Спіс

Выхад у лясную дзялянку — нібы першыя кадры з блёкбастэру «Глядыятар». Надзяваеш каску, быццам шлем, распраўляеш плечы ў зімовай амуніцыі, у руках баявая сякера, за сьпінай ляскат брані (гусенічны трактар) — і пад ціхі сьнег спускаесься да яловага ўзьлеску, дзе ў гушчары цябе пільнуе пагрозьлівая цемра.Выхад у лясную дзялянку — нібы першыя кадры з блёкбастэру «Глядыятар». Надзяваеш каску, быццам шлем, распраўляеш плечы ў зімовай амуніцыі, у руках баявая сякера, за сьпінай ляскат брані (гусенічны трактар) — і пад ціхі сьнег спускаесься да яловага ўзьлеску, дзе ў гушчары цябе пільнуе пагрозьлівая цемра.

Тут, у беларускім партызанскім лесе, ты можаш адчуць сябе дружыньнікам князя Ўсяслава, можаш — ваяром Вітаўта, можаш — селянінам з Іванску, які ў 1564-м пад Чашнікамі засёк маскоўскага ваяводу Шуйскага, можаш — паўстанцам Каліноўскага… Ты ўрубаесься ў гушчыню зваленых дрэваў, сячэш сучкі ды верхавіны, ажно да праўдзівага ваяўнічага ражу, крышыш ворага ў капусту… І раптам ачомваесься: гэтак жа сьпехам, сьціснуўшы зубы, мы абсякалі гольле з паваленых дрэваў у Курапатах, уначы пасьля атакі спэцназу. Ставілі новыя крыжы замест раструшчаных бульдозэрамі.

Тыя з маладых абаронцаў, хто пазьбег арышту падчас сутычак ды аблавы, сабраліся тады ля разбураных амонаўцамі намётаў. Некаторыя адчайна крычалі: «Да зброі! За сякеры — і на амон!..» Хрысьціяне настаялі: ставіць наноў крыжы і станавіцца самім.

Усю ноч мы абчэсвалі ствалы, секлі на папярэчыны, зьбівалі ў крыжы, перавязвалі вяроўкамі, капалі ямы… Ох, і цяжка было падымаць тыя крыжы! Нараніцу і будаўнікоў, і тэлевізійнікаў, і амон сустракалі дзясяткі новых крыжоў і жывы ланцуг абаронцаў. Сячэш з пляча, адвальваеш убок гольле, якое сьцябае па твары, прарубаесься далей — і згадваеш байцоў-маладафронтаўцаў, якія былі тады, у курапацкім хвойніку, поплеч — стаялі з крыжамі, сядзелі ў намёце, цясьніліся на нарах — а цяпер пад «крыміналкамі».

Артура Фінькевіча, які падчас кампаніі «Беларусь — у Эўропу!» аб’езьдзіў з агітацыяй дзясяткі мястэчак ды вёсак, пасьля вулічных акцыяў правёў на «сутках» больш 4-х месяцаў, а цяпер на Валадарцы, дзе за надпіс «Мы хочам новага!» можа атрымаць да шасьці гадоў.

Зьмітра Касьпяровіча, які яшчэ 16-гадовым хлопчыкам пратрымаўся рэкордныя 22 кілямэтры на прабегу за свабоду Шыдлоўскага й Лабковіча, якому пару гадоў таму міліцыянты адбілі рукі й ногі за «Горад — наш!» на Залатой Горцы, які цяпер у ізалятары.

Паўлюка Красоўскага, які вывозіў з Жодзіна па дваццаць-трыццаць маладафронтаўцаў на кожную буйную менскую маніфэстацыю, чакае суду за «зьнявагу дзяржаўных асобаў…».

Сячэш і сячэш, да зьнямогі, да апошняга сучка, каб пазбавіць думкі ад другаснага, лішняга і пакінуць толькі стрыжань, ствол… Загатоўку для агромністага крыжа.

Усе яны ставілі курапацкія крыжы й станавіліся перад будаўнічай тэхнікай, выдатна ўсьведамляючы, што такое бульдозэры й дубінкі. Але яны верылі, што Бог ня дасьць сьвятыню на глум. І крыжы былі адноўленыя. Курапаты захаваліся. Паўсьвету ўбачыла, што Беларусь жыве. Бо крыж зьнішчыць немагчыма. Крыж — гэта сымбаль дабра, якое трыюмфуе ня гвалтам, але духам. Сымбаль Хрыста, Чый сьцяг мы нясём як знак Адраджэньня. Сымбаль Бога, Які прыняў пакуту за ўсіх людзей — і перамог.

Ніхто з гэтых хлопцаў ня ўзяўся за каменьні ды заточкі на дэманстрацыях, хаця з кожнага зьдзекаваліся, зьбівалі, арыштоўвалі. Ніхто не пайшоў вывучаць «энцыкляпэдыю тэрарыста», хаця дзе-небудзь на Ўсходзе паліцэйскія ўчасткі высадзілі б у паветра за куды меншыя «подзьвігі», чым у нашага АМОНу. Ніводзін не пачаў рыхтавацца ў снайпэры, хаця ў гэтых загартаваных хлопцаў рука цьвёрдая й вока пільнае. Яны ўзялі іншы прыцэл: кожны зь іх узваліў на плечы свой крыж.

У бітве за Беларусь, якая разгарнулася на мяжы тысячагодзьдзяў ад нараджэньня Хрыста, мы прынцыпова выбралі шлях ахвярнага змаганьня. Ня зброяй. Словам. Сьцягам. Крыжам. Негвалтоўны, аксамітны шлях.

Дабро ў супрацьстаяньні са злом заўжды перамагае. Рана ці позна. Але перамога не даецца лёгка. Таму і глядзець на яе мы мусім не праз оптыку снайпэрскай стрэльбы, а праз прыцэл крыжа.

Перад вулічнымі маніфэстацыямі ня трэба ўяўляць сябе глядыятарам. Прыпадабняйцеся Хрысту. Не бярыце з сабой ані арматуры, ані камянёў. Вазьміце веру і мужнасьць у сэрцы. Ня бойцеся — бо «даў нам Бог духа ня страху, але сілы, любові й мудрасьці» (ІІ да Цімафея 1:7). Рыхтуйцеся! У нашым крыжовым прыцэле — 19 сакавіка.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі