Спіс

Рэальны ж плян разьвіцьця вытворчасьці й павышэньня заробкаў у Алешчы — не ўстаноўка чарговае планкі на якім-небудзь сэлектары ў Менску, а прыватызацыя й мадэрнізацыя ўсёй лясной гаспадаркі.У дзень выдачы заробку ў Алешчы пачынаюцца крытычныя дні. Люд незадаволена бурчыць, атрымаўшы так званыя «разьліковыя лісткі», у якіх бухгальтэрыя расьпісвае кожнаму налічэньні й выдаткі за месяц. Сумневу падвяргаецца як сыстэма падлікаў у цэлым, так і правілы арытмэтыкі ў прыватнасьці: «Дзе мае начныя за другую зьмену?», «Мабыць, сталоўка нешта хімічыць з прадуктамі», «Ніяк не зразумею, чаго яны акруглялі: у слупок ня сходзіцца» — як мурашнік, гудзе лесапункт. Затым, памусоліўшы ў руках колькі каляровых паперак, народ пераходзіць ад матэматычных і тэхналягічных аспэктаў да сацыяльна-эканамічных: «Ды як за гэта можна жыць?», «І мы месяц укалваем за тыя капейкі?!.»

Кіпеньне абуранага розуму завяршаецца рэвалюцыйнымі, ужо цалкам палітычнымі высновамі: «Паша, тэлефануй карэспандэнтам!», «З такімі заробкамі лепш у апазыцыю». І, нарэшце: «Усё. Галасуем за Мілінкевіча!»

Праўда, назаўтра — і на бліжэйшы тыдзень — народ сыходзіць у запой.

Зарабляюць тут мала. За верасень мне налічылі 120943 рублі, адмінусавалі падаткі й харчаваньне ў сталоўцы і выдалі на рукі 71 тысячу. Дзякуй богу, дапамагаюць наведнікі й праваабаронцы — інакш хапала б адно на хлеб і малако. А большасьць алешчынцаў ды маласіценцаў так і жывуць — на 30—50 даляраў штомесяц. Палова хлопцаў з Полацкай службы занятасьці, што купіліся на тамтэйшыя абяцанкі заробкаў «ад 400 тысяч», пасьля першага разьліку звольніліся, астатнія засталіся, бо не спадзяюцца знайсьці на Полаччыне што лепшае. Лукашэнкавы 250 даляраў тут атрымліваюць хіба што вадзіцелі лесавозаў ды начальства.

У апошняга на ўсе бурчаньні й пратэсты адказ адзін: «Не выконваеце плян! Дасьцё 120 кубоў за суткі — будзе вам добры заробак. А так — ані».

Калі казаць шчыра, выканаць 120-кубовы сутачны плян цягам месяца для Алешчы практычна нерэальна. Штодня ламаюцца краны або транспартэрная стужка, напіваецца раскрыжоўшчык або кранаўшчык — і праца становіцца. У Полацку пра гэта ведаюць, але па-ранейшаму трымаюць перад носам у лесапункту моркаўку-плян: «Дасі кубы — заробіш». Плян у Алешчы — яўная прымета камандна-адміністрацыйнай эканомікі. «Дзяржава робіць выгляд, што нам плаціць, — мы робім выгляд, што працуем». Завезьці б усіх абаронцаў плянавае гаспадаркі сюды ды тыцнуць пысай у гэты разьвіты сацыялізм!

Паводле накладных, гружаны тутэйшымі хваёвымі шпаламі самазвал — гэта 1,8 млн рублёў. За дзень працы на алешчынскім тартаку (пакуль яго не спалілі) тры чалавекі пілавалі па некалькі самазвалаў. Між тым супольны месячны заробак больш чым трыццаці працаўнікоў алешчынскага Ніжняга складу — мільёнаў пяць. «Працуем на золаце, а атрымліваем капейкі», — абураюцца людзі. Хто ж распараджаецца грашыма?

Фармальна «Полацаклес» — адкрытае акцыянэрнае таварыства. 43% акцый належаць працоўнаму калектыву, 57% — дзяржаве.

— 43% — доля немаленькая. Усталі б на сходзе акцыянэраў ды заявілі свае правы, — кажу рабочым, але ў адказ чую караценькае ды вычарпальнае: «Ну-ну». Усе разумеюць, што аб’яднаньне, як і ў савецкія часы, — усяго толькі ніжні паверх у дзяржаўнай індустрыяльнай герархіі, а дадатак «ААТ» — фігавы лісток.

Увогуле, гэты эканамічны абсурд зь бессаромнай высечкай і вывазам драўніны, заробкамі на ўзроўні афрыканскіх краін і цыркам «рыначнага сацыялізму» глядзіцца недарэчна, як хвоя зь фігавым лісьцем.

Рэальны ж плян разьвіцьця вытворчасьці й павышэньня заробкаў у Алешчы — не ўстаноўка чарговае планкі на якім-небудзь сэлектары ў Менску, а прыватызацыя й мадэрнізацыя ўсёй лясной гаспадаркі. Хай «Полацаклес» канкуруе зь «Віцебсклесам» і «Пінскдрэвам», а бізнэсоўцы з Наваполацку наладжваюць у Алешчы зборку драўляных домікаў на продаж. Толькі тады, за сапраўдным гаспадаром, люд будзе і даражыць працоўным месцам, і працаваць як сьлед.

Дзеля гэтага ў 2006-м трэба перамагаць.

[5 лістапада 2005]
Павал Севярынец, Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі