы, што выпрабаваньне вашай веры робіцца цярплівасьцю, а цярплівасьць павінна мець дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалыя ва ўсёй паўнаце, безь ніякай пахібы» (Якуба 1:2–4).

Адбыцьцё сутак у спэцпрымальніках, месяцаў у ізалятарах, гадоў на «хіміі» ці ў турме кшталтуе ды гартуе змагароў. Дае час на роздум, грунтоўную адукацыю, духовае ўдасканальваньне. Паверце, дарагія Аляксандар і Артур, Цімох і Мікалай, Сяргей і Андрэй – Госпад Бог лепш за ўсіх ведае, дзе нам у гэты момант трэба быць. І ў вырашальную хвіліну, калі Беларусі спатрэбяцца найвялікшая цьвёрдасьць, бязьмежнае трываньне, рэдкая адвага – гэты гарт дасьць плён, і мы зробімся кропкамі апірышча для рычага, што пераверне краіну.

«Шчасьлівыя тыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае!» (Мацьвея 5:10).

Што ж да спробаў запалохаць судзілішчамі ўвесь народ… Беларусам няма чаго баяцца. Насамрэч, калёнія звычайнага рэжыму – у галовах. Як і ў выпадку зь Сітнам, мяжа забароны ўмоўная. Зямля беларуская. Людзі нашыя. Параза рэжыму непазьбежная. Калі зразумець гэта, страх проста зьнікае.

Бо Беларусь атрымала незалежнасьць ня дзеля таго, каб быць калёніяй-пасяленьнем на 10 мільёнаў асуджаных да абмежаваньня волі. Божая воля для сучаснае Беларусі – гэта нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі