Спіс

Усе клічуць яго Камэндантам. Зрэдчасу пачуеш – «Цімафеіч», а так усё Камэндант ды Камэндант. Такое ўражаньне, што сапраўднага ягонага прозьвішча ў Алёшчы ня ведае ніхто. Калі ж запытаесься, ён уважліва прасьвідруе цябе пільным позіркам празрыста-шэрых вачэй з прымружанага змаршчыньня: «А навошта табе?»Усе клічуць яго Камэндантам. Зрэдчасу пачуеш – «Цімафеіч», а так усё Камэндант ды Камэндант. Такое ўражаньне, што сапраўднага ягонага прозьвішча ў Алёшчы ня ведае ніхто. Калі ж запытаесься, ён уважліва прасьвідруе цябе пільным позіркам празрыста-шэрых вачэй з прымружанага змаршчыньня: «А навошта табе?»

Камэндант так і размаўляе – задае пытаньне й пранізьліва ўзіраецца, маўляў, я цябе наскрозь бачу. Ён амаль ніколі не падвышае голасу й ня лезе ў парожнія гутаркі. Трымаецца наводдаль. Назірае.

Камэндант, прынамсі афіцыйна, не зьвязаны ані са спэцкамэндатурай у Ветрына, ані з камэнданткай інтэрнату (хаця, пагадзецеся, замнога тут камэндантаў) і няўлоўна нагадвае хіба камандантэ Фідэля. Цімафеіч, праўда, маладзейшы, яму мо пад 65, і без барады, але вось гэты позірк, пільны й крыху шалёны, гэтая вайсковая пастава й манера пытаць суразмоўніка іх дужа прыпадабняе.

Ну і, вядома. Погляды.

Камэндант лічыць, што ён сумленна пражыў жыцьцё, служыў Радзіме, ахоўваючы зэкаў у «зоне» ў 1970–1980-я. Шчыра не даўмеецца, калі Сталіна назавуць тыранам, і скажа, што сёньняшняя ўлада слабаватая – «разбаўтаўся народ».

Чым займаецца Камэндант у Алёшчы, наўрад ці хто скажа пэўна. «Парадак наводзіць», – пацісьне плячыма брыгадзір. Нейкі час ён вастрыў сякеры, правіў вілы, рыдлёўкі й кручкі для адкаткі. Але як што снадзіва на эстакадзе ўвесь час кралі ды прапівалі (нат не заставалася чаго вастрыць і рамантаваць) – ён кінуў гэты занятак ды перабраўся за эстакаду, куды кранамі ў вялізныя горы адносяць вецьце ды сьмецьце.

І пачаў паліць вогнішчы.

Калі Камэндант утылізуе тое вецьце – усю Алёшчу, бы туманам, зацягвае дымам. Яловае гольле разгараецца, дае полымя на некалькі мэтраў і час ад часу трэскае агромністымі фаервэркамі – тады здаецца, што за эстакадай прарвала жарало невядомага вулькана.

Сам са Смаленшчыны, у 1960-х Цімафеіч скончыў школу; адслужыўшы на Ўрале, застаўся наглядчыкам у тамтэйшай калёніі, і з часам вырас да загадчыка ўчастку, дзе адбывала пакараньне 2,5 тысячы зэкаў. Выйшаў на пэнсію, пасяліўся у Алёшчы, і з тых пор ягоная прывідна-шэрая постаць за эстакадай – неад’емная частка тутэйшага краявіду.

«Бачыш, які развал? – ківае Камэндант на алёшчынскі склад, дзе некалькі п’яных рабочых ужо каторую гадзіну «перакурваюць». – А ведаеш, чаму? – і не даючы сказаць чаму, адказвае сам. – Бо вашая дэмакратыя добрая ў іншым месцы. А нашаму чалавеку трэба пуга. Так-так, не матляй галавой, пуга. І страх сьмерці. Інакш працаваць ня будуць».

Камэндант спрытна цыркае сьлінай, уладным рухам рукі спыняе мае пярэчаньні й працягвае: «Галоўнае – абнесьці тэрыторыю калючым дротам. Стралкоў на вышкі. Страх сьмерці патрэбны, разумееш? Тады ты кантралюеш сытуацыю. А там, унутры, ужо справа тэхнікі. Падзяліць, каб не групаваліся самі, дзесьці пасварыць, асьведаміцеляў там… І парадак».

«Ага, парадак, – не вытрымлівае хтосьці з рабочых, – такім, як ты, дай волю, вы ўсю Беларусь па пэрымэтры абгародзіце».

Мне згадаліся гэтыя словы Камэнданта, калі пасьля выпадку зь сіратою Вікцяй Мароз, навучэнкай Вялейскага інтэрнату, сотням беларускіх дзетак было забаронена выяжджаць на аздараўленьне ў Італію.

Тая ж прамова Камэнданта пра страх сьмерці ўзьнікла ў памяці, калі аднаго зь лідэраў «Маладога фронту», Паўла Красоўскага, арыштавалі паводле падазрэньняў ва ўчыненьні віцебскіх выбухаў (маўляў, падобны да фатаробата): згодна з гэтым артыкулам Крымінальнага кодэксу ўжо можна асудзіць да пакараньня сьмерцю. Баючыся размаху маладафронтаўскай справы й сьведкаў салідарнасьці на судзе, рэжым падае сыгнал сапраўдным злачынцам, якіх так і не знайшлі: «Узрывайце далей – замест вас пасадзім палітычных!»

Вялізная постаць Камэнданта вырастае цяпер па-над сотнямі менскіх галадоўнікаў-хрысьціянаў з царквы «Новае Жыцьцё», якіх пазбаўляюць іхняга дому малітвы.

Але хрысьціяне не баяцца сьмерці. Яны баяцца толькі Бога, Які ўладны і над сьмерцю, і над жыцьцём. «Новае Жыцьцё» – назва тут зусім не выпадковая. Вось чаму страх сьмерці не ўратаваў ад краху ані Рымскую імпэрыю, ані Трэці Райх, ані Савецкі Саюз. Былі тыя, хто не баяўся сьмерці – і гэта азначала, што калючы дрот, стральцы на вышках і нават камэнданты бясьсільныя.

Для Цімафеіча такое непамысна.

А хрысьціяне й маладафронтаўцы ведаюць: працаваць, падтрымліваць парадак і жыць шчасьліва беларусам дасьць ня страх сьмерці, а нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі