Спіс

Новаму майстру, «маладому спэцыялісту», хлопцу са Стаўпеччыны, прысланаму ў леспрамгас паводле разьмеркаваньня зь Менскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту яшчэ ўвосень мінулага году, Сітна нанесла ўдар з ходу – і пад дых. «Як цябе клічуць?» – працягваючы руку, абыякава запытаў брыгадзір. «Максім», – адказаў хлопец, нічога не падазраючы. «Як-як?» – брыгада стаіла дыханьне. «Ну, Макс… Максімка…»Новаму майстру, «маладому спэцыялісту», хлопцу са Стаўпеччыны, прысланаму ў леспрамгас паводле разьмеркаваньня зь Менскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту яшчэ ўвосень мінулага году, Сітна нанесла ўдар з ходу – і пад дых. «Як цябе клічуць?» – працягваючы руку, абыякава запытаў брыгадзір. «Максім», – адказаў хлопец, нічога не падазраючы. «Як-як?» – брыгада стаіла дыханьне. «Ну, Макс… Максімка…»

Мужыкі выбухнулі рогатам, жанчыны захіхікалі. Назаўтра начальнік, адмыслова прыехаўшы на працу, распарадзіўся: новага майстра называць толькі па-бацьку – Міхалыч.

Сьпярша мне ніяк не ўдавалася ўцяміць, чаму леспрамгасаўскае начальства гэтак упарта дамагаецца, каб з «Полацаклесу» прысылалі тых «маладых спэцыялістаў». Можа, каб умацаваць і мадэрнізаваць вытворчасьць? Але сам лад вядзеньня гаспадаркі пераконваў у адваротным. Можа, спрацоўвала, так сказаць, адвечнае чалавечае імкненьне перадаваць свой досьвед новаму пакаленьню?.. Але выпускнікоў толкам нават не стажыравалі. Можа, спадзяваліся, што хтосьці з маладых, поўных сілаў і жаданьня, пацягне гэтую дабітую вытворчасьць на сабе?.. Але ніякай прасторы для дзеяньняў, а тым больш ініцыятывы новенькім тут ніколі не давалі. Звычайна іх адразу ставілі на адказны ўчастак і пачыналі лупіць тры скуры за ўсё, што маладыя ведалі й ня ведалі.

Максіма… выбачаюся, Міхалыча мы бачылі штодня ва ўсё больш змрочным настроі. Яго зрабілі «скрайнім» па адпраўцы вагонаў зь лесам, цяпер усе шышкі за няякасную расьпілоўку ды сартаваньне дрэва, хібы пагрузкі й затрымкі паставак, натуральна, валіліся на яго. Некалькі разоў полацкія нарыхтоўшчыкі, спажыўцы й экспартэры пагражалі яму судом, па ўсіх здарэньнях на вытворчасьці й у самой вёсцы яму даводзілася тлумачыцца з участковым; неспадзяваны штраф за пажарную бясьпеку давялося таксама кампэнсаваць з уласнага заробку. Урэшце 24-гадовы дыплямаваны спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй на чарговую прапанову мяцовых выпівохаў далучыцца да супольнага расьпіцьця праславутае «максімкі» махнуў рукой: «А, налівай!»

Кілбасіла Міхалыча пасьля гэтага тры дні. Як ён сам прызнаваўся, балела ўсё: ані есьці, ані піць ня мог; увесь час ванітавала. «Нічога, гэта зь непрывычкі, – падбадзёрвалі майстра падначаленыя, паляпваючы па плячы. – Тут уцягнуцца трэба». Міхалыч толькі моўчкі хітаў галавой.

«Уладу мяняць неабходна, – нават не казаў, а стагнаў Міхалыч. – Але я ня веру, што вы гэта зможаце». «Мы з табой, – адказваю, – зможам». «Ай… – уздыхаў ён. – Пайшлі лепш мульцікі паглядзім». На кампутары ў Міхалыча я ўпершыню пабачыў вядомы «мультклюб» з Лукашэнкам і, як казаў майстар, «інструктаж для штабялёўшчыкаў» – жудзік «Разьня бэнзапілой у Тэхасе».

Перад Раством я нарэшце ўбачыў Міхалыча непрыхавана радасным. «Паша, – зьзяючы, паведаміў ён, – у мяне сьвята! Празь месяц абуваю боты». Цішком ад начальства Максім зьезьдзіў у ваенкамат і зрабіў тое, што і ня сьніцца студэнтам нават у страшным сьне – сам папрасіўся ў войска.

Зьехаў ён напрадвесьні і пакінуў па сабе тужлівае ўражаньне: здавалася, маладым тут проста ня выжыць.

А ў самы разгар сакавіцкіх падзеяў замест Максіма прыехала новая майстрыца. «Вікторыя, – назвалася рабочым высокая бялявая дзяўчына гадоў 25-ці. – Вікторыя – значыць, перамога. Буду тут працаваць». «Ці доўга?» – з сумневам запыталіся рабочыя. «Да перамогі».

Што характэрна, Вікторыя ў дадатак аказалася Віктараўнай. І ўзялася за справу з імпэтам сапраўднае пераможцы. Перш за ўсё павяла барацьбу з п’янкай: пасьля некалькіх разьбітых на працоўным месцы бутэлек і звальненьняў алёшчынскі зялёны зьмей засіпеў і адпоўз у хмызьнякі. Затым паставіла пытаньне рубам перад начальствам: «Усе правы і абавязкі – паводле Працоўнага кодэксу. Для вас – таксама». Заляпіла пару поўхаў тым, хто распускаў рукі: «Я замуж выходзіла не для таго, каб мяне іншыя мужыкі лапалі».

Вікторыя – каталічка, родам з Круляўшчызны ў Докшыцкім раёне. Прыехала ў Сітна гэтак жа паводле разьмеркаваньня. Пасялілася з мужам – маладым лесьніком – у нашым інтэрнаце, але ўжо нагледзела сабе дом у Алешчы. «Здымем – будзем жыць. Можа, і на сваю хату заробім».

Вікторыя Віктараўна лічыць, што Беларусі нельга аб’ядноўвацца з Расеяй і трэба вяртацца да сваёй гісторыі й культуры. Мы самі эўрапейцы, кажа Віка, і нават на працы носіць значку «За свабоду!».

Толькі не падумайце, што Вікторыя – нейкая жалезная лэдзі і што майстэрскі хлеб даецца ёй лёгка. Найчасьцей яе можна ўбачыць бледнай і сьцятай: яна перажывае кожную сутычку, нэрвуецца й закусвае вусны. Але ў вачох замест тужлівае максімавае смугі, так падобнай да багны, у яе ясным шляхам блішчыць вера: перамагу.

Гляджу на фатаздымкі зь вянчаньня Вікі з Раманам у знакамітым Мосарскім касьцёле, на белую з чырвонай шнуроўкай вясельную сукенку, і згадваю: менавіта такія адкрытыя, шчасьлівыя юныя беларускія абліччы на тле бел-чырвона-белага я ўжо бачыў гэтай вясной – на плошчы Каліноўскага.

Тое, што маладыя хочуць жыць на гэтай занядбанай зямлі, хочуць працаваць і рабіць вёску прыгожай, як сад у Мосарскім касьцёле – першая прыкмета, што нават у глыбінцы, на дне Беларусі, з новым пакаленьнем ужо крынічыць нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі